Мінск ад palasatka. Кася Сырамалот – пра сваю новую серыю паштовак

|

Культурная программа

|

Автор:   34mag

|

  16846

Мінск ад palasatka. Кася Сырамалот – пра сваю новую серыю паштовак

Арт-дырэктарка 34travel Кася Сырамалот aka palasatka даўно і з любоўю фатаграфуе Мінск: мяркуем, шмат людзей закахалася ў наш горад менавіта пасля прагляду яе здымкаў. Нядаўна Кася зрабіла серыю паштовак пра Мінск: у іх сканцэнтравана ўсё тое, за што мы любім гэты горад.

 Набыць cэт можна ў «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72) і ў інтэрнэт-краме oz.by
а больш падрабязна пра сэт расказвае сама Кася.

 

Кася palasatka, арт-дырэктарка 34:

 

Я мяркую, што мы жывём у такі час, калі адзін і той жа – наш – горад з’яўляецца і казачна прыгожым, і невыносна жахлівым месцам адначасова.

Калісьці я пра гэта думала: гэта добрая прыкмета горада з гісторыяй. Калі казаць пра Менск – тут усё перакулена дагары нагамі. Час нараджэння Менска мы адлічваем ад даты яго знішчэння – бітвы на Нямізе. З таго моманту горад нішчыўся і выміраў не раз. Я сама нарадзілася і вырасла ў Менску, а ў малыя гады час бавіла з бацькамі на лецішчы, побач з якім знаходзіцца гарадзішча самага старажытнага горада – Менска. Таму прывязаная я да абодвух – Менска і Мінска.

Вышэй апісанае, мяркую, прыкмета моцнага горада: якія б ні былі ў ім жахі і паморкі – ён паўстае зноў, перараджаецца і дае натхненне будучым пакаленням. Такія Нью-Ёрк, Берлін і Парыж. Такі і Менск, не пазбаўлены прыгожых і вельмі складаных гісторый і закручаных лёсаў.

 

 

Фотаздымкі ў сэце былі зробленыя ў розны час, але кожны – своеасаблівае прызнанне пэўнаму кутку горада. Так ужо завязалася, што большая частка майго жыцця праходзіць у раёне плошчы Перамогі. Для мяне гэта такі сакральны цэнтр, побач з ракой, дзе я вельмі добра сябе адчуваю і люблю прагульвацца, як і многія іншыя менчукі. Мне не падабаецца думаць катэгорыямі «папсовасці». Мне падабаецца проста любіць месцы, якія прыносяць візуальнае задавальненне, цеплыню, радасць і ўспаміны.

 

1.

Фотаздымак з вокладкі – для мяне гэта самы іканічны і любімы від. Тут я праходзіла неверагодную колькасць разоў, і мне падаецца, што гэта адна з самых прыгожых перспектыў. Вядома, прыемней за ўсё сядзець на прыступках па той ці іншы бок ракі і назіраць, як сядае сонца. Ад такога немагчыма стаміцца.

 

2.

Другі фотаздымак з панарамай да шпіля я зрабіла гэтай зімой, калі было не так халодна, а снег быў пухнатым, як у зімовай казцы. Я зрабіла яго з думкай пра двух людзей, якім вельмі хацела б паказаць гэты момант. Першы чалавек – мая сястра, якая знаходзіцца цяпер у СІЗА, і яна не бачыла гэтай прыгожай зімы. Другі чалавек – Улад Луневіч, які цяпер, на жаль, не ў Менску, але я ўпэўненая, ён усё б аддаў, каб стаяць на гэтым месцы і глядзець, як прыгожа падае снег на Камуністычную.

 

3.

Фотаздымак з другой панарамай, адной з найбольш класічных зімовых панарам, я таксама зрабіла для маёй сястры. Я абяцала ёй у лістах, што надрукую яго – і яна пабачыць паштоўкі. Гэта яе любімае зімовае надвор’е. У мяне ёсць гэтая панарама ў варыяцыях усіх сезонаў – і заўсёды яна прыемная воку. Справа – мой самы любімы парк у горадзе, з якім звязана шмат прыгожых асабістых успамінаў.

 

«Я абяцала сваёй сястры ў лістах, што надрукую гэты здымак – і яна пабачыць паштоўкі»

 

 

4.

Вясной 2020 я пабачыла гэтую парачку – і нават такі пейзаж, без зеляніны, яна ажывіла. Гэта быў момант абуджэння прыроды і людзей, калі горад і сам не ведаў, што будзе далей. Першую калекцыю адзення з прынтамі Minsk not Dead мы здымалі тут. Альтанка – сімвал таго, што горад належыць кожнаму з нас.

 

5.

Вуліца Кісялёва – таксама адна са старых вуліц, якая нядаўна ператварылася ў нешта па атмасферы вельмі падобнае да West Village у Нью-Ёрку. Тут усе свае, мясцовыя жыхары ладзяць пікнікі на траве, і не хочацца нікуды адсюль сыходзіць. Гэта такое гастранамічнае маленькае сэрца Асмалоўкі – з добрай кавай і смачным хумусам. Здымак быў зроблены адразу пасля моцнай навальніцы – таму такое незвычайнае святло. Гэта ўсё рэальныя колеры, якія бываюць толькі пасля моцных усполахаў неба.


 

6.

Кінатэатр «Перамога» – гэта сімвал для многіх беларусаў пакалення каля 30-ці. Тут праходзілі сеансы лепшых фільмаў і кінафармат 4х4. Тут адбываліся выставы фатографаў андэграўндных і не вельмі. Адсюль кожны раз усе выходзілі крышачку іншымі. А на кінатэатр можна было заўсёды любавацца з вокнаў «Тапас-бара». Фотаздымак дастаткова стары, часоў яшчэ дзейнага кінатэатра. Але я падумала, што ён, як адзін з асноўных кітоў Менска, мусіць быць у падборцы.

 

7.

Скульптурная кампазіцыя на Палацы прафсаюзаў. Звычайна мы добра бачым скульптурную групу людзей розных прафесій, якая знаходзіцца крыху ніжэй. Але верхняя кампазіцыя мяне адсылае да майго дзяцінства. Мужчына вельмі падобны да майго дзядулі знешне. Мой дзядуля выгляду ідэальнага савецкага інжынера (такім ён і быў) прывёў мяне, чатырохгадовую, у Палац прафсаюзаў займацца танцамі – у знакаміты ансамбль «Равеснік». У тым жа ўзросце я, зусім маленькая, упершыню выйшла на вялікую сцэну палаца на канцэрце перад вялізнай залай. Таму гэты фотаздымак – маё іранічнае прысвячэнне будучыні і развітанне з мінулым. Тут, мяркую, можна пабачыць шмат сэнсаў, кожны знойдзе свой. Мне гэты фотаздымак падаецца самым містычным.

 

 

8.

Завяршае сэт фота раварыста ў Асмалоўцы. Для мяне ён больш пра повязь часоў. Пра гарманічнае суіснаванне старога і новага. Пра простыя радасці жыцця і пра лепшае, што можа здарыцца з кожным, – летні Менск і яго няспешнасць, прыгажосць, неймаверныя выходныя і натхняльныя будні.

 

|

Культурная программа

Автор:   34mag

  16846

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Читай также

Красивая страна – фотоэссе Каси Сыромолот о Беларуси

Отмечаем годовщину проекта Go to Belarus фотоэссе от Каси Сыромолот.

34 достопримечательности Минска

От туристической классики до укромных мест для своих – вместе с VETLIVA исследуем Минск вдоль и поперек.

Скрытые детали: 10 архитектурных секретов Минска

Прогулялись по Минску с камерой – и разузнали архитектурные секреты, скрытые от глаз даже самых пытливых горожан.

Сейчас на главной

Самые мистические места в Беларуси: 8 удивительных легенд

Захватывающие истории о призраках, драконах и пандах.

9 памятников архитектуры Беларуси, которые выставлены на продажу

Исчезающее наследие.

Место недели: Усадьба Путткамеров в Больтениках

Места Мицкевича.

8 маршрутов для хайкинга в Беларуси

Вместе со смарт-часами Huawei Watch GT 4 мы собрали маршруты для любителей активного отдыха в любое время года.

Куда пойти в Минске в ноябре?

Встречи с художниками, лекции, концерты.

Как проходит служба в самом таинственном храме Беларуси?

Костел в Дубке, который открывает двери всего один раз в год.

10 природных мест Беларуси от авторов фотокниги «Кут»

Слава Мазай и Лёша Угальников – о том, где лучше всего встречать рассвет и искать зубров.

Место недели: Усадьба Рейтанов в Грушевке

Как родовое гнездо беларусского Дон Кихота выглядит после реставрации?

4 старинные усадьбы за один день – маршрут по Ляховичскому району

Грушевка, Флерьяново, Совейки – и еще несколько интересных местечек.

Показать больше Показать больше