У Нацмузеі – выстава беларускага касцюма. Чаму яе абавязкова варта наведаць?

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  6421

У Нацмузеі – выстава беларускага касцюма. Чаму яе абавязкова варта наведаць?

9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Мы папрасілі адну з куратарак выставы Вікторыю Пракошыну распавесці, як рыхтавалі выставу і чаму яе нельга прапускаць.

 «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» – гэта маштабны праект, які паказвае рэгіянальныя асаблівасці народнага касцюма. На выставе можна ўбачыць аб’екты з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняга і Усходняга Палесся, Падзвіння, Падняпроўя, Панямоння і Цэнтральнай Беларусі.

Вікторыя Пракошынанавуковая супрацоўніца навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея:

– Выставы касцюма некалькіх рэгіёнаў Беларусі ўжо праводзіліся ў Музеі народнай творчасці [філіял Нацыянальнагя мастацкага музея. – 34]. Аднак было зразумела, што для таго, каб паказаць вялікую разнастайнасць лакальных варыянтаў, патрэбна збіраць касцюмы літаральна па ўсіх музеях Беларусі.

На жаль, праз тое, што, напрыклад, на Віцебшчыне і Гарадзеншчыне рана адмовіліся ад традыцыйнага адзення, шмат якія камплекты былі згубленыя назаўжды. Таму, каб годна адлюстраваць багацце кожнага рэгіёна, мы звярталіся ў Віцебскі цэнтр народнай творчасці і Гарадоцкі і Сенненскі Дамы рамёстваў – так мы змаглі адрадзіць некаторыя веды і рэканструяваць унікальныя тэхнікі ткацтва і набіванкі. Але гэта адзінкавыя выпадкі. Пераважная большасць касцюмаў (а іх на выставе ўсяго 78) – гэта аўтэнтычныя рэчы канца XIX – пачатку XX стст.

Самае цікавае і каштоўнае ў гэтай выставе – тое, як пададзены гэтыя касцюмы. Дзякуючы навукоўцам, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё вывучэнню касцюма, стала магчыма паказаць такую вялікую колькасць спосабаў нашэння жаночых галаўных убораў.

У гэтай выставе мы імкнуліся паказаць і нейкую эвалюцыю касцюма. Мода ніколі не стаяла на месцы, таму шмат якія рэчы ўдасканальваліся паводле густу часу, абнаўляліся, але ні ў якім разе не выкідваліся. У традыцыйнай культуры ўсё шанавалася і перадавалася ад прабабкі да праўнучкі. І калі паглядзець на некаторыя кашулі, можна заўважыць, як рэчы змяняліся з цягам часу.

У традыцыйнай культуры кожная рэч унікальная, ніводная не паўтараецца: за кожным касцюмам стаіць гісторыя цэлага роду і кожнай майстрыні. Для іх самаробка была спосабам праявіць сябе і паказаць усе свае ўменні і ўнутраны свет. Напрыклад, на выставе ёсць пояс, на якім майстарка выткала такія словы: «Прося Васільева вышывала хустачку, не ведала, каму далі. Пойдзе міленькі ў салдаты, будзе слёзы выціраць. Два сэрцы адзін дух, кахай, друг, адну, а не двух».

Апроч таго, у калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры і Музея архітэктуры і побыту мы адшукалі элементы дзіцячага касцюма – а гэта вялікая рэдкасць. А яшчэ на выставе вы зможаце ўбачыць аўтэнтычныя пацеркі, якія таксама нячаста сустракаюцца ў музейных зборах.

Выстава дапоўненая экспедыцыйнымі фатаграфіямі этнографа Міхала Раманюка. Фатаграфіі суправаджаюць цытаты з дзённікаў этнографа пра касцюм. Таксама на выставе можна ўбачыць графіку Лявона Баразны, Міхала Раманюка і жывапіс Міхала Філіповіча.

 

 

 

 

Наведаць выставу можна да 11 снежня 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (вул. Карла Маркса, 24).

 

Фота: palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  6421

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Чаму варта наведаць музей маляванкі?

Дзіўныя гісторыі, якія стаяць за ўнікальнай калекцыяй.

Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах

Убачыць палац у Жылічах – і ачмурэць ад размаху.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш