Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах

|

Месца тыдня

|

Аўтар:   Юлия Миронова

|

  6877

Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах

Сучасныя Жылічы – гэта невялічкая вёска, поруч з якой мясцуецца аднайменнае аграмястэчка. Менавіта ў аграмястэчку знаходзіцца магутны, але малавядомы палац Булгакаў. Булгакі былі заможнымі землеўласнікамі – яны і ўзвялі на беразе ракі Добасна значных памераў сядзібу з паркам, скульптурамі і разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі: басейнамі, масткамі і гасбудынкамі. Палац перажыў дзве сусветныя вайны і дайшоў да нашых дзён у выдатным стане – цяпер якраз завяршаецца шматгадовая рэстаўрацыя. Пры гэтым мала хто нават чуў пра існаванне такога буйнага палацава-паркавага ансамбля. Выпраўляем гэта непаразуменне!

 

 

З гісторыі


Будаўніцтва палаца пачалося ў 1825 годзе на загад Ігната Булгака, які быў бабруйскім павятовым маршалкам. У рысах сядзібы можна ўбачыць падабенства з французскімі палацамі – па легендзе, Ігнат Булгак «падгледзеў», як будуюць аналагічныя будынкі ў Францыі, калі ў вайне 1812 года дайшоў з рускай арміяй да Парыжа. Вярнуўшыся дадому, Булгак заняўся пабудовай сядзібы з французскім духам.

Працы адбываліся ў два этапы: пры жыцці Ігната Булгака адбудавалі галоўны корпус у форме літары «П», а ўжо пасля смерці гаспадара да палаца прыбудавалі яшчэ адно крыло з жылымі памяшканнямі і храмам. На адным з франтонаў будынка можна ўбачыць барэльеф з «усёвідушчым вокам» – менавіта тут і месцаваўся хатні касцёл Булгакаў.

Акрамя жылых памяшканняў і касцёла, у палацы знаходзілася яшчэ і аранжарэя – яе для Булгакаў праектавалі ў Варшаве па адмысловым заказе. У аранжарэі вырошчвалі рэдкія паўднёвыя расліны накшталт апельсінаў і кіпарысаў, якія на лета выносілі ў сядзібны парк. Аранжарэя гэтак жа, як і хатні касцёл, была прыбудавана да асноўнага будынка палаца пасля смерці Ігната Булгака, калі сядзіба перайшла да яго малодшага сына Эдгара.

Нягледзячы на тое, што будаўніцтва адбывалася ў два этапы, будынак палаца вытрыманы ў адным класічным стылі – тут ёсць усе характэрныя для гэтага стылю дэталі: калоны іянічнага ордара, порцікі са строгай ляпнінай, закругленыя аркі. Пакоі ўсярэдзіне палаца мясцуюцца ў пэўным парадку – гэта таксама адметная рыса класіцызму. Спачатку госць трапляў у вестыбюль, дзе знаходзіліся выйсці да службовых памяшканняў першага паверха і ўсходы на другі паверх з параднымі пакоямі. Палац быў аздоблены з раскошай: усе столі ў вытанчанай ляпніне (якая, дарэчы, выдатна захавалася да нашых дзён), дарагая мэбля і дываны, паркетныя падлогі з розных парод дрэва. Ляпныя ўпрыгожанні і арнамент у некаторых пакоях былі і на сценах. Толькі ўяві – на той час палац Булгакаў па размаху быў шыкоўнейшы за рэзідэнцыю Радзівілаў у Нясвіжы!

Ігнат Булгак, дарэчы, быў вялікім аматарам твораў мастацтва: сцены параднай залы былі ўпрыгожаны карцінамі з пячаткай Эрмітажа, таксама ў палацы захоўвалася калекцыя антычных скульптур і слуцкія пояса з пазалотай.

Апошнім уласнікам маёнтка стаў пляменнік Эдгара Булгака – Эмануэль. Але ўжо з пачатку XX стагоддзя спадкаемец шляхетнага роду жыў у Польшчы, а палац працягваў жыць сваім жыццём: пасля рэвалюцыі ў ім змесцавалі дзіцячы дом, а ў 1930-х – заатэхнічны тэхнікум.

Дарэчы, у пачатку ХХ стагоддзя ў сядзібе пабываў яшчэ адзін прадстаўнік роду – Ян Булгак. Ён зрабіў некалькі здымкаў будынка і інтэр'ераў сядзібы, якія выявіліся вельмі карыснымі на этапе рэстаўрацыі.

 

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

Фота: Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

 

Падчас Другой сусветнай крыло сядзібы, дзе раней месцавалася тая самая экзатычная аранжарэя, разабралі на цэглу. У палацы немцы арганізавалі шпіталь, а ў двары хавалі сваіх салдатаў. Палац выдатна перажыў дзве сусветныя вайны – яго аніразу не бамбавалі, тут не адбылося ніводнага пажару.

Пасля вайны ў будынку палаца размясцілі аграрны тэхнікум, для якога крыху пазней пабудавалі асобны будынак. А сядзіба Булгакаў пачала патроху прыходзіць у заняпад. З 1973 года палац пачалі рэстаўраваць. Прытым частка, дзе з 1996 года знаходзіцца музей, а з 2009 года мясцуецца дзіцячая школа мастацтваў – адбудавана наноў па старым праекце палаца. Працы ў другім крыле палаца – блізкія да фіналу: некаторыя залы ўжо адкрыты для наведання. Касцёл яшчэ рэканструююць, апроч таго, у планах – аднавіць аранжарэю, адкрыць кафэ і міні-гасцініцу.

 


Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.


2023 г.

 


Ян Булгак, каля 1910-1914 гг.

 


2023 г.

 

Что паглядзець цяпер?


Насамперш, ясная рэч, адпраўляйся да палаца. Ён знаходзіцца ўглыбіні парка, у аддаленні ад жылых хат, але міма дакладна не пройдзеш – будынак уражвае сваім памерам.

Зайсці ўсярэдзіну, каб пабачыць раскошныя інтэр'еры, цяпер можна толькі з экскурсіяй: іх праводзяць штогадзіны па буднях і кожныя паўгадзіны па выходных. Музей працуе з 9:00 да 18:00 (з 13:00 да 14:00 – абед). У панядзелак і аўторак – зачынена. Квіток – 6 BYN.

Звярні ўвагу на кесонныя столі (хоць паглядзім праўдзе ў вочы: не звярнуць на іх увагі – немагчыма). Яны выдатна захаваліся: калі заўважыш, што дзе-нідзе фарба на столях больш цьмяная, ведай, што гэта арыгіналы.

 


 

Што яшчэ паглядзець у Жылічах?


Гаспадарчыя пабудовы рассыпаныя па вёсцы з лішкам – то тут, то там вока чапляецца за нейкія сімпатычныя руіны. Наўпрост поруч з палацам, недалёка ад помніка жыхарам вёскі, якія ваявалі ў Другую міравую, знаходзіцца будынак стайні. Прайдзі яшчэ наперад і ўбачыш сцены вытворчага корпуса – яго лёгка пазнаць па аркавых вокнах. Насупраць знаходзіцца цагляная воданапорная вежа, а лявей ад вежы, за прыпынкам, – руіны стайні з чырвонай цэглы. Усё гэта было збудавана пад канец XIX стагоддзя.

І абавязкова прагуляйся велізарным паркам, плошча якога складае каля 18 гектараў. У парку нават захаваліся руіны некалькіх альтанак і масткоў – дарэчы, адну з альтанак неўзабаве плануюць аднавіць па фота Яна Булгака. Яшчэ падчас будаўніцтва палацава-паркавага комплексу тут былі высаджаны разнастайныя рэдкія і экзатычныя віды раслін. Наўрад ці ты вызначыш іх на вока, але прагуляцца між стагадовых ліп, клёнаў і хвой – звышкаштоўна. Абавязкова дайдзі да таго месца ў парку, дзе працякае рака Добасна – тут вельмі ціха і маляўніча.

 

 

 

 

 

 

 

 

Як дабрацца?


Вёска Жылічы знаходзіцца ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Каб даехаць на аўто з Менска, абірай трасу М5 Менск – Гомель і даязджай да Бабруйска. З Бабруйска гані ў бок Рагачова – дабярэшся да Жыліч, калі будзеш уважна сачыць за указальнікамі на дарозе. Мястэчка знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад дарогі Р43.

Калі рушыш з Менска грамадскім транспартам – даязджай да Бабруйска, Магілёва, Рагачова ці Кіраўска. З гэтых гарадоў ходзяць аўтобусы і маршруткі да Жыліч.

 

 

 

Фота: palasatka

 

|

Месца тыдня

Аўтар:   Юлия Миронова

  6877

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі

Таямнічы палац, раскошны парк і нават уласная «Венецыя».

Месца тыдня: Менскае гарадзішча

Гарадскія валы, якім тысяча гадоў.

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш