Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА уключыў ткацтва з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы. Гэта ўжо сёмы элемент з Беларусі ў спісе.
Неглюбскае ткацтва захавала архаічныя рысы, складаную сімволіку і багацце колераў: у адным ручніку можа спалучацца да 25 адценняў, мноства слаёў і ўзораў. Сярод самых вядомых матываў вырабаў – «крывулі», «павукі» і «яблынька», якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне на працягу стагоддзяў.
Мясцовыя жыхары дагэтуль выкарыстоўваць ручнікі ў побыце і навучаюць моладзь тэхніцы ручнога ткацтва і вышыўкі, каб рамяство заставалася жывым.
Агулам на сённяшні дзень у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо ўваходзяць сем беларускіх элементаў:
калядны абрад «Калядныя цары» з вёскі Семежава,
вясновы «Юр’еўскі карагод» з вёскі Пагост,
Будслаўскі фэст – свята ў гонар абраза Божай Маці,
культура бортніцтва (сумесна з Польшчай),
саломапляценне,
выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы.
Убачыць неглюбскія ручнікі можна ў Веткаўскім музеі: экспазіцыя тут прысвечана стараабрадніцтву, а таксама аўтэнтычнай культуры беларускага Пасожжа-Падняпроўя.
Фото: palasatka
