Кася Сырамалот – пра свой новы сэт паштовак

Візуальная метафара Беларусі. Новы сэт паштовак ад palasatka

|

Культурная программа

|

Автор:   34mag

|

  18292

Візуальная метафара Беларусі. Новы сэт паштовак ад palasatka

palasatka нядаўна зрабіла серыю паштовак пра Мінск, якая мела вялiзны поспех у гараджан (i не толькi). Цяпер фатографка прэзентуе новы сэт паштовак – на гэты раз з краявiдамi Беларусi. Пра любыя сэрцу мясцiны i натхненне родным краем – даём слова Касi.

   Набыць сэт можна ў «Акадэмкнізе» (Пр-т Незалежнасці, 72) 

 

palasatka:

Калі я выпускала першы сэт пра Менск, на вуліцы быў люты ва ўсіх самых горшых яго праявах. На жаль, амаль кожны з беларусаў адчуваў сябе проста жахліва, і я была не выключэннем. Ад навін хацелася схавацца, і, відавочна, мы перажывём усе несправядлівасці, якія нас чакаюць, але хацелася нейкай падтрымкі. Падтрымку ў гэтыя часы мы можам атрымаць толькі ад сябе саміх, таму я проста вырашыла заняцца справай, якая адарве думкі ад навін. Я не чакала, што паштоўкі будуць мець такі поспех, але разумею, чаму так адбылося.

На чарзе была Беларусь. Стаяў складаны выбар: што змясціць на ўсяго 8 паштовак? Калі б я працавала ў міністэрстве турызму, рашэнне было б такім, каб фота пароўну падзяліць па абласцях, – але мне не падабаецца такая ўраўнілаўка. Я вырашыла, што выбар буду рабіць сэрцам і адштурхоўвацца не ад месцаў, а хутчэй ад гісторый і сімвалізму. Таму сэт складаецца з вельмі дарагіх для мяне сюжэтаў, якія распавядаюць агульную гісторыю.

 

1.

Полацкая Сафія і задуменны хлопчык. Калі б можна было ўключыць трэк пад гэты фотаздымак – я б адразу ўключыла песню Вайцюшкевіча «Дзе мой край» на верш Караткевіча.

Я пабачыла гэты сюжэт і зразумела, што так і трэба было, бо перад гэтым за два дні праехала амаль усю паўночную Беларусь – ад Відзаў і Браслава праз Друю і Сар’ю да Полацка. I таймінг у падарожжы – гэта заўсёды самая містычная частка. Ён прыводзіць цябе ў патрэбны час у патрэбныя мясціны.

 

2.

Сабачы трыкутнік падчас адбудовы Косаўскага палаца. Само месца для мне нясе шмат асабістых успамінаў. Упершыню я пабачыла палац яшчэ ў стане да рэканструкцыі, пасярод лесу. Ад сядзібы Касцюшкі не было бачна нават вежаў праз лес. Але гісторыі з рыбкамі пад падлогай ніякую дзяўчыну не пакінуць у спакоі.

Меншы сабачка – «дзяўчынка», і белы вялікі сабака – мясцовы кабель, які не хоча падпускаць да «кабеты» новага жаніха, што прыбіўся за некалькі дзён да мясцовых ахоўнікаў. Так і хадзілі паўсюль утрох, моцна нервуючыся.

 

3.

Пінск. Горад, які мне падаўся вельмі шляхетным. Людзі, якія выраслі ў Пінску, – вельмі прыемныя і таленавітыя. Калі ў тваім горадзе так шмат гісторыі, ёсць моцная рака, заўсёды віравала прыгожае жыццё – ты не можаш быць іншым. Мне вельмі складана прыязджаць у малыя гарады, дзе людзі сябе не паважаюць, але ў Пінску абсалютна адваротная сітуацыя: вельмі заўважна, што кожны жыхар горада, нават калі сам гэтага не заўважае, валодае вялікай годнасцю і амбіцыйнасцю. Мне гэта вельмі даспадобы. Гэтая годнасць – у постаці мужчыны, які займаецца класічнай летняй працай: перапраўляе людзей туды-назад праз раку на пляж. Падарожжа займае хвіліны дзве-тры – але колькі ў гэтым рытуале жыцця!

 

4. 

Бабуля ў адзенні «на выхад» едзе на службу ў вёсцы Пескі. Хаця вёска не вельмі вялікая, у ёй маецца неверагоднай прыгажосці касцёл, а таксама царква. Вёска адчуваецца вельмі жывой, і я, пабачыўшы гэтую карціну, узгадала сваю бабулю, якая абавязкова чыста апраналася перад тым, як адправіцца “ў цэнтр” сваёй вёскі. І гэтае пачуццё чысціні і нядзельнай святочнасці – адно з самых цёплых. Старыя людзі ў вёсках – яны з прынцыпамі, выдатным стылем і ніколі не пойдуць у спартовых нагавіцах “у людзі”. Мне імпануе такі падыход і падрыхтоўка. З дэталяў – звярніце ўвагу на агароджу. Да шчасця, яшчэ не паўсюль стаіць гэтае жахлівае бетоннае “нешта”, як з могілак.

 

«Таймінг у падарожжы – гэта заўсёды самая містычная частка. Ён прыводзіць цябе ў патрэбны час у патрэбныя мясціны»

 

 

5.

Горадня 2020-га. Цёплае і дамашняе адчуванне летняга вечара і горада, які так шмат вытрымаў, што вытрымае і астатняе. Дзесьці па гэтых вулках хадзіў кніжны «мужыцкі Хрыстос» з аповесці Караткевіча. Мне падабаецца, што фантаны і гарадскія парапеты становяцца прытулкам моладзі. Гэта добра збівае пафас і дадае шмат жыцця. Такая ж моладзь катаецца ля помнікаў у Вашынгтоне і выдатна знайшла б агульную мову з гарадзенскімі, ваўкавыскімі і магілёўскімі падлеткамі. Пра гэтую свабоду нам самім сабе патрэбна час ад часу нагадваць, каб не закасцянець.

 

6.

Від на Нясвіжскі палац з другой часткі парка. Я люблю прыязджаць сюды, каб проста пагуляць у выходныя, дастаткова часта. Парк пераносіць у прыгожыя гісторыі пра Радзівілаў, а таксама ў маю любімую – гісторыю аднаўлення парка Марыяй Даротай Дэ Кастэлян. А гісторыі пра Чорную Панну Нясвіжа, мяркую, даўно трэба шматкроць экранізаваць. Мне падаецца, складана ў Беларусі знайсці нешта настолькі прыгожае і высакароднае, як Нясвіжскі парк. А сам горад – адно з тых месцаў, якое кожнага непазбежна падымае да свайго шляхецкага ўзроўню.

 

7.

Я не магла не ўключыць Менск і падумала, што выгляд мусіць быць не менш утульным і хатнім за астатнія здымкі. Раён плошчы Перамогі – месца, дзе я адчуваю сябе дома.

 

8.

Дзікушкі. Верагодна, самы містычны здымак серыі. Менавіта таму я змясціла яго і на вокладку. Мне падаецца, на сучасным этапе гэта і ёсць галоўная візуальная метафара Беларусі. Сяброўка, якая з’яўляецца выкладчыцай, распавяла, што паказвае гэты здымак сваім вучням, калі яны праходзяць «Раскіданае гняздо». Мне падаецца, у гэтым фотаздымку ўся прыгажосць, увесь боль і ўся надзея. Але тое, што буслы як галоўны сімвал краіны працягваюць прылятаць і заводзіць дзяцей, – гэта і ёсць наш маленькі цуд. Мы не сыходзім.

 

 

|

Культурная программа

Автор:   34mag

  18292

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Читай также

10 вещей, которые нужно сделать в Минске этим летом

Лето в столице на расслабоне.

5 уникальных органов Беларуси – и редкая возможность их услышать

Рассказываем про удивительные инструменты и погружаемся в историю.

8 мест, где жили знаменитые беларусы и беларуски прошлого

Рассказываем, куда ехать, чтобы прикоснуться к истории.

Визуальные истории 8 выдающихся беларусов и беларусок

Удивительные биографии – в деталях. 

Тест: на фото – Беларусь или нет?

Проверь, хорошо ли ты знаешь визуальные коды страны.

Под надежной защитой. 10 оборонительных храмов Беларуси

Культовые сооружения, которые на своем веку много чего повидали.

Сейчас на главной

Место недели: Чечерск

Отправляемся исследовать Гомельскую область.

Шлях Цмока, Ивьевский помидор и фестиваль вишни: 7 летних праздников за пределами Минска

От рыцарского феста до выступлений народных юмористов, от помидорного дартса до шаман-шоу.

5 уникальных органов Беларуси – и редкая возможность их услышать

Рассказываем про удивительные инструменты и погружаемся в историю.

«Абсолютная тишина»: фотоистория с осенней Ельни от Светы Ярошук

«Собирали клюкву сразу в рот, стояли по колено в болоте, слушали звенящую тишину».

Минск

Лучшее, что есть в Минске, в новом гайде от 34travel.

Как прошел Богач – главный осенний праздник беларусов?

Будь богатым, как осень!

Подкаст о беларусской гастрономии: Экзотика в меню

Рассказываем про моду на помаранчарни и нетипичные продукты в Минске 1920-х.

Ради каких спектаклей стоит поехать в другой беларусский город?

Фрик-шоу, Рэй Брэдбери и страх Вирджинии Вульф.

Афиша Беларуси: куда пойти в июне?

Творческие встречи, маркет, литературная мастерская.

Показать больше Показать больше