Як прайшоў Багач у Вязынцы – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

|

Падзеі

|

Аўтар:   Спячая спадчына

|

  8004

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета. У дзень восеньскага раўнадзенства аўтары праекта «Спячая спадчына», які раней распавядалі 34travel пра абрад Юраўскі карагод, наведалі свята ў вёсцы Вязынка – і зноў прывезлі з імпрэзы цэлы фотаальбом.

 

 

Крыху гісторыі

Надыход восені – асаблівы перыяд для нашых продкаў. Гэта час, калі сканчаюцца працы ў палях, садах і гародах, і гаспадар можа запаволіцца і адпачыць перад новым працоўным колам. Але, канешне ж, нашыя продкі не забываліся падзякаваць маці-прыродзе за добры ўраджай, таму і ладзілі вялікае свята – Багач.

 

 

Багач адзначаюць у дзень восеньскага раўнадзенства – 21 верасня. У праваслаўным календары на гэты дзень выпадае іншае свята – нараджэнне Божай Маці, – і гэта не супадзенне, бо свята ўраджаю  – гэта яшчэ і дзень ушанавання жанчыны-маці і ахоўніцы хатняга агменю. 

 

 

Гэтае свята мае розныя назвы – Раство, Другая Багародзіца, Малая Прачыстая. Яно пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі і ў кожным рэгіёне мае адметныя рысы, але нешта агульнае можна выдзеліць таксама.

 

 

Традыцыі святкавання 

Усе абрадавыя дзеянні былі накіраваныя на захаванне дабрабыту і ўраджайнасці. Нават сама назва адсылае да багацця: ураджай сабраны, і ў хаце ў кожнага ўсяго багата.

Багач – гэта не толькі назва свята, а яшчэ і назва асноўнага абрадавага элемента ў ім: так называюць лубок з зернем, у сярэдзіне якога ставяць свечку. Каб напоўніць лубок, кожны жыхар вёскі прыносіць жменю зерня з новага ўраджаю.

 

 

Пасля таго, як усе насыпалі зерне, запальвалі свечку і так урачыста абыходзілі з лубком усю вёску. Пасля абыходу багач пакідалі ў хаце, гаспадара якой аднавяскоўцы палічылі найбольш удалым у гэтым працоўным годзе.

 

 

Запаленая свечка, што стаяла ў лубку з зернем, была правобразам сонца. Лічылася, што агонь валодае ачышчальнай сілай і зараджае энергіяй жыцця, што так неабходна доўгімі зімамі.

 

 

Яшчэ адным важным сімвалам свята, акрамя лубка з зернем, быў сноп каласоў. Яго прынята было ставіць у хаце побач з абразамі і захоўваць да наступнага ўраджаю. 

Падчас самога свята на каласках варажылі: лічылася, што так можна даведацца пра будучы ўраджай, «разглядзець» жаніха і нават «убачыць» колькасць дзяцей у шлюбе.

 

 

На гэтае багатае свята было прынята пекчы хлеб, пірагі і накрываць вялікае застолле, дэманструючы багацце. Суседзі хадзілі адно да аднаго ў госці, а часам застолле нават рабілі ў складчыну і дзялілі ежу на ўсіх.

 

 

Не забываліся і пра ўшанаванне памерлых продкаў: на Багач наведвалі могілкі, наводзілі там чысціню і прыносілі плён новага ўраджаю – хлеб, яблыкі ці мёд. 

На Багач назіралі за надвор’ем і жывёламі, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Багача жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, а калі дзень ясны, то добрае надвор’е пратрымаецца да канца кастрычніка.

Свята не толькі падсумоўвала зробленае за лета, але і настройвала на далейшыя працы: «Багач – бярыся за рагач, ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». 

 

 

Багач сёння

На святкаванні ў Вязынцы мы назіралі не толькі за абрадавымі дзеяннямі, але яшчэ і за гасцямі. Багач сабраў неверагодную колькасць прыгожых, таленавітых ды шчырых людзей. Танцпляц ледзь змяшчаў усіх ахвотных, спевы былі чуваць амаль з-пад кожнага дрэва, а ад вырабаў рамеснікаў на кірмашы разбягаліся вочы. Назіраць за агульнай атмасферай свята і вобразамі людзей у прыватнасці – асалода для вачэй. 

 

 

 

Фота – Ганна Найдзёнава

|

Падзеі

Аўтар:   Спячая спадчына

  8004

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

Куды пайсці ў Менску ў лютым? Афіша івэнтаў

Насычаемся культурай.  

Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

Агу, вясна, агу, красна!

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Паказаць больш Паказаць больш