Магілёў

|

Гайды

|

Аўтар:   34travel

|

  13515

Ёсць пэўная магія ў тым, каб расказваць пра Магілёў: з кожнай гісторыяй ён закохвае ў сябе зноў і зноў. Пры ўсёй яго сённяшняй сціпласці горад мог стаць сталіцай. З гадамі Магілёў аброс гарадскімі легендамі, балазе глеба для іх дабрадайная. Разам з МТС мы абнавілі гайд па горадзе на маляўнічых берагах Дняпра.

Жыццё ў сучасным Магілёве хоць і адстае ад тэмпаў мегаполіса, але гэтак жа нясецца наперад, бязлітасна сціраючы аджылыя лакацыі і ўдыхаючы жыццё ў новыя. Выпраўляйся ў горад на Дняпры, каб павольна шпацыраваць старымі вулачкамі, пацягваючы каву, катацца на катамаранах па Дубровенцыі рассякаць на ровары праз густыя хваёвыя гаі Пячэрскага парка. Гэты горад ідэальна пасуе для туру выходнага дня (зрэшты, у будні там таксама не засумуеш).

 

Змест гайда:

Транспарт    Жытло    Культурная праграма    Ежа

бары    Шопiнг   Лайфхакi/INFO

 

 

З кожным з абласных цэнтраў у Магілёва ёсць чыгуначныя шляхі(€ 5-10). Гэта не хутка, але часта зручна. З Мінска хутчэй за ўсё дабірацца аўтамабілем або маршруткай – дарога зойме крыху больш за 2 гадзіны.

Маршрутак ходзіць шмат, але да выходных яны бываюць усе забраніраваныя, таму трэба звязвацца з аператарамі загадзя. Пасадка не толькі на аўтавакзале, але і па ўсім Мінску (залежыць ад службы). Са сталіцы мікрааўтобусы адпраўляюцца кожныя паўгадзіны-гадзіну з 6:00 да 22:30. Запаветныя нумары лёгка гугляцца. Ёсць нават адмысловая праграма для замовы. Білет каштуе 10-20 BYN (€ 3-6).

Гарадскі транспарт – гэта тралейбусы, аўтобусы і маршруткі. Білет заўсёды можна купіць у кандуктара або кіроўцы, а таксама анлайн праз праграму. Варта ўлічваць, што пасля 21:00 транспарт ходзіць значна радзей.

Улетку ў Магілёве шмат пунктаў пракату ровараў і электрасамакатаў, арандаваць можна на гадзіны ці суткі. Сэрвісы пракату знойдзеш тут і тут .

На выходных па Дняпры можна пакатацца на цеплаходзе. Адыходзіць ён з гарадскога прычала побач з помнікам воінам-інтэрнацыяналістам з 12:00 да 20:00.

 

 

З гатэлямі ў Магілёве ўсё ў парадку: ёсць і буцік-гатэль на пешаходнай вуліцы, і бюджэтныя апартаменты далей ад цэнтра.

Гасцініца «Магілёў» (пр-т Міра, 6). Вялікі выбар нумароў, самы просты стане ў 35 BYN насуткі (€11). У гасцініцы даюць прыстойныя сняданкі, ёсць кавярня, якая працуе цэлы дзень. Платная стаянка для аўто ці зручны пункт адпраўлення ў Мінск да тваіх паслуг.

Гатэль «Атрыум» (вул. Першамайская, 57). З вокнаў нумароў у «Атрыуме» адкрываецца панарамны від на адну з цэнтральных плошчаў горада. Кошты – ад 180 BYN (€ 56). Госці могуць бясплатна наведваць нядрэнны спа-цэнтр пры гатэлі без абмежаванняў учасе.

Гасцініца «Губернская» (вул. Ленінская, 56). Выгодная блізкасць да сквера з фантанамі, пітных устаноў і просты выхад на пешаходную вуліцу. Побач знаходзіцца футурыстычны бізнэс-цэнтр і стадыён.

«Метраполь» (вул. Камсамольская, 6) – прыстойны гатэль у самым сэрцы горада. Побач Драмтэатр, касцёл Святога Станіслава, пешаходная вуліца. Пры гатэлі ёсць спа-комплекс.

«Турыст» (пр-т Пушкінскі, 6). Побач набярэжная Дняпра, лядовы палац і адна з галоўных івэнт-пляцовак. Аптымальная лакацыя, каб пераначаваць пасля якога-небудзь канцэрта, якія звычайна ў Магілёве таннейшыя, чым у іншых месцах Беларусі.

«Кім» (вул. Лазарэнкі, 27) – невялікі, акуратны гатэль у крокавай даступнасці ад цэнтра. Цікавы тым, што апроч звычайных нумароў ёсць магчымасць размяшчэння як у хостэле, у агульным нумары. Кошт ложка каля 25 BYN (€ 10).

Гасцініца «Хімвалакно» (пр-т. Шміта, 20) – магчыма, не самы гламурны і цэнтральны варыянт, але сапраўды экзатычны. Уяві: у раёне тыповай гарадской забудовы адна з хрушчовак аказваецца цалкам сабе гатэлем, дзе рэсэпшэн знаходзіцца ў першым пад'ездзе, а твой нумар, скажам, у чацвёртым. Затое тут бюджэтна, у шматлікіх нумарах ёсць кухня і ўсё, што трэба для працяглага пражывання.

 

 

Асноўныя славутасці знаходзяцца між трох плошчаў: Леніна, Зорак і Славы. Можна падумаць, што савецкае мінулае не адпускае Магілёў, але гэта не так. Горад, як лапікавая коўдра, месціць адсылкі да розных перыядаў гісторыі, прычым не толькі беларускай, але і сусветнай.

Напрыклад, Дом Саветаў на плошчы Леніна. Мінчане любяць гаварыць, што ён падобны да Дома Урада, але гэта не зусім так. Абодва будынкі спраектаваў адзін архітэктар – Іосіф Лангбард, але яны маюць розны маштаб, і магілёўская версія крыху пазней атрымала дадатковую прыбудову. Дом Саветаў пачалі ўзводзіцьу 1938 годзе ў сувязі з планам перанесці сталіцу з Мінска ў Магілёў. І калі б не вайна, невядома, як бы далей склаўся лёс горада. Планам не наканавана было спраўдзіцца, і цяперу Магілёве ёсць выдатны будынак, які быў дамінантай у пасляваенным аднаўленні. Цяпер гэта помнік архітэктуры, у якім працуюць мясцовыя органы ўлады.

Адна з найстарэйшых вуліц Магілёва – пешаходная Ленінская – гэта гарадская артэрыя, якая злучае тры галоўныя плошчы. На 1,5-кіламетровым адрэзку можна прасачыць гістарычную забудову: самы стары будынак датуецца 1790 годам (вул. Ленінская, 7). На вуліцы можна перавесці дух у адной са шматлікіх кавярняў, а вечарамі на пешаходцы адусюль гучыць музыка: тут збіраюцца вулічныя артысты.

Калі ты любіш музеі, то размешчаны яны вельмі зручна. Музей гісторыі Магілёва (вул. Ленінская, 1а), Выставачная зала (вул. Першамайская, 5/1), Краязнаўчы музей (пл. Славы, 1) і Музей этнаграфіі (вул. Першамайская, 8) знаходзяцца ў перыметры ўяўнага трыкутніка на адлегласці 200 метраў адноад аднаго. Пачаць лепейза ўсё з Музея гарадской гісторыі – ён у Ратушы. Гэты аб'ект ты не прапусціш, калі прыйдзеш на плошчу Славы.

У Ратушы ты не толькі даведаешся цікавыя факты з гісторыі Магілёва, але і зможаш падняцца на аглядную пляцоўку, убачыць унікальны механізм трубача, які выконвае магілёўскую фанфару. Расклад знойдзеш там жа.

Плошча Славы, якая доўгі час была Савецкай, апошнім часам моцна змянілася. Магілёўцы лічаць яе месцам моцы. Від, які адкрываецца на Дняпро і раён за ракой (Задняпроўе), спрыяе сузіранню і абдумванню важных жыццёвых пытанняў. Калі такіх у цябе пакуль няма, спусціся ўніз, паглядзі на Днепр бліжэй і зрабі сэлфі з магілёўскімі львамі, якія з'явіліся на мосце пасля рэканструкцыі. Перш чым да іх дойдзеш, убачыш падземны пераход, на сценах якога намаляваныя важныя моманты з гісторыі горада.

Сярод іншых у Магілёве ёсць мастацкія музеі – Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37), які цяпер з'яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея, і Паўла Масленікава (вул. Міронава, 33). У дворыку першага ў летні сезон ладзяць лекцыі і музычныя вечары. А другі ўяўляе сабой мудрагелісты будынак, адлюстраваны на двухсотрублёвай купюры.

Недалёка ад плошчы знаходзіцца вельмі прыгожая, але схаваная ад вачэй мінакоў выбітнасць – кафедральны касцёл Святога Станіслава (вул. Камсамольская, 4). Касцёл быў пабудаваны ў 1753 годзе манахамі-кармелітамі – і з той пары практычна не змяняўся і не перабудоўваўся. Можна зайсці ўсярэдзіну, каб палюбавацца фрэскамі.

Пасля агляду класікі варта акунуцца ў альтэрнатыўную гарадскую культуру. У галерэі Андрэя Вераб'ёва, яна ж «Гараж» (пр-т Міра, 2а), магілёўскія маладыя аўтары ладзяць андэграўндныя выставы і мерапрыемствы. Праводзяцца яны не так часта, як хацелася б, але, калі ўдасца туды птрапіць, горад адкрыецца з зусім іншага ракурсу.

За апошнія пяць гадоў дзякуючы вулічным мастакам і фестывалю DOMA ў Магілёве з'явілася больш за дзясятак цікавых муралаў, многія з якіх схаваліся ў прыгожых дварах. Мясцовыя актывісты склалі інтэрактыўную мапу з усімі адзнакамі. У дадатак да шпацыру можна загадзя дамовіцца аб экскурсіі з гідам (на тым жа сайце).

Працягваючы тэму двароў, рэкамендуем прайсціся па Пажарным завулку, які прылягае да пешаходнай Ленінскай. Там ты знойдзеш таемныя праходы дома №17, частку муралаў, а таксама «Чырвоны дворык» (вул. Першамайская, 19). У адным з двароў бліжэй да тэатра стаіць надзвычай прыгожы храм – Сабор Успення Панны Марыі і св. Станіслава (зав. Пажарны, 8). Перыядычна ў ім ладзяць вечары арганнай музыкі.

Драматычны тэатр (вул. Першамайская, 7) размешчаны ў дзівосным старажытным будынку. Білеты можна купіць у інтэрнэце, таму пры падрыхтоўцы падарожжа лёгка запланаваць тэатральны вечар. Не меншай увагі заслугоўвае і Тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

Не меншы ўклад у тэатральнае жыццё ўносіць «Паходня». Гэтаму тэатру каля 70 гадоў, на яго базе працуе школа акцёрскага майстэрства, куды пасля спроб можа патрапіць любы ахвочы. Анонсы спектакляў ёсць у інстаграме.

Ва ўтульны кніжны «Чытайбург» па вул. Ленінскай, 7 зазірні па добрую кнігу і каву. Яшчэ тут ладзяць розныя мерапрыемствы і творчыя сустрэчы – актуальную афішу шукай у іх інстаграме .

За сто метраў ад «Чытайбурга» працуе «Повод.Есть» (пл. Славы, 4) – цікавая студыя, дзе мясцовыя шэф-кухары праводзяць майстар-класы для дарослых і дзяцей, расказваюць аб правілах сервіроўкі. У асобныя дні тут гуляюць у настолькі. Калі шукаеш месца для сяброўскай сустрэчы ці дня нараджэння, прыгледзься да гэтай прасторы.

Магілёву пашанцавала з кінатэатрамі – іх у горадзе пяць. Калі захапляешся архітэктурай, адпраўляйся ў «Чырвоную Зорку» (вул. Першамайская, 14) – адзін з нешматлікіх помнікаў канструктывізму ў Беларусі, якія выдатна захаваліся. Кінатэатр «Радзіма» (вул. Ленінская, 47) – круты ўзор сталінскага класіцызму, ён славіцца найлепшай акустыкай у горадзе.

Пячэрскі лесапарк– месца для спакойных разважанняў і сузірання. Ягонымі звілістымі сцяжынкамі можна гуляць, бегаць або катацца на ровары. А па Пячэрскім возеры – катацца на катамаранах або арандаванай лодцы.

Магілёўскі заасад мае цікавы ландшафт з вялікімі ярамі, дзе гуляюць дзікія жывёлы: зубры, алені. Знаходзіцца ён непадалёк ад Буйніцкага поля, дабірацца зручна на маршрутках ці аўто. Па дарозе ў заасад ёсць Конны манеж, дзе можна забраніраваць прагулку на кані.

 

 

Пры падтрымцы МТС мы абнавілі гайд па горадзе на Дняпры і распавялі пра ўсе месцы, што хочацца паказваць сябрам і блізкім, якія прыехалі сюды пагасціць.

Гасцям Беларусі, якім важны безлімітны інтэрнэт і выгадныя званкі, варта звярнуць увагу на тарыф МТС «Безліміцішча Х». Калі падключыцца на яго да 17 ліпеня 2023 года, то безлімітны інтэрнэт і 600 хвілін званкоў у любыя сеткі будуць даступныя за 19,90 рублёў у першы месяц выкарыстання SIM-карты.

«Безліміцішча Х» дазваляе без даплат карыстацца інтэрнэтам у звыклым для абанента рэжыме: глядзець YouTube, даследаваць сацсеткі, абменьвацца ў мэсэнджарах паведамленнямі, аўдыё і відэа без абмежаванняў. Даступны і рэжым мадэма: 100 мегабайт у дзень – бясплатна, зверху – 0,60 рублёў у суткі.

Уваходныя званкі і SMS абанентам гэтага тарыфнага плану абыходзяцца бясплатна. З тарыфамі на званкі за мяжу можна азнаёміцца на адпаведнай старонцы.

Падключыцца на «Безліміцішча Х» можна ў любым салоне МТС у Беларусі. Вось карта, на якой лёгка адшукаць бліжэйшы пункт продажу.

Больш падрабязна пра акцыйнае падключэнне тарыфу «Безліміцішча Х» можна пачытаць на сайце МТС

 

 

 

Перакус / Фастфуд

У цэнтры горада поўна шапікаў з выпечкай, хот-догамі дыіншай няхітрай ежай. Уздоўж бульвара Леніна ўтварыўся цэлы «фастфудны квартал». Заходзь у культавую кавярню «Залаты ключык» (б-р Леніна, 3) на смачныя бліны. Па свежую выпечку і каву зазірай у «Турку» або ў «Цэнтральную кавярню». Побач у кавярні «Фіеста» (б-р Леніна, 6) можна знайсці ўсё – ад дранікаў да локшыны-вок. Ёсць і пункт, дзе табе прапануюць велізарную запечаную бульбіну з рознымі начыннямі – кафэ «Пан-Бульбан» (б-р Леніна, 1).

Побач са стадыёнам «Спартак» ёсць месца з каралеўскай шаўрмой. «Шаўрма Кінг» (вул. Міронава, 4) працуе да 23.00, калі раптам голад дагоніць цябе познім вечарам.

У Burger House на плошчы Зорак можна сытна паабедаць. Гэтае месца працуе і на вынас, і як класічнае кафэ з акцэнтам на бургеры, грыль і піцу.

Па адрасе Першамайская, 15 знаходзіцца цікавая ўстанова DaGrill. Там гатуюць любімыя стравы з дзяцінства (напрыклад, «Смажанку 2.0») і наліваюць чорную каву анлім. Таксама ў меню ёсць ролы і бліны. Ежу можна браць на вынас або замовіць дастаўку, сярэдні чэк – каля 15 BYN (€ 5).


Кава / Кандытарскія

Па каву абавязкова зайдзі ў лаканічную specialty-кавярню Мір23 (вул. Міронава, 23). Знаўцы кажуць, гэта найлепшая кава ў горадзе. Тут працуюць самыя крутыя мясцовыя абсмажнікі, ёсць уласны кандытарскі цэх, а таму заўсёды свежыя і арыгінальныя дэсерты. Рэкамендуем пакаштаваць кававую альтэрнатыву, а таксама аўтарскія напоі, напрыклад «Чорная сметанковая», «Салёны мёд» ці «Лонг блэк».

Па духмяную выпечку выпраўляйся ў пякарню «Здобна» (вул. Першамайская, 30) або ў кандытарскую «Мадлен» (вул. Ленінская, 36). Тут ты знойдзеш чыабату, духмяны багет, цэльназерневы хлеб і, вядома, пірожныя і торцікі. Раніцай сюды вышнуроўваецца чарга па цёплую выпечку. Нязменны хіт – міндальны круасан, які, як у рэкламе, растае ў роце.

На супрацьлеглым баку вуліцы з 2014 года працуе пякарня-кандытарская Bakehouse. Яна заваявала любоў магілёўцаў дзякуючы смачнай ежы і прыемным коштам. З восьмай раніцы сюды можна забегчы па пірагі, дэсерты і каву. Прысядзь за стойку каля акна і паназірай за жыццём горада. Кошты на каву стартуюць ад 1,9 BYN (€ 0,6).


Кавярні/ Рэстараны

Кавярня «Буфет» (вул. Камсамольская, 5, плошча Арджанікідзэ) працуе ў Магілёве шмат гадоў. Пасля рэбрэндынгу на сценах з'явіліся ілюстрацыі мастака Міці Післяка з гістарычнымі мясцінамі, якія выбралі мясцовыя жыхары. На сняданак да 14:00 тут падаюць бясплатную каву. Раніцай замаўляй смачныя сырнікі ці блінцы. На абед ці вячэру знойдзеш у меню, акрамя бургеры і піцы, – пасту, варэнікі, пяльмені, капэлеці.

У будныя дні ў рэста-бары «Луна» (вул. Ленінская, 22) з 12:00 да 16:00 падаюць бізнэс-ланч, а ўвечары можна дапоўніць вячэру кальянам і моцнымі напоямі. Столік пажадана браніраваць загадзя.

У кавярні Van Gogh (вул. Ленінская, 36) павольны рытм і стравы з прыемнай падачай. Інтэр'ер нагадвае лялечны домік з карцінамі Ван Гога, а па тэліку круцяць старыя фільмы. З 15:00 да 18:00 па буднях можна паабедаць са зніжкай.

Яшчэ адно цікавае месца – рэстаран «101» (Пажарны завулак, 4). Ён размяшчаецца на месцы былой пажарнай часці і напоўнены атрыбутыкай пажарных. Персанал ва ўніформе, а ў барную стойку ўбудаваная пажарная машына. Піва наліваюць з вогнетушыльніка.

Някепскае месца для абеду або позняга сняданку – рэстаран «Цокаль» (вул. Дзяржынскага, 19, ГЦ «Мацярык»). Меню абнаўляецца кожны тыдзень у сацсетках, у нядзелю ёсць дзіцячая праграма – можна прыйсці ўсёй сям'ёй.

Адна з найстарэйшых піцэрый горада – «Пармезан» (вул. Першамайская, 34/1). Месца нятаннае, але атмасфернае. Да нядаўняга часу «Пармезан» лічыўся найлепшым па абслугоўванні ў горадзе (цяпер горш не стала, проста з'явіліся альтэрнатывы). Упадабаная ўстанова для сустрэч экспатаў у Магілёве. Замежнай мове тут не здзівяцца і прапануюць меню на англійскай.

UnoPizza (вул. Ленінская, 61/2) – месца маладзейшае, але са сваёй гісторыяй. Некалі маленькі фургончык вырас да паўнавартаснай установы. Уладальнік знаецца напіцы і з любоўю гатуе неапалітанскую ў дрывяной печы. Кавярня месціцца блізу цэнтральнага праменаду, так што сталаванне дапоўняць гукі музыкі, якія даносяцца адтуль.

Па суседстве можна выпіць піва ў Ale House (вул. Ленінская, 61). Атмасфера ірландскага паба, еўрапейскія гатункі, закускі, а па вечарах жывая музыка. Дарэчы, за яе асобная плата – каля 7 BYN (€ 2) з чалавека.

У зацішным месцы «Кітайскай сцяны» (так называюць доўгі савецкі будынак ля фантанаў па вул. Першамайскай, 29а) схаваўся ўтульны рэста-бар «Белы Ліс». У светлым інтэр'еры пад сучасную музыку можна снедаць увесь дзень або выбраць што-небудзь з асноўнага меню – ад пасты да сушы.

Калі хочацца параскашаваць, наведай рэстаран Grand Savoy (вул. Першамайская, 57, ГЦ «Атрыум») – шыкоўны інтэр'ер, нядрэнная вінная карта і вытанчаныя стравы. Па вуліцы Міронава, 4 у сучасным будынку працуе стылёвы рэстаран Amici. Шэф установы стварае еўрапейскія стравы ў аўтарскім чытанні.

 

 

Калі спытаць парады ў мясцовых, большасць адправіць цябе ў «Рюмку». Бар з адкрыцця імкліва набраў папулярнасць і стаў прыстанкам музыкаў ды іншай культурнай тусоўкі. Вечарамі тут круцяць вініл, граюць на гітары і спяваюць. Установа невялікая, але вельмі атмасферная. У барнай карце – класіка і аўтарскія напоі.

На дыджэйскі сэт зазірні ў бар «Без башни» (вул. Першамайская, 29). Там можна кульнуць пару шотаў і адарвацца з сябрамі, а потым адправіцца ў клуб Cuba, бар «Чэрчыль» (вул. Мігая, 13) або ў гавайскі «Рыкі-Цікі бар» (зав. Пажарнік, 3). Усе яны месцяцца наўпоблізь.

 

 

Падарункі ад рамеснікаў і дызайнераў шукай у «Арт-Слане» (вул. Ленінская, 40/2) або ў «Тыбеце» (вул. Лепяшыцкага, 14). Лястатуі Звездара працуе Story (вул. Ленінская, 49) – квяцярня з неверагоднай эстэтыкай і старанна падабраным асартыментам: акрамя кветак, там ёсць вінтажныя прадметы інтэр'еру, шмат свечак і посуду.

На месцы былога Дома Бытувырас вялікі гандлёва-забаўляльны цэнтр «Атрыум». Натуральна, там ёсць усё – ад фуд-корта і мас-маркета да кінатэатра Starlight з актуальнымі навінкамі. Побач з ГЗЦ крыты паркінг заховай (першая гадзіна бясплатная).

Ва ўнівермагу «Цэнтральны» (вул. Першамайская, 61) можна знайсці цікавыя рэчы за прыемныя грошы. Побач размешчаныя гандлёвыя цэнтры «Магніт» (вул. Першамайская, 34а) і «Панарама» (вул. Крыленкі, 10) – там абутак, адзенне і іншае.

Іншыя буйныя крамы і ГЦ: «Скрыжаванне» (вул. Першамайская, 12 / Камсамольская, 10-14), «Парк-Сіці» на выездзе ўбок Мінска, «Е-сіці» (вул. Гагарына, 79), «Планета Green» (вул. Мікалая Астроўскага, 5) і «Гіпа» (вул. Маўчанскага, 6).

 

 

Калі збіраешся ў Магілёў на асабістым аўто, прыхапі плед і рашотку для грылю. На гарадскім пляжы ты знойдзеш пару грамадскіх мангалаў і зручную паляну для пікніка. У гэтым баку паказваюць выдатныя заходы сонца, а заход на Дняпры ты запомніш надоўга.

Калі табе патрэбная важкая нагода прыехаць, выберы апошні тыдзень сакавіка – з 21 па 27. У гэты час тут праходзіць Міжнародны маладзёжны тэатральны фестываль M.@rt.кантакт. Такую крутую праграму складана знайсці і ў Беларусі, і за яе межамі. Білеты пачынаюць прадаваць у сярэдзіне – канцы студзеня. Сачы за навінамі на сайце тэатра .

Цікавыя мерапрыемствы і афішу горада лепей шукаць у сацсетках ці пытацца ў мясцовых: гарадскія парталы не заўсёды даюць актуальную інфармацыю.

 

 

 

Гэты матэрыял створаны пры падтрымцы МТС.

 

 

 

Над тэкстам гайда працавалі: Дзяніс Васількоў, Юлія Пеплер, Valeria Martynava. Пераклад на беларускую – Ліда Наліўка.

ООО «ЭфСиБи Бел» УНП 193185741

|

Гайды

Аўтар:   34travel

  13515

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Пiнск

Душэўны гайд па сталіцы Палесся, якая падарыла свету першага прэзідэнта Ізраіля і іншых знакамітасцей.

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Брэст

Горад з багатай гісторыяй, суровай крэпасцю і ўтульнымі кавярнямі – сустракай наш абноўлены гайд па Брэсце.

Горадня

Гайд па каралеўскім горадзе Беларусі.

Ліда

Культурная праграма, актыўны адпачынак і найлепшыя ўстановы ў горадзе Гедыміна.

Гомель

Абноўлены гайд па паўднёвай сталіцы Беларусі.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш