Фотагісторыя: цішыня балота Ельня ад Светы Ярашук

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

|

Фота

|

Аўтар:   Sveta Yaroshuk

|

  5117

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

Паэзія восеньскага балота, ні на што не падобная энергетыка і аглушальная цішыня – глядзім альбом здымкаў ад беларускай фатографкі Светы Ярашук з паходу па Ельні.

 

 – У канцы мінулага года я ўпершыню пабывала на Ельні: хацелася даўно, але не складвалася. Мы хацелі ўбачыць менавіта восеньскую Ельню, але змаглі арганізавацца толькі ў лістападзе: тады надвор’е ўжо значна пагоршылася, а светлавы дзень быў вельмі кароткім.

На заходзе сонца ў першы дзень мы вырашылі наведаць экасцежку, пераначаваць у хатцы ў адной з вёсак і на досвітку выйсці з гідам да балот. Увечары на экасцежцы мы засталіся амаль адны, неба афарбавалася ў пяшчотны ружовы колер, а з вышыні назіральнай пляцоўкі атрымалася хаця б часткова адчуць маштаб балот.

 

 

На наступны дзень мы прачнуліся ў астылым вясковым доме з жаданнем застацца пад цёплай коўдрай. Надзелі на сябе ўсё самае цёплае і яшчэ да світанку сустрэліся на запраўцы з гідам – Максім аказаўся вельмі спакойным, ціхамірным і ўдумлівым. Потым і мы паймалі такі самы настрой – асабліва калі зразумелі, што ў гэтай мясцовасці пануе абсалютная цішыня, няма ніякіх гукаў. Дзве таксы Максіма ўзялі на сябе ролю аніматараў і забаўлялі нас усю дарогу: скакалі па купінах, плавалі за качкамі і змагаліся за нашу ўвагу.

Яшчэ на досвітку мы пераселі ў машыну да гіда і паехалі насустрач прыгодам. Адразу ж на абочыне сустрэлі лася, які ў святле фараў перабег нам дарогу, – на жаль, нам не ўдалося яго сфатаграфаваць. Максім пачаставаў нас чаем, і мы пайшлі праз лес да каладзянага насцілу. З сабой узялі палкі для скандынаўскай хадзьбы, бо бачылі на фота, што звычайна людзі гуляюць па балотах з імі, але ў рэшце рэшт палкі аказаліся непатрэбнымі, і мы проста насілі іх з сабой. Куды важней – высокія гумовыя боты, бо часам насціл раз’язджаецца, і ёсць шанец праваліцца. А яшчэ ў такіх ботах можна спецыяльна пастаяць у дрыгве – вельмі незвычайныя адчуванні.

 

 

Насціл з бярвення там зусім не для шпацыраў, як на экасцежцы, а для таго, каб па ім магла праехаць тэхніка ў выпадку пажару. Паколькі мы выехалі яшчэ ў цемры, а надвор’е па прагнозе абяцала быць дрэнным, мы спадзяваліся хаця б на туманную паэтычную Ельню, але ў рэшце рэшт мы сустрэлі прыгожы світанак і ўбачылі гэтую мясцовасць у сонечных прамянях. На ўзыходзе сонца яна нагадала савану.

 

 

Ішлі і з мэтай, і без мэты. Асноўным пунктам прызначэння было возера Курганістае, падыходзілі таксама да азёр Вялікае і Лебядзінае. Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню. Гэтая мясцовасць сапраўды не падобная ні на што – энергетыка адрозніваецца ад лясоў, азёраў, гор.

 

 

Да канца прагулкі неба ўжо пакрылася хмарамі, і неўзабаве пачаўся дождж. На зваротным шляху мы сустрэлі казуль, якіх ужо атрымалася сфатаграфаваць. 

 

 

Фото: Sveta Yaroshuk

|

Фота

Аўтар:   Sveta Yaroshuk

  5117

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Слава Мазай і Лёша Угальнікаў – пра тое, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Паказаць больш Паказаць больш