10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

|

Фота

|

Аўтар:   Вольга Палевікова

|

  14404

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Больш за 10 гадоў двое сяброў, Слава Мазай і Лёша Угальнікаў, фатаграфавалі дзікую прыроду Беларусі. Нядаўна яны выпусцілі кнігу «Кут» са здымкамі лясоў, палёў і дзікіх звяроў, а таксама гісторыямі з падарожжаў. 34travel папрасіў Славу і Лёшу распавесці, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

 

Лёша Угальнікаў

Слава Мазай  

 

Рака Нёман 

Слава: – Тут мы з Лёшам і пазнаёміліся, на досвітку. 

Лёша: – Так, мне напісаў Слава ў Instagram, спытаў, дзе і што я фоткаю. Я скінуў яму пункт на карце, і мы разам прыехалі на Нёман на світанку. Слава лётаў на дроне, а ў мяне тады, у 2006 годзе, яшчэ дрона не было. І потым мы разам паехалі шукаць звяроў.

Як толькі бачу, што па прагнозе надвор’я будзе туман, адразу еду туды сустракаць світанак. На Нёмане цікава ў розныя поры года: увосень – дрэвы з чырвонай лістотай, увесну – замёрзлыя разлівы, улетку – цэлы дыван з кветак.

 

 

 

Рака Сула 

Лёша: – Гэта недалёка ад Нёмана, ніжэй па цячэнні ў яго ўпадае Сула. Тут вельмі прыгожыя выгібы ракі, і сонца ўзыходзіць у патрэбным месцы, асвятляе ўсё як трэба для фатаграфіі. Дарэчы, у гэтай рацэ водзіцца фарэль. Побач вельмі цікавы лес, у ім часта бывае туман. Мы часта ездзілі сюды на пікнікі, ставілі столік пад грушай на беразе. Класнае месца.

 

 

 

Налібоцкая пушча 

Слава: – Мы шмат разоў ездзілі ў розны часткі пушчы. Каля вёскі Белакорац, напрыклад, я першы раз сустрэў зуброў. Я ўбачыў у лесе нейкія чорныя купкі, і аказалася, што гэта ляжаць зубры. Спяць, як коцікі, скруціўшыся. 

Ласёў мы таксама там жа першы раз сустрэлі, і аднойчы ўзімку – неверагодны статак аленяў. Мы ўжо збіраліся ехаць дадому, я падняў дрон і гляджу – у лесе мільярд нейкіх дзіўных рухаў. Я адразу не зразумеў, што гэта. Пянькі рухаюцца ці што? 

Аказалася, што гэта алені, і яны рухаліся да поля. Мы на машыне пад’ехалі, я на хаду выскачыў, каб паспець з фотаапарата зрабіць здымкі. Было проста нерэальна. Нібыта Лапландыя нейкая. Звычайна калі мы бачым аленяў з рагамі, то гэта цуд. А тут усе былі рагатыя, усе прыгажуны.

Лёша: – А аднойчы сустрэлі ваўкоў.

Слава: – Так, мы з сябрам пайшлі здымаць статак аленяў, прабіраліся за імі ўздоўж лесу ў тумане. І раптам алені разбягаюцца. Халера, спужалі! А потым глядзім – з лесу выходзяць два ваўкі. Не мы спужалі.

Адзін воўк спыніўся, глядзіць на нас, а другі кудысьці знікае. Ужо потым я прачытаў, што ваўкі так акружаюць здабычу: адзін адцягвае ўвагу, а іншы заходзіць з тылу.

Я пачаў здымаць як шалёны, пофіг, што далей будзе. Калі скончыў, пачаў думаць, што рабіць далей. З таго, чым можна адбівацца, у мяне толькі штатыў быў. Я зняў з яго фоцік, зрабіў штатыў даўжэйшым. І замёр. Мы з сябрам амаль не дыхалі і думалі, што ж будзе далей. Увесь час думалі: «А дзе другі воўк? Куды ён сышоў?» Першы воўк пастаяў, паглядзеў – павярнуўся і пабег у іншы бок.

Другі воўк, атрымліваецца, увесь гэты час быў за нашымі спінамі. 

 

 


Рака Прыпяць

Лёша: – Больш рыбнай ракі, чым Прыпяць, я не ведаю. Неяк выпадкова падчас камандзіроўкі я знайшоў ці не адзіны ўчастак, які быў бясплатным для наведвання месцам на Прыпяці, і пачаў туды часам ездзіць з бацькам на рыбалку. У тым раёне многія ўчасткі ракі адносяцца да нацыянальнага парку «Прыпяцкі», і таму рыбачыць ці стаяць з намётам на іх можна толькі платна. А на тым прыгожым участку нічога плаціць не трэба. Там жа я на світанні зрабіў прыгожыя кадры таго, як сустракаюцца халаднаватае ранішняе паветра і цёплая вада ў рацэ. Тады туман пачынае прыгожа клубіцца. 

Слава: – А я шмат разоў ездзіў на разліў Прыпяці вясной. Разліў не кожны год, таму даводзілася ўважліва сачыць за ўзроўнем вады па спадарожнікавых здымках і на спецыяльныя сайтах.

 

 

 

Блакітныя азёры

Слава: – Неяк у нас з сябрамі з’явілася ідэя: пакатацца на сапах па Блакітных азёрах, да якіх, у прыватнасці, належыць возера Ячмянёк. Яно вельмі недаступнае, на машыне туды не пад’едзеш.

Лёша: – Так, таму мы чатыры кіламетры цягнулі сапы праз гушчар. Кожны сап менш за дзесяць, але больш за пяць кілаграмаў. Ён яшчэ і аб’ёмны, нязручна несці. Плюс дрон.

Слава: – Успомніў нешта, як мы гэтыя сапы надзімалі. 

Лёша: – Я думаў, што хутчэй я сам парвуся, чым надзьму гэты сап. Сап вельмі тугі, трэба, каб ён выпрастаўся. І помпай яго надзьмуць не так проста. Ты пампуеш, але рукі забіваюцца. Гэта не мячык напампаваць.

Слава: – Гэта быў, канешне, квэст.

Лёша: – А потым мы біліся за тое, хто будзе фатаграфаваць. Усе астатнія павінны былі пры гэтым стаяць на сапах і слухаць каманды таго, хто фоткае з дрона. У выніку фоткалі па чарзе. 

Людзі афігевалі, калі мы прыйшлі на возера Глубелька з сапамі. Туды ж экскурсіі пешкі прыходзяць, а тут мы на сапах.

 

 

 

Вёска Каптаруны

Слава: – Я ўбачыў фоткі гэтага месца ў Instagram і проста абамлеў: такое бывае? Дзе гэта? 

Каптаруны – маленькая вёска на самай мяжы з Літвой. Вакол няма ні людзей, ні вёсак – такая закінутая мясцовасць. Раніцай ты можаш спакойна цешыцца з цішыні і прыроды. Шмат дзікіх звяроў: бачылі казуль, аленя, рысь. Дзікоў сустракалі шмат, цэлыя сем’і. Класна! 

Ёсць файная гісторыя, як мы з Лёшам зімой лася фоткалі. Убачылі яго ў кустах, лось быў за дваццаць метраў справа. Каб не спужаць, пачалі яго абыходзіць. Мы гэтыя дваццаць метраў ішлі больш за гадзіну – праз гушчар, праз сумёты. Снегу па пояс. А потым аказалася, што пайшлі не ў той бок. Лася мы не знайшлі, толькі месца, дзе ён ляжаў, вытаптанае і бруднае.

Мы потым па карце зразумелі, што амаль трапілі ў Літву. 

 

 

 

Балота Ельня

Слава: – Я на Ельні быў мільён разоў.

Гэта адно з самых буйных верхавых балот у Еўропе, па плошчы як дзве трэція Мінска. Гэта ландшафтны заказнік, на яго тэрыторыі знаходзіцца больш за 100 азёр. Праз балота да аднаго з азёр ідзе экасцежка, кіламетра паўтара. Яна бясплатная, можна прыехаць у любы час. 

Гадоў сем таму мы з маім сябрам Дзімам былі аднымі з першых, у каго былі дроны ў Беларусі. Неяк мае фоткі Ельні пабачыў… м-м-м… дырэктар балота (маецца на ўвазе дырэктар ландшафтнага заказніка «Ельня». – 34travel) і запрасіў прыехаць яшчэ раз, каб ён нас сам павазіў і ўсё паказаў. Мы дамовіліся з ім, выехалі з Мінска, за паўгадзіны да прыезду набіраем – тэлефон недаступны. А ўжо вечарэе.

Куды ехаць? Незразумела. Мы паехалі па суседніх вёсках і выпадкова знайшлі мужыка, які пагадзіўся ўсё паказаць. Ён адвёз нас на спецыяльнай машыне, балатаходзе, у цэнтр балота. Мы збіраліся там застацца пафатаграфаваць, і наш праваднік кажа: «Тэлефануйце, як скончыце, я паехаў». Стоп, якое тэлефануйце? Сувязі ж няма. Прыязджай па нас, гаворым, як захад сонца будзе. І ён з’ехаў.

Мы пасярод балота. Калі спатыкнуцца, можна патануць. Вечарэе. Прыедзе праваднік па нас, не прыедзе?.. Незразумела. Балота мы ўжо знялі і зверху, і знізу, і збоку – з усіх увогуле ракурсаў. Ужо і сонца зайшло, святла няма…
Мужык па выніку забраў нас – ужо ўначы, бліжэй да поўначы. Дарэчы, класна тады паздымалі. І з «дырэктарам балота» таксама потым звязаліся.

 

 

 

Рака Бярэзіна

Лёша: – Непадалёк ад Бярэзіны знаходзіцца вёска Арэшкавічы, дзе нарадзілася і жыла мая мама. У дзяцінстве я правёў там вельмі шмат часу: хадзіў у грыбы, у ягады, на рыбалку. Звычайна адзін. Менавіта там я навучыўся любіць прыроду. 
У тым раёне прыгожая прырода, крутыя павароты ракі і няшмат вёсак.

 

 


Возера Свіцязь

Слава: – Возера Свіцязь уваходзіць у топ-тры маіх любімых азёр Беларусі. Шыкоўнае, чыстае, з белым пясочкам, побач хваёвы лес. Блізка да Мінска, паўтары гадзіны. На выхадных там натоўп людзей, у будні нікога няма – проста цудоўна.

 

 


Вёска Акопы

Лёша: – Я неяк паехаў у той раён фатаграфаваць лубінавае поле, а аказалася, што месца ў прынцыпе атмасфернае. У лесе побач з полем растуць лістоўніцы, нетыповае дрэва для Беларусі, непадалёк радзіма Янкі Купалы. Мы туды часцяком са Славам ездзілі, пікнікі рабілі. Плюс там дарога з невялікім ухілам і ездзіць мала машын, выдатнае месца для лангборда.

Слава: – А ў мяне ёсць гісторыя. Бачыш фатаграфію лася, які жуе рапс? Я яго чакаў тры гадзіны. Прыехаў пад вечар, бо ласі звычайна выходзяць на палі паесці досвіткам і на захадзе сонца. Я сядзеў у канаве напалову ў вадзе. У мяне ёсць камуфляжная накідка, я нацягнуў яе на палкі, якія знайшоў каля канавы, каб атрымаўся такі навес і мяне не было відаць. Птушак слухаў, па баках глядзеў. Ужо сонца села, сцямнела – і толькі тады лось выйшаў паесці рапсу на полі. Гэта першы і апошні раз, калі я так доўга чакаў звера.

 

 

«Кут» – гэта фотаальбом пейзажаў і дзікай прыроды Беларусі, а таксама гісторыі з вандровак на беларускай і англійскай мове. Замовіць кнігу можна на сайце Kut.

 

 

|

Фота

Аўтар:   Вольга Палевікова

  14404

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

Паказаць больш Паказаць больш