Куды пайсці ў Менску ў лютым? Афіша івэнтаў

Куды пайсці ў Менску ў лютым? Афіша івэнтаў

|

Падзеі

|

Аўтар:   34travel

|

  5652

Люты абяцае быць насычаным на інтэлектуальныя падзеі: тут табе і лекцыі пра мастакоў Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі, і аповяд пра асаблівасці светамыслення беларусаў, і выстава, якая падбівае ў чарговы раз задумацца: а раптам машыны сапраўды паўстануць і адправяць усіх нас на лаўку запасных?

 

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

Калі: 3, 8, 15, 22 лютага
Дзе: Кісялёва, 38
Колькі: 17 BYN

Лекторый «Фрэскі», які ладзіць Менская абласная бібліятэка, – гэта магчымасць даведацца больш пра мастакоў, імёны якіх найперш успамінаюць, калі кажуць пра выбітных майстроў з Беларусі. Цыкл «З ценю ў свет пералятаючы…» адкрыецца ў лютым з лекцыі пра Шрагу Царфіна. Гэты мастак нарадзіўся ў Смілавічах, вучыўся выяўленчаму рамяству ў Вільне, адтуль паехаў у Палясціну, а ў 1920-х апынуўся ў творчым парыжскім віры. Царфін пабываў на франтах абедзвюх сусветных войн, браў удзел у рухе Супраціву. Усё жыццё мастак шукаў шлях да свету і шчодра дзяліўся з гледачамі свамі інсайтамі. Лекцыя пра Царфіна адбудзецца 3 лютага. Далей у праграме – Міхаіл Кікоін і Пінхус Крэмень, Осіп Любіч, Осіп Цадкін.

 

 

«Учора.Сёння»

Калі: з 3 лютага
Дзе: Арт Фабрыка на Свярдлова, 2
Колькі: 5 BYN

Трэцяга лютага ў памяшканнях менскай фабрыкі-кухні адкрыецца персанальная выстава мастачкі Марыі Сыракваш, якая даследуе у гэтай серыі ўзаемадзеянне паміж мінулым і рэальным, традыцыяй і сучаснасцю, народнай творчасцю і гарадской культурай. Марыю прыцягваюць рэчы з мінулых стагоддзяў, і яна бачыць сваёй мэтай ажыўленне таго, што зыходзіць у нябыт, таго, што нясе энергетыку былых пакаленняў і эстэтыку старажытнасці. Артыстка намагаецца ажывіць гэтыя рэчы, надаўшы ім новае мастацкае вымярэнне і сэнсы, што сучасным людзям блізкія. Работы, што можна будзе пабачыць на выставе «Учора.Сёння», створаныя ў тэхніцы акварэльнага жывапісу.

 

 

«Таямніцы кахання»

Калі: 4 лютага
Дзе: Лошыцкая сядзіба
Колькі: 10 BYN для дарослых

Да 215-й гадавіны з дня нараджэння беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ў Лошыцкай сядзібе ладзяць канцэрт. Чаму тут? Заснавальнік айчыннай драматургіі нярэдка гасцяваў у спадара Лошыцы Яўстафія Станіслава Прушынскага. І, дарэчы, галоўныя героі паэм «Купала» і «Вечарніцы» жывуць менавіта ў вёсцы Лошыца.

На імпрэзе выступяць сапрана Ірына Лой і піяніст Аляксандр Данілаў. Разам з імі наведвальнікі(-цы) канцэрта узгадаюць пра таямніцы кахання літаратурных герояў Дуніна-Марцінкевіча з тых самых паэм, а таксама opus magnum «Пінская шляхта». Таксама пры ўдзеле скрыпачкі Таццяны Левіцкай прагучаць арыі з аперэтты «Латэрэя» і оперы «Графіня» кампазітара Станіслава Манюшкі.

 

 

Лекцыя пра светамысленне беларусаў

Калі: 5 лютага
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей
Колькі: 10 BYN для дарослых

У галоўным мастацкім музеі краіны пройдзе лекцыя «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры». Прачытае лекцыю Ірына Дубянецкая – старшая навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Плануецца, што гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну света и пра новую навуку – этнафіласофію.

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, якое адлюстравана ў фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры, яе цікавяць вобразы, сюжэты, сімвалы, ідэі, унутраныя сэнсы і асацыяцыі.

 

 

«Вакальныя цыклы»

Калі: 5 лютага
Дзе: «Манахром», Кастрычніцкая, 16/3
Колькі: 20 BYN

У творчай прасторы на Кастрычніцкай вуліцы выступяць зорка беларускай опернай сцэны, тэнар Юрый Гарадзецкі і таленавітая піяністка Паліна Задрэйка. Яны выканаюць «Вакальныя сатыры» Дзмітрыя Шастаковіча на вершы Сашы Чорнага і «Каханне і жыццё паэта» Леаніда Дзясятнікава на вершы Данііла Хармса і Мікалая Алейнікава.

Вядома, што творчыя натуры часцяком вастрэй адчуваюць трагікамічнасць і абсурд чалавечага быцця на фоне супярэчлівых гістарычных падзей. Вось і Шастаковіч з Дзясятнікавым у свае часы «запакоўвалі» складаныя думкі ў экспрэсіўную, насычаную вобразамі музыку. Кожны нумар тут уяўляе асобную музычную гісторыю, а разам яны складаюцца ў яскравы міні-спектакль для аматараў жывой і незбітай музыкі.

 

 

Фільмы Кім Кі Дука

Калі: 9, 10, 11 лютага
Дзе: кінатэатр «Цэнтральны»
Колькі: ад 9 BYN

У «Цэнтральным» пакажуць «Пусты дом», «Уздых» і «Вясна, лета, восень, зіма… і зноўку вясна» Кім Кі Дука. Гэты южнакарэйскі рэжысёр заўсёды быў любімчыкам аўтарытэтных заходніх кінафэстаў і атрымаў венецыянскага «Залатога льва», праўда, за фільм, якога ў лютым на вялікім экране круціць не плануюць, – «П’ету».

«Пусты дом» распавядае пра рамантычнае знаёмства дзяўчыны з кур’ерам, які па начох наведвае чужыя дамы. Ва «Уздыху» пачуцці захлістаюць жанчыну, якой здрадзіў муж, і вязня турмы, які хацеў пакончыць з сабой. Героі фільма «Вясна, лета, восень, зіма… і зноўку вясна» – манахі, стары і малы, жывуць у храме пасярод возера, і жыццё гэтае нельга назваць беспадзейным і запаволеным.

 

 

«Вечар кахання, музыкі і кіно»

Калі: 14 лютага
Дзе: Арт Фабрыка на Свярдлова, 2
Колькі: 35 BYN

На Дзень усіх закаханых «Арт Фабрыка» ладзіць паказ самых кранальных фрагментаў з фільмаў пра каханне пад жывую ігру на віяланчэлі і фартэпіяна. Будуць трансляваць эпізоды з «Целаахоўніка», «Тытаніка», «Прывіда», «Вялікага Гэтсбі», «Амелі», «Красуні», «Ла-Ла Лэнду» і іншых фільмаў, што звычайна ідуць пад хэштэгамі #каханне, #рамантыка, #замілаванне. Канцэрт пад кінанарэзку будзе праходзіць у зале, дзе крэслы раставяць як у амфітэатры, каб усім было добра чутна і бачна. Па квітках на рамантык-вечар таксама можна будзе азнаёміцца з актуальнай выставай мастацкіх твораў, што праходзіць у «Арт Фабрыцы».

 

 

Монаспектакль Івана Кірчука

Калі: 18 лютага
Дзе: НЦСМ на Някрасава, 3
Колькі: 25 BYN

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў выступіць з монаспектаклем «Дарожка мая…» беларускі музыка і фалькларыст Іван Кірчук (франтмэн гурта «Троіца», што распаўся восенню 2022-га, пасля 22 гадоў існавання). Праграма монаспектакля была створаная па матэрыялах фальклорна-этнаграфічных экспедыцый музыкі ў розныя рэгіёны Беларусі. Цягам дзесяці гадоў у гэтых вандроўках Іван адбіраў тэкставыя і меладычныя ўзоры светаўспрымання нашых продкаў. І цяпер ты можаш таксама да гэтага скарба дакрануцца. У межах монаспектакля прагучаць фрагменты старадаўніх замоў, больш за сорак народных песен і найгрышы на беларускіх народных інструментах ды інструментах іншых краін свету.

 

 

«Хто скраў Бэнксі?»

Калі: 22 лютага
Дзе: mooon у Palazzo
Колькі: 20 BYN

Гэтаму дакументальнаму фільму ўжо пяць гадоў, затое можна паглядзець нешта ў арыгінале на англійскай мове з рускімі субтытрамі – тым больш што закадравы тэкст чытае Ігі Поп. Сюжэт «Хто скраў Бэнксі?» будуецца вакол гучнай гісторыі, што адбылася ў 2007-м. Загадкавы вулічны мастак Бэнксі накіраваўся ў Палестыну, каб пакінуць там на сценах некалькі сваіх работ. Шмат каму графіці спадабаліся, у некаторых яны выклікалі раздражненне, а быў і мясцовы таксіст, які падумаў, што на брэндзе «Бэнксі» можна няблага зарабіць, выразаўшы размаляваны фрагмент сцяны і заламіўшы шалёны кошт. Фільм Марка Прасерпіа – пра тое, як мастацтва, што створана негенальна і бясплатна, можа быць скрадзена, прададзена і «легалізавана».

 

 

«Валерый Шкаруба. In memoriam»

Калі: да 26 сакавіка
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей
Колькі: 10 BYN для дарослых

Рэтраспектыўная выстава прысвечаная творчасці мастака Валерыя Шкарубы, які пайшоў з жыцця ў 2020-м. Шкаруба заўсёды быў верны жанру пейзажа і развіваў у сваім жывапісе традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны – суперпрафесійна выкананыя, і кожны твор – асобны гімн беларускай прыродзе. У працах мастака спалучаецца тонкае паэтычнае ўспрыманне прыроды і лірыка-філасофская глыбіня.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. Набываў прафесійныя веды ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер гэта Акадэмія мастацтваў). Яго персанальныя выставы праходзілі не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітаі, Японіі. Беларускія пейзажы вачыма і пэндзалем Шкарубы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

 

 

«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»

Калі: з 4 лютага па 26 сакавіка
Дзе: галерэя Farba ў НЦСМ на Незалежнасці, 47
Колькі: 14 BYN для дарослых

Гэтую падзею гучна анансуюць як «адну з самых інавацыйных мастацкіх выстаў, якая з’явіцца ў Менску ў 2023 годзе». Што ў ёй такога сенсацыйнага? Галоўны прышпіл у тым, што каля 90 работ, якія тут развесяць, ад пачатку да канца створаныя штучным інтэлектам. Каб быць паслядоўнымі, стваральнікі выстаўкі нават свой прэс-рэліз напісалі з дапамогай «робата» – праўда, даверыліся яму толькі на 38,1%. На выставе чакаюць як аматараў мастацтва, так і энтузіястаў тэхналогій. А каб заахвоціць аматараў мастацтва крыху больш, работы AI разбавілі творамі беларускіх мастакоў з фондаў НЦСМ.

Кульмінацыяй праекта стане імерсіўны фільм «Лічбавая эвалюцыя», які быў створаны спецыяльна пад выставу і ўяўляе сабой вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і матэрыі. Фільм будуць трансляваць на сцены і падлогу мультымедыйнай залы. Для азартнага азнаямлення з экспазіцяй у галерэі падрыхтуюць квэст. 

 

 

«У глыбіні Сусвету»

Калі: з аўторка па нядзелю
Дзе: планетарый
Колькі: 6 BYN

У вялікім горадзе забываеш, што на небе ёсць зоркі. Але заўсёды можна нагадаць сабе пра іх, завітаўшы ў планетарый у парку Горкага. Тут паказваюць сферычныя фільмы (то-бок фільмы, адаптаваныя пад трансляцыю на купале) на розны ўзрост, а пасля паказу ладзяць экскурсію па начным небе: купал планетарыя зазіхаціць нябеснымі цельцамі, і ты успомніш, як адшукаць Малую Мядзведзіцу, Андрамеду ці нешта менш «папсовае». 

«У глыбіні Сусвету» – фільм маладога кінематаграфіста Тэафаніса Н. Матсапуласа. Спачатку аўтар нагадае табе пра веліч Сонечнай сістэмы і шалёнасць зоркі, што Сонцам завуць. Потым правядзе цябе далей – да месцаў гібелі зорак, за межы Млечнага шляху, да неверагодных мірыядаў галактык. Закадравы голас распавядзе пра астраномію і сучасныя тэлескопы, якія дазваляюць маленькаму чалавеку пракрадвацца ў самыя загадкавыя куткі Сусвету. 

 

Фото: Palasatka

|

Падзеі

Аўтар:   34travel

  5652

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

Агу, вясна, агу, красна!

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

Паказаць больш Паказаць больш