Беларуская архітэктурная студыя ZROBIM architects прэзентавала новы праект – рэканструкцыю старой сядзібы Багдановічаў на Вілейцы ў вёсцы Старынкі. Сядзібу плануюць перерабіць у буцік-гатэль.
Да XVIII на месцы сядзібы стаяў стары драўляны панскі дом на мураваным падмурку – але ён з паграбамі згарэў напрыканцы XIX стагоддзя. Новы будынак зрабілі больш надзейным: сцены ўзвялі з колатага каменя, а франтоны, вокны і куты выклалі з цэглы. Зямля у розныя часы належала графу Аляксандру Ленскаму, сям'і Тукала, а таксама роду Багдановічаў.
Дом закінуты, але захаваўся да нашых дзён у досыць добрым стане.
Студыя ZROBIM architects плануе выкарыстоўваць у будучым дызайне шмат натуральных матэрылаў – напрыклад, дрэва і цэглу – каб максімальна захаваць ранейшы дух сядзібы.
ZROBIM architects займаецца дызайнам і праектаваннем розных архітэктурных форм – прыватнымі дамамі, жылымі кварталамі, адміністрацыйнымі і грамадскімі будынкамі, гандлёвымі цэнтрамі.





Фото: ZROBIM architects
