Месца тыдня: Менскае гарадзішча

|

Месца тыдня

|

Аўтар:   34travel

|

  1234

Месца тыдня: Менскае гарадзішча

Мінскае гарадзішча – археалагічны комплекс IX–XI стагоддзяў каля вёскі Гарадзішча. Паводле адной з гіпотэз, менавіта яно і было калісьці старажытным Менскам, а ўжо пасля таго, як яго некалькі разоў спалілі, селішча перанеслі на цяперашняе месца – каля рэк Свіслач і Няміга. Гэта адзін з найважлівейшых археалагічных помнікаў Беларусі.

Гарадзішча знаходзіцца за дзесяць кіламетраў ад сучаснага Менска. Цяпер гэта спакойнае і ціхае месца: тут зберагліся высокія земляныя валы, цячэ рака Менка ды яе прыток – ручай Дунай. Але ўяві, што гэтым валам тысяча гадоў, – і яны ўразяць цябе мацней, чым Вялікая кітайская сцяна. На пустым месцы ў цэнтры быў сапраўдны горад, аточаны сценамі да дзесяці метраў вышынёю, дзе жылі князі, рамеснікі і купцы. Археолагі знаходзілі тут рэшткі посуду, зброю, упрыгожанні, артэфакты са Скандынавіі, Візантыі і Егіпта і нават скарбы. Самыя раннія знаходкі датуюць V стагоддзем да нашай эры. Вакол гарадзішча было сканцэнтравана шмат селішчаў – усяго яны займалі каля 30 гектараў, а шчыльнасць насельніцтва тут была адной з самой высокіх у Полацкім княстве. Так што можна лічыць, што гэта быў мегаполіс дзясятага стагоддзя

Прыязджай сюды, каб перазагрузіцца, пабыць сам-насам з прыродай і набрацца сілаў. Прайдзіся па валах, папі вады з крыніцы, абдымі дрэвы – і адчуй, што старажытная гісторыя на тваім баку.

 Як дабрацца?  На сваім аўто – па трасе Н8931 Менск – Старое Сяло, на аўтобусе – да прыпынку «Гарадзішча-1». Далей кіруйся ўказальнікам на славутасць. Побач можна паглядзець сядзібу-музей «Стары Менск» з экспанатамі X–XI стагоддзяў і Музей народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам Строчыцы .

 

 

  

 

Фота: palasatka

 

|

Месца тыдня

Аўтар:   34travel

  1234

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

Мясціны Міцкевіча.

Месца тыдня: «музей пад адкрытым небам» Гальшаны

Мясціны, набрынялыя гісторыяй.

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Месца тыдня: спадчына Радзівілаў у Паланечцы

Гуляем па закінутым палацы Радзівілаў, любуемся драўляным касцёлам і шукаем руіны старажытнага вадзянога млына.

Касарычы: як уладкаваная вёска, якая мае будучыню

Як ажывіць вёску ў «мядзведжым куце».

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Як сядзіба беларускага Дон Кіхота выглядае пасля рэстаўрацыі?

Цяпер на галоўнай

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

Мясціны Міцкевіча.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Слава Мазай і Лёша Угальнікаў – пра тое, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Як сядзіба беларускага Дон Кіхота выглядае пасля рэстаўрацыі?

4 старажытныя сядзібы за адну паездку – маршрут па Ляхавіцкім раёне

Грушаўка, Флер'янова, Савейкі – і яшчэ некалькі цікавых мясцінак.

Тэст: хто ты з беларускае шляхты?

Шукаем soul mate з падручнікаў гісторыі.

Гомель

Абноўлены гайд па паўднёвай сталіцы Беларусі.

Паказаць больш Паказаць больш