5 кніг для вандровак па Палессі

|

Інфармацыя

|

Аўтар:   Юлия Миронова

|

  1711

Чым больш якаснай і праверанай інфармацыі пра мясцовасць пад рукой – тым глыбейшае і цікавейшае падарожжа. Мы выбралі пяцёрку шыкоўных выданняў, якія дапамогуць зрабіць твае падарожжы Палессем максімальна насычанымі і ўдумлівымі. Прыемнага чытання.

 

 

«Вандроўкі па Палессі»

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»


Грунтоўны альбом з архіўнымі фотаздымкамі палескіх абшараў, мясцовай архітэктуры, побыту і жыхароў. Усе фота ў кнізе зробленыя ў перыяд з 1923 па 1939 гады ў 58 населеных пунктах Заходняга Палесся – беларускага і ўкраінскага. Асабліва цікава разглядаць фота Пінска стагадовай даўніны: на іх можна ўбачыць як тыя славутасці, што дайшлі да нашых дзён, так і незваротна страчаныя.

 

 

 

«Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны»

В. Мароз
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»


Палессе – край дзіўнай аўтэнтычнай архітэктуры. А драўляныя цэрквы Берасцейшчыны – асобная вялікая тэма для даследчыкаў рэгіёна. Некаторыя з гэтых помнікаў народнага дойлідства з'яўляюцца прэтэндэнтамі на ўваходжанне ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таму, калі добра падрыхтавацца да падарожжа па Палессі загадзя і скласці дэталёвы маршрут, можна ўбачыць мноства цудоўных і каштоўных, але пры гэтым не вельмі вядомых выбітнасцяў. Вялікі даведнік «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны» якраз стане выдатнай дапамогай для паглыблення ў тэму. Кніга сур'ёзная і навуковая, для дапытлівых вандроўнікаў – акурат тое, што трэба.

 

 

 

«Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі»

Т. В. Габрусь
Выдавецтва «Беларуская навука»
 

Яшчэ адна вялікая кніга пра драўляныя храмы, але ўжо ў кантэксце ўсей Беларусі. Аднак, як мы ўжо адзначалі вышэй, найвялікшая колькасць такой архітэктуры знаходзіцца менавіта на Палессі.

Выданне вельмі насычанае інфармацыяй і спадабаецца ўсім, хто цікавіцца прадметам. Аўтарка разглядае храмы розных канфесій і стыляў, расказвае пра тое, як і калі яны з'явіліся, і тлумачыць, чаму гэта вельмі каштоўная спадчына. У кнізе шмат фота – як сучасных, так і архіўных. Пасля чытання гэтага важкага тома непераадольна цягне адправіцца ў экспедыцыю для вывучэння драўлянай архітэктуры Беларусі.

 

 

 

«Падарожжа па Палессі і беларускім краі»

П.М. Шпілеўскі
Выдавецтва «Беларусь»

 

Гэтая кніга была напісаная ў сярэдзіне XIX стагоддзя даследчыкам беларускай гісторыі і этнаграфіі Паўлам Шпілеўскім. У тыя часы падарожныя нататкі былі вельмі папулярным жанрам літаратуры – такое трэвэл-блогерства XIX стагоддзя.

Павел Шпілеўскі вырушыў на Палессе – і прывёз адтуль вельмі дэталёвыя запісы пра жыццё і побыт беларусаў, пра тое, як мясцовыя адзначалі святы, гандлявалі і нават хварэлі. Тут жа ёсць мноства апісанняў розных гарадоў, мястэчак, архітэктурных помнікаў. Натуральна, некаторыя назіранні і высновы даследчыка сёння могуць здавацца наіўнымі ці не зусім этычнымі. Але кніга ўсе адно з'яўляецца каштоўным летапісам жыцця беларусаў XIX стагоддзя. Сучасныя гісторыкі лічаць, што Шпілеўскі сваімі запісамі зрабіў велізарны ўнёсак у развіццё даследчай дзейнасці пра Беларусь. Ён увесь час падкрэсліваў, што беларусы – асобны народ са сваёй мовай, традыцыямі і нацыянальнай самасвядомасцю (у XIX стагоддзі гэта, на жаль, было зразумела далёка не ўсім).

Кніга стане выдатным гістарычным падмуркам для тых, хто цікавіцца не толькі прыгажосцю краявідаў Палесся, але і гісторыяй гэтых месцаў.

 

 

 

«Ад Белавежскай пушчы да Палескіх балот»

А. Варава, Т. Хвагіна
Выдавецтва «Рыфтур»


Гэтага даведніка па Брэсцкай вобласці лёгка не заўважыць на паліцах кніжнай крамы: выданне ў мяккай вокладцы, невялікага фармату і сціплага выгляду. А насамрэч гэтая кніга – перліна для ўважлівага вандроўніка па Беларусі. Тут ёсць інфармацыя пра кожную, нават хоць трошкі цікавую выбітнасць рэгіёна. Усё гэта багата ілюстравана каляровымі здымкамі – можна адразу выбраць, дзе менавіта хочацца пабываць.

Узброіўшыся адным толькі гэтым даведнікам, можна скласці выдатны і вельмі насычаны маршрут па Палессі. Дадатковая інфармацыя спатрэбіцца для таго, каб даведацца пра пэўныя месцы больш: апісанні выбітнасцяў у даведніку даволі кароткія.


 

|

Інфармацыя

Аўтар:   Юлия Миронова

  1711

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

«Утульны горад» – урбаністычны падкаст пра Горадню

Як палепшыць любімы горад?

У Go to Belarus з’явілася беларускамоўная версія

Нарэшце!

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш