Пазнай беларускі храм па вежы – (складаны!) тэст

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  3568

Лічыш, што ўжо нядрэнна разбіраешся ў беларускіх славутасцях? Давай праверым, ці зможаш ты пазнаць важныя архітэктурныя помнікі па невялічкім фрагменце фатаграфіі. Усяго 10 пытанняў: ад даволі простых да (вельмі) складаных. Паехалі!

Пазнай беларускі храм па вежы – (складаны!) тэст

Паехалі!

Пачнём з простага. Што гэта за касцёл?

Так, вядома. На фота – частка барочнага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Не. На фота – частка барочнага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Далей!

Якому шэдэўру неаготыкі належыць гэтая вострая вежа?

Ясная рэч. Перад намі – шпіль знакамітага храма ў Гервятах. Самы высокі ў Беларусі.

Ну як жа так. Перад намі – шпіль знакамітага храма ў Гервятах. Самы высокі ў Беларусі.

Далей!

На фота – адзін з наймагутнейшых абарончых храмаў у Беларусі. Што за ён?

Ага. Гэта прыгожая (і моцная) царква ў Мураванцы, пабудаваная паміж 1516 і 1542 гадамі.

А вось і не. Гэта прыгожая (і моцная) царква ў Мураванцы, пабудаваная паміж 1516 і 1542 гадамі.

Далей!

Уважлівыя вандроўнікі па Беларусі пазнаюць гэты сімпатычны храм з адной ноты. Дзе ён знаходзіцца?

Сапраўды! Гэта касцёл Богамаці Ружанцовай у Солах. Храм у стылі мадэрн у нашых краях нячаста сустрэнеш.

Міма. Гэта касцёл Богамаці Ружанцовай у Солах. Храм у стылі мадэрн у нашых краях нячаста сустрэнеш.

Далей!

А гэта яшчэ адзін абарончы храм – з вось такімі круглымі вежамі. Што за ён?

Так. Гэта старажытны храм у Камаях Пастаўскага раёна. Адзіны ў Беларусі, які аніразу не закрываўся за 400 гадоў свайго існавання.

Не. Гэта старажытны храм у Камаях Пастаўскага раёна. Адзіны ў Беларусі, які аніразу не закрываўся за 400 гадоў свайго існавання.

Далей!

Храм з гэтай строгай вежай знаходзіцца зусім недалёка ад Менска. Дзе?

Анягож! Гэта касцёл Святога Язэпа ў мястэчку Рубяжэвічы. І насамрэч у яго дзве вежы.

Не. Гэта касцёл Святога Язэпа ў мястэчку Рубяжэвічы. І насамрэч у яго дзве вежы.

Далей!

А на якім храме красуецца вось гэтая беласнежная вежа?

Слушна. Гэта адна са славутасцяў Браслаўшчыны – касцёл Сэрца Ісуса ў Слабодцы.

Няправільна. Гэта адна са славутасцяў Браслаўшчыны – касцёл Сэрца Ісуса ў Слабодцы.

Далей!

Чарговы востры шпіль – ад якога храма?

Дакладна. Гэта неагатычны касцёл Святога Казіміра ў Ліпнішках.

Не. Гэта неагатычны касцёл Святога Казіміра ў Ліпнішках.

Далей!

Што гэта за храм?

Вядома. Хоць для недасведчанага вока ўсе гэтыя храмы падобныя – цябе не ашукаеш.

Не ў гэты раз. Але хлусіць не будзем: усе гэтыя храмы насамрэч падобныя.

Далей!

Пытанне з зорачкай. На цэнтральнай плошчы якога беларускага горада знойдзеш гэты велічны касцёл?

Так! На фота – фрагмент велічнага Фарнага касцёла ў Горадні.

Не. На фота – фрагмент велічнага Фарнага касцёла ў Горадні.

Далей!
Яшчэ раз!
|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  3568

hand with heart

ПОДДЕРЖИ РЕДАКЦИЮ 34TRAVEL НА PATREON!

Мы перезапустили Patreon. Новые материалы, уникальные маршруты и общение с редакцией. Подпишись, чтобы быть с нами!

ПОДПИСАТЬСЯ НА PATREON

Чытай таксама

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускае барока

18 архітэктурных помнікаў.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускую готыку і неаготыку

Контрфорсы, нервюры ды іншая прыгажосць.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі класіцызм

Калоны «як у грэкаў».

Цяпер на галоўнай

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі мадэрнізм

Вывучаем рысы канструктывізму і бруталізму.

Куды пайсці ў Менску ў лютым? Афіша івэнтаў

Насычаемся культурай.  

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі класіцызм

Калоны «як у грэкаў».

«Абняць неабдымнае»: глядзім на беларускія пейзажы Віктара Грамыкі

Пейзаж з вышыні птушынага лёту.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі мадэрн

Даходныя дамы, але не толькі.

Што падарыць на Каляды? 13 ідэй

Кераміка, упрыгожванні, календары.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускую готыку і неаготыку

Контрфорсы, нервюры ды іншая прыгажосць.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускае барока

18 архітэктурных помнікаў.

Ліда

Культурная праграма, актыўны адпачынак і найлепшыя ўстановы ў горадзе Гедыміна.

Паказаць больш Паказаць больш