Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

|

Падкасты

|

Аўтар:   34travel

|

  7098


Шосты эпізод падкасту «Ежа», над якім анлайн-часопіс 34travel працуе пры падтрымцы МТС, прысвечаны беларускаму застольнаму этыкету і яго адметнасцям. Распавядаем, адкуль пайшлі розныя рытуалы, як адрозніваліся правілы паводзінаў за абедам па буднях і выхадных днях, па якім сцэнары праходзіла святочнае застолле з нагоды радзін.

 

Слухаць:

Apple Podcasts  /  Spotify  /  Castbox  /   Soundcloud  /  Google Podcasts  /  Yandex.Music

 

Кароткі канспект аўдыявыпуску

 

  Беларускі этнограф Мікалай Нікіфароўскі так апісваў застольны парадак у канцы XIX стагоддзя: «Па меры таго як стол прыбіраецца лыжкамі, хлебнымі порцыямі, а ў іншыя дні і блінамі, члены сям’і мыюць рукі і падыходзяць да стала. Старэйшы ў сям’і чытае малітву ўголас і сам сабе, у апошнім выпадку асабістым прыкладам ён заклікае да гэтага ж астатніх. Пасля малітвы кожны садзіцца на вызначанае за сталом месца, прычым здольныя спраўляцца з лыжкай дзеці сядаюць пры сваіх маці, або “станьком” на лаўцы, або на пастаўленай на яе калодцы. Тут, на жывым прыкладзе дарослых, яны засвойваюць прынятыя ў доме і навакольным побыце застольныя правілы прыстойнасці, вядомыя пад назвай “людскасці”».

  Старэйшых частавалі найлепшым і найсмачнейшым з таго, што было на стале. Добрай прыкметай лічылася, калі падчас абеду завітае старац: яго трэба было абавязкова пачаставаць. А вось малых кармілі або асобна ад дарослых, або нават загадзя.

 

  Цікава, што ў XIX – пачатку XX стагоддзя беларусы елі з агульнай міскі. Елі моўчкі, у некаторых мясцовасцях за сталом забаронена было нават усміхацца. Калі хто з дзяцей парушаў правілы, то атрымліваў лыжкай па лбе і мусіў сысці з-за стала. Забаранялася таксама моцна жаваць і чмякаць, разліваць страву на стол. Лыжку старана аблізвалі, крошкі хлеба абавязкова падбіралі са стала і з’ядалі. Нельга было ўставаць з-за стала, не пражаваўшы ці не праглынуўшы ежу.

  Правілы паводзінаў адрозніваліся падчас штодзённай трапезы, прымання гасцей і святочнага застолля. Звычайнай з’явай у нядзелю было наведацца на абед у госці. Госцю трэба было надаваць як мага больш увагі: яму выдзялялі месца на покуці, імкнуліся пачаставаць найлепшым з таго, што прыгатавалі ды назапасілі, а пасля застолля абавязкова праводзілі на вуліцу ці за вароты.

 

  Характэрнай асаблівасцю беларускай традыцыйнай гасціннасці былі прымус і прынука. Пасля падачы кожнай новай стравы гаспадары мусілі запрашаць гасцей яе пакаштаваць. Калі гаспадар і гаспадыня не надта стараліся ўгаворваць, то лічылася, што застолле было так сабе. Частаванне пад прынукай было важным для нашых продкаў, і ў мове захаваліся адпаведныя выразы: «Прымус і прынука – гасцінная штука!», «Прынука і прымус – гасцінны беларус».

  З другой паловы ХХ стагоддзя на вялікія святы сталі клікаць «адмысловага» чалавека, якога звалі тамадой. Сучасны галава-тамада кіруе зменай страваў, вядзе размову, гаворыць тосты ці прапануе зрабіць гэта каму-небудзь з прысутных – агулам выбудоўвае драматургію застолля.

 

  Пасля хрышчэння дзіцяці і вяртання з царквы ладзілі сямейную радзінную трапезу. За сталом рассаджваліся, захоўваючы ступень сваяцтва і старшынства. Але самае ганаровае месца належала кумам і бабцы-павітусе – іх садзілі на покуці. У меню на хрэсьбіны звычайна траплялі кіслы суп з парасём, бліны і ўзвар. На Магілёўшчыне гатавалі мяса, аладкі, булачкі-рэзьнікі, боршч, крупеню, іншыя вараныя стравы. Цікава, што на стале было не толькі тое, што прыгатавала гаспадыня, але і стравы, прынесеныя гасьцямі. На Гродзеншчыне, калі ішлі на хрэсьбіны, бралі з сабой міску кашы з крупаў, пірог, каўбасу, салодкі сыр. Усё звязвалі ў вузел і з вузлом ставілі на стол. Баба-павітуха развязвала пакунак, і ўсе бачылі, хто колькі чаго прынеслі. Пад канец вячэры на стале з’яўлялася міска з грэцкай кашай, на яе ставілі талерку, у якую ўсе госці складалі грошы для бабкі-павітухі.

  Абрадавай стравай на хрэсьбінах была бабіна каша, якую часцей за ўсё гатавала бабка-павітуха. Кашу варылі з розных крупаў на малаку, масле ці сале і дадавалі ў яе мёд або цукар. Пад назвай «бабіна каша» маглі выступаць і іншыя стравы ці пачастункі, якія выконвалі тыя ж абрадавыя функцыі: іх падавалі напрыканцы хрэсьбіннага застолля, і гэта быў кульмінацыйны момант урачыстасці. Гаршчок з кашай разбівалі, а кашу дзялілі паміж прысутнымі. Госці, атрымаўшы свае кавалачкі, выказвалі пажаданні дзіцяці. Гэтым абрадам заканчвалася радзінная трапеза. У наш час ролю «бабінай кашы» выконваюць печыва ці цукеркі.

 

***

Слухай іншыя выпускі:
 

 

Гэты матэрыял створаны пры падтрымцы МТС.

 

 

Літаратура:

1.Навагродскі Т. А. Эвалюцыя традыцый харчавання беларусаў у XIX–XX стст. Мінск, 2015. 

2. Навагродскі Т. А. Застольны этыкет у традыцыйнай культуры харчавання беларусаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15 / навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2013. С. 350 – 355.

***

Тэкст: Ганна Дзягель. Рэдактура: Марыя Пархімчык. Карэктар: Ліда Наліўка. Голас: Вольга Цяшкевіч. Саунд-дызайн: Radio Plato. Ілюстрацыі: Вольга Румо.

***

Музыка: Cumbia Deli – Correle Carna; Silent Partner – Sun's Rise; Sir Cubworth – People Watching; The Whole Other – Willy's Sunny Side; Kevin MacLeod – Fig Leaf Rag; Endless Love – Natural.

 

ООО «ЭфСиБи Бел» УНП 193185741

|

Падкасты

Аўтар:   34travel

  7098

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кароткая гісторыя дранікаў

Новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Хлеб

Як хлеб здабыў усеагульную пашану?

Падкаст пра беларускую гастраномію: Шляхецкія прысмакі

Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Супы

Якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку і чым адметны беларускі боршч?

Гісторыя мастацтва Беларусі. Усе падкасты 34travel

Беларуская арт-сцэна ад старажытных часоў да сучаснасці.

Як гучыць твая краіна? Усе падкасты 34travel пра гарады Беларусі

Аўдыякніга ўдумлівага падарожніка па Сінявокай.

Цяпер на галоўнай

«Палеская фатамаргана, якая дазваляе да сябе наблізіцца»: размова з даследчыцай Машай Мароз

Пра лес, пра шэпт, пра «цела Хрыста» ў драўлянай царкве.

Татарская спадчына ў Беларусі: што і дзе паглядзець?

Дзе ў Беларусі можна дакрануцца да татарскай культуры?

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Паказаць больш Паказаць больш