Падкаст пра беларускую гастраномію: Кароткая гісторыя дранікаў

|

Падкасты

|

Аўтар:   34travel

|

  9563


«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння. Першы эпізод – захапляльная гісторыя драніка, які здабыў прыхільнасць беларусаў далёка не адразу, але – назаўжды.
 

 

Слухаць:

Apple Podcasts  /  Spotify  /  Castbox  /   Soundcloud  /  Google Podcasts  /  Yandex.Music

 

Кароткі канспект аўдыявыпуску

 

  Дранікі і іншыя стравы з таркаванай бульбы у 2022 годзе атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Бульбяныя стравы з таркаванай масы сталі сапраўднай адметнасцю нацыянальнай беларускай кухні, хоць часам яны надта падобныя да таго, што гатуюць у Польшчы, Славаччыне або Нямеччыне. Але шлях гэтых страў да беларускага стала не быў кароткім.

  Еўрапейцы завезлі бульбу з Амерыкі ў XVI стагоддзі, але звычным гэты прадукт харачавання стаў толькі ў XVIII стагоддзі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваць бульбу пачалі пры Аўгусце III Саксонскім у 30-60 гады XVIII стагоддзя, спачатку на Гарадзеншчыне, а потым і паўсюль.

 

  Беларускія сяляне спачатку ставіліся да бульбы з недаверам і прахалодай. Вядомы выпадак, калі на Магілёўшчыне, у маёнтку Цялятнікі, бульба ў сялян быццам не ўзыходзіла, але потым выкрылася, што сяляне ўпотай выкопвалі прывезеныя панам карняплоды і мянялі іх на выпіўку ў габрэйскай карчме. Мінуў нейкі час, каб беларусы нарэшце рассмакавалі прадукт Новага Свету.

  У 1858 годзе беларускі этнограф Адам Кіркор пісаў, што бульба для сялян стала «галоўнейшым прадметам ежы», і яе сяляне «часта ўжываюць замест хлеба». Бульбу елі вараную, печаную, смажаную і тушаную – як самастойную страву, так і ў якасці кампанента. Беларуская традыцыйная кухня захавала некалькі соцень рэцэптаў страў з бульбы. Кухары або шаманілі з цэлай бульбай, або часткова яе драбілі, каб патушыць або кінуць у суп, або гатавалі бульбяную масу – на дранікі ці бабку.

 

  Лічыцца, што першымі аладкі з таркаванай бульбы прыдумалі немцы. У іх выкананні страва звалася «рэйбекухен». І менавіта з нямецкай кухні знакаміты на землях ВКЛ кулінар Ян Шытлер узяў рэцэпт, каб згадаць «Blinki kartoflane» ў кнізе «Кухар добра навучаны» (1830). Містыка, але мы пагарталі выданне і дакладнага рэцэпту «паводле Шытлера» не знайшлі.

  «Энцыклапедыя беларускай кухні» сцвярджае, што дранікі прыйшлі у беларускую кухню з габрэйскай. У габрэеў ёсць традыцыйная святочная страва на Хануку – «латкес» на ідышы і «левівот» на іўрыце – гэта бульбяныя аладкі, што смажацца ў алеі ці гусіным тлушчы і падаюцца са смятанай або яблычным мусам.

  Цікава, што слова «latke» на ідышы паходзіць ад беларускага ці ўкраінскага «аладка», якое ў сваю чаргу паходзіць ад грэцкіх слоў, што абазначаюць алей або канкрэтна алей аліўкавы. Назву «дранікі», «дзеруны» страва атрымала ад працэсу: «дзерці» бульбу на тарцы. Дзе-нідзе дранікі завуць яшчэ «драчонкі» «бульбянікі», «драчы».

 

  Калі менавіта з’явіліся дранікі ў беларускай кухні, сказаць цяжка. Беларускі этнограф другой паловы XIX стагоддзя Мікалай Нікіфароўскі дранікі не згадвае, хоць ён адмыслова вывучаў побыт беларускіх сялян. Ёсць меркаванне, што дранікі набылі ў нас папулярнасць ужо за Саветамі.

  Для прыгатавання «кананічных» дранікаў у таркаваную масу могуць дадаваць муку, яйкі, соль. Масу пякуць у выглядзе аладак, а потым складаюць дранікі ў чыгунок, паліваюць сьмятанай і ставяць у печ. У розных рэгіёнах у склад уваходзяць морква, лісічкі, тварог.  Дранікі могуць быць фаршыраванымі – у якасці начынкі ідзе мяса, грыбы, вараныя яйкі. Некаторыя гаспадыні ў цеста для дранікаў церлі цыбулю.

 

Гэты матэрыял створаны пры падтрымцы МТС.

 

 

 Тэкст: Ганна Дзягель. Рэдактура: Марыя Пархімчык. Карэктар: Ліда Наліўка. Голас: Вольга Цяшкевіч. Саунд-дызайн: Radio Plato. Ілюстрацыі: Вольга Румо.

Музыка: Chris Haugen – Soul Food, Unicorn Heads – Lazy Boy Blues, The Mini Vandals – Kick the Can, Kevin MacLeod – Lachaim, Zachariah Hickman – Mourning Dove.

ООО «ЭфСиБи Бел» УНП 193185741

|

Падкасты

Аўтар:   34travel

  9563

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Супы

Якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку і чым адметны беларускі боршч?

Падкаст пра беларускую гастраномію: Хлеб

Як хлеб здабыў усеагульную пашану?

Падкаст пра беларускую гастраномію: Шляхецкія прысмакі

Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш