У Жабінскім раёне згарэла драўляная царква XVIII стагоддзя

Стала вядома, што 24 ліпеня ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна згарэла Свята-Міхайлаўская царква – помнік драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя. Пажар цалкам знішчыў будынак, які меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Царква ў Сцяпанках была збудавана ў 1780 годзе ў стылі барока. Храм меў прамавугольную кампазіцыю з купалам і званіцай, унутры вылучаліся калоны, скляпенная столь і трох'ярусны іканастас XIX стагоддзя. Асобную цікавасць прадстаўлялі вітражы і хоры над уваходам.
Свята-Міхайлаўская царква была адной з так званых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны – групы драўляных праваслаўных храмаў XVIII–XIX стагоддзяў, якія вылучаюцца характэрным сінім колерам фасадаў і архітэктурай, што спалучае барочныя формы, класічную сіметрыю і мясцовыя традыцыі драўлянага дойлідства. Храмы ўяўляюць сабой унікальны рэгіянальны феномен народнай сакральнай архітэктуры, і менавіта гэты ансамбль прапаноўвалася ўключыць у спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прычыны ўзгарання пакуль не агучаныя. На дадзены момант вядома, што будынак згарэў цалкам.
Нажаль, гэта не адзіная архітэктурная каштоўнасць, якую мы страцілі на гэтым тыдні. Раней стала вядома, што у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна абрынуліся калоны маляўнічай сядзібы Грабоўскіх.
Фота: «Спадчына»
Icon by kayaheart from Noun Project
- Страны Персидского залива введут единую визу (обновлено)
- В итальянском городе запретили ходить босиком и катить чемоданы
- Норвежская круизная компания будет платить местным за прием туристов
- Германия приостановила выдачу гуманитарных виз
- В литовском городе Висагинас пройдет Фестиваль городских пространств
- Сядзібу Сегеней XIX стагоддзя цяпер можна наведаць з экскурсіяй
- У LOT быстрая распродажа авиабилетов из Польши
- Ryanair объявил новую флеш-распродажу: авиабилеты – от € 15
- В Португалии курортам запретят ограничивать доступ к общественным пляжам