У сядзібе Грабоўскіх у Дзікушках рухнулі калоны


Стала вядома, што ў сядзібе Грабоўскіх у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна абрынуліся калоны. Яны падтрымлівалі адзін з франтонаў будынка і калонны порцік – на жаль, гэтыя элементы амаль цалкам зруйнаваныя.

Дзікушкі вядомыя з XVI стагоддзя, калі селішча належала князю Жыгімонту. Пазней маёнтак перайшоў да суддзі Рафаіла Грабоўскага, пры якім у вёсцы з’явіліся каменная царква і карчма. У пачатку ХХ стагоддзя Дзікушкі сталі ўласнасцю Аляксандра Мінейкі, які ініцыяваў будаўніцтва сядзібы ў стылі неакласіцызму. Калоны сядзібы былі выраблены на заказ і дастаўлены з Вільні.

 


Сядзіба Грабоўскіх у Дзікушках / 2023 

 

У 2022 годзе аматары архітэктурнай спадчыны Беларусі звярталіся ў Лідскі райвыканкам з просьбай правесці першасную кансервацыю будынка. Аднак прапанаваны варыянт – запаўненне праёмаў і аднаўленне разбуранага прасценка на першым паверсе – быў прызнаны немэтазгодным.

На дадзены момант захаваўся другі франтон будынка, які таксама падтрымліваецца калонамі.

 


Сядзіба Грабоўскіх у Дзікушках / 2025

 

  Страчаная спадчына: 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам


Фота: 2023 – @palasatka, 2025 – @struzhko_
Icon by Aidan Stonehouse / The Noun Project

Тэги: Беларусь
hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ