9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   Полина Юргенсон

|

  4963

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў.

 

 

 Менская вобласць 

 

Музей народнай славы ў Зембіне

 

 

Дзе? Зембін, вул. Ленінская, 1 (Google Maps).
Колькі? Уваход – удакладняй на месцы.

Нягледзячы на тое, што асноўная экспазіцыя прысвечана ваенным дзеянням у Барысаўскім раёне, для аматараў мастацтва Зембін – практычна must visit. Тут у адной з залаў знойдзеш працы сусветна вядомай беларуска-французскай авангардысткі Надзі Хадасевіч-Лежэ. На сценах невялікай залы размясцілі адразу шэсць яе манументальных мазаік з партрэтамі, напрыклад, Шагала і Пікаса. У той жа галерэйнай частцы яшчэ можаш паглядзець залу з рэпрадукцыямі карцін еўрапейскіх майстроў і некаторыя палотны мастадонтаў беларускай гісторыі мастацтваў.

 

 

Музей «Прастора Хаіма Суціна» ў Смілавічах

 

 

 Сайт

Дзе? Смілавічы, вул. Рэвалюцыйная, 20 (Google Maps).
Колькі? 9,4 BYN з чалавека за ўваход з двухгадзіннай экскурсіяй і кубачкам кавы. 

Хоць прастора і носіць імя аднаго знакамітага беларуса, ехаць сюды варта, каб даведацца больш адразу пра двух, – Хаіма Суціна і Файбіш-Шрагу Царфіна. Абодва – ураджэнцы Смілавічаў, тут пра іх расказваюць з асаблівай любоўю. Але чым адметны музей? Гэта тое рэдкае месца ў Беларусі, дзе можна паглядзець на жывапісныя працы Царфіна. Што ж тычыцца Суціна, арыгіналаў яго работ у Смілавічах няма, тут варта чакаць толькі рэпрадукцыі і аповед экскурсавода пра жыццё мастака.

Калі збярэшся прыехаць сюды, важна памятаць, што «Прастора» не асобная інстытуцыя, а толькі частка мясцовага цэнтра дзіцячай творчасці. Так што перад прыездам неабходна патэлефанаваць (+375171423246) і дамовіцца з супрацоўнікамі аб ўваходзе з экскурсіяй.

 

 

 Берасце і Брэсцкая вобласць 

 

Мастацкі музей у Берасці

 

 

 Сайт  

Дзе? Берасце, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Google Maps).
Колькі? Квіток – 7,5 BYN.

У Берасці ёсць даволі вялікі мастацкі музей: тут знойдзеш сем залаў з выяўленчым мастацтвам, якія правядуць па храналогіі гісторыі горада праз жывапіс, графіку і скульптуру. У канцы сустрэнеш яшчэ дзве залы з традыцыйнай культурай, дзе можна паглядзець на народны касцюм, ганчарства, саломапляценне або ткацтва. Хайлайтамі для аматараў арта тут можа стаць, напрыклад, графіка знакамітых мастакоў Берасця і вобласці. Сярод іх у пастаяннай экспазіцыі Мікалай Селяшчук і Леў Алімаў.

 

 

Карцінная галерэя Аляксея Кузьміча ў вёсцы Махро

 

 

 Сайт 

Дзе? в. Махро (Іванаўскі раён), вул. Савецкая, 27 (Google Maps).
Колькі? Квіток – 1 BYN, экскурсія – 4 BYN.

Аляксей Кузьміч старэйшы вядомы як аўтар карцін з Мадонамі. На яго рахунку больш за тысячу палотнаў з гэтым сюжэтам, так што яму нават прыпісваюць званне мастака, што напісаў іх больш за ўсіх у свеце. Тэма Мадон з'явілася ў творчасці аўтара, калі Кузьмічу ўжо было за сорак. Адбылося гэта пасля знаёмства з будучай жонкай Інэсай, якая і стала правобразам ўсіх яго наступных карцін. Уласна, дзеля Мадон і варта заехаць у галерэю. Тут знойдзеш не толькі іх з розных цыклаў, але яшчэ і Палескія пейзажы, нацюрморты і партрэты сям'і мастака.

 

 

 

 Віцебск і Віцебская вобласць  

 

Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах

 

 

 Сайт

Дзе? аг. Германавічы, вул. Школьная, 20 (Google Maps).
Колькі? Квіток – 1 BYN, экскурсія – 6 BYN.

Якая Віцебская вобласць без Драздовіча? Будзеш там – заязджай у Германавічы. Невялікі, але ўтульны музей на першым паверсе раскажа пра этнаграфію краю, а на другім правядзе па жыцці знакамітага мастака, скульптара, археолага, астранома і пісьменніка Язэпа Драздовіча. У залах знойдзеш адразу 14 яго арыгінальных маляванак, якія ўжывую літаральна гіпнатызуюць.

 

 

Арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску

 

 

 Facebook

Дзе? Віцебск, вул. Путна, 2 (Google Maps).
Колькі? Квіток – 7 BYN.

Каб паглядзець на працы самага вядомага беларускага мастака за межамі сталіцы, адпраўляйся ў арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску. Тут праводзяць выставы яго графічных работ і перыядычна мяняюць экспазіцыю, каб паказаць тое, што ёсць ў запасніках. У калекцыі музея – літаграфіі, ксілаграфіі, афорты і акватынты Шагала з серыі да паэмы Гогаля «Мёртвыя душы», Бібліі і цыкла «12 каленяў Ізраіля».

 

 

Мастацкая галерэя ў Полоцку

 

 

 Сайт

Дзе? Полацк, вул. Стралецкая, 4A-4 (Google Maps).
Колькі? Уваход на асноўную экспазіцыю – 5 BYN, уваход на выстава стэнапісу Спаса-Праабражэнскага храма – 2 BYN, зменная выстава – 5 BYN, экскурсія – 20 BYN.

Сам будынак Полацкай галерэі заслугоўвае асобнага згадвання. Раней тут размяшчаўся адзін з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Зараз жа тут знаходзіцца вялікі збор беларускага мастацтва розных часоў і тэхнік, а разам з ім граверная майстэрня і мастацкі салон. Асобна, мабыць, вылучым калекцыю работ аўтараў ХХ – пачатку XXI стагоддзя. У галерэі, шпацыруючы па залах, зможаш знайсці гучныя імёны нашай гісторыі мастацтваў, напрыклад, працы Зоі Літвінавай, Віталя Цвіркі і нават Ізраіля Басава.

 

 

 Гомель и Гомельская вобласць 

 

Мастацкая галерэя Г.Х.Вашчанкі ў Гомлі

 

 

 Сайт

Дзе? Гомель, вул. Карповіча, 4 (Google Maps) и Гомель, пр-т. Ленина 43, (Google Maps).
Колькі? Квіток – 5 BYN.

Уся калекцыя гомельскай галерэі Вашчанкі складаецца з дзвюх частак. Першая – творы самога Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі і яго жонкі Мацільды Адамаўны: жывапіс, акварэль, праекты манументальных работ, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Другая частка – працы сучасных беларускіх аўтараў, якія пастаянна папаўняюцца. Галоўным экспанатам гэтай частцы галерэя па праве лічыць палатно Зоі Літвінавай, вучаніцы Вашчанкі. У фондах таксама захоўваюцца творы знакамітага графіка Валерыя Славука.

 

 

 Магілёў 

 

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве

 

 

 Сайт 

Дзе? Магілёў, вул. Ленінская, 37 (Google Maps).
Колькі? Квіток – 4 BYN, экскурсія – 10 BYN.

Магілёўскі музей Бялыніцкага-Бірулі – гэта філіял Нацыянальнага мастацкага музея. Калі яго адкрылі, у музея ўжо было каля пяцісот карцін мастака. Зараз супрацоўнікі адабралі з гэтай калекцыі ўнікальныя экспанаты для выставы. У пастаянную экспазіцыю ўвайшлі жывапісныя работы Бялыніцкага-Бірулі і яго асабістыя рэчы: скульптуры, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мэбля, якія перадала ўдава мастака, Алена Аляксееўна.


 

Фота: Palasatka

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

Маршрут: Места УНОВИСа в Витебске

Едем знакомиться с авангардным искусством.

Места Дроздовича и «беларусский Версаль»: Едем в Глубокое и окрестности

Сокровища сельских музеев, удивительные костелы и мистические руины – едем на север от Минска на Kia Sorento.

Чаму варта наведаць музей маляванкі?

Дзіўныя гісторыі, якія стаяць за ўнікальнай калекцыяй.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

Паказаць больш Паказаць больш