Месца тыдня: Лынтупы

|

Месца тыдня

|

Аўтар:   34travel

|

  5633

Месца тыдня: Лынтупы

Працягваем даследаваць невялікія, але цікавыя мясціны Беларусі. Гэтым разам адпраўляемся ў Лынтупы: калісьці тут балявала віленская шляхта, а цяпер гэта амаль край свету. Тут знойдзеш схаваныя культурныя скарбы і гістарычныя помнікі – так што паехалі!

 

З гісторыі


Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. Упершыню згадваюць мястэчка ў 1385 годзе, калі атрад рыцараў з Дынабурга (Даўгаўпілса) здзейсніў набег на Свірскі замак і па дарозе спаліў Лынтупы. Але людзі тут жылі яшчэ ў X стагоддзі – гэта даказалі археалагічныя даследаванні курганоў і старажытныя балтыйскія капішчы з ахвярнымі валунамі. Назвы Лынтупаў і ракі Лынтупкі таксама балтыйскія: lintu з фінскай «птушка», а upė – «рака» на літоўскай.

У Сярэднявеччы Лынтупшчына ўваходзіла ў склад Нальшчанскага княства, якое ў сваю чаргу ўвайшло ў Полацкае княства, а потым у Вялікае Княства Літоўскае. Большую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў. У 1459 годзе сын віленскага ваяводы Андрэй Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл Святога Андрэя. У 1795 годзе Лынтупы адышлі Расійскай імперыі, у 1921–1939 гадах былі ў складзе Польскай Рэспублікі, а далей на тэрыторыю мястэчка прыйшла савецкая ўлада.


 

 

 

Сядзiба Бішэўскіх

55.051995, 26.307047 / Google Maps

 

Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац па праекце польска-літоўскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі. У гаспадарчай частцы былі бровар, спіртзавод (ён захаваўся), вежа-вяндлярня (яе выяву можна пабачыць на гербе Лынтупаў!) і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

З маёнткам Бішэўскага звязаная рамантычная гісторыя пра парыжскую акторку, якая паабяцала выйсці за яго замуж, калі ён пабудуе ёй палац. Але здзелка сарвалася, актрыса перадумала, і Юзаф застаўся халастым. Затое з палацам.

У 1939 годзе, пасля падзелу Польскай Рэспублікі і ўсталявання на тэрыторыі Лынтупшчыны савецкай улады, Бішэўскаму давялося пакінуць Лынтупы. У палацы размясцілі сярэднюю школу, і мясцовыя жыхары ўспамінаюць, як лазілі па падземных хадах і знаходзілі там старадаўнія рэчы. Амаль 20 гадоў палац пуставаў і разбураўся.

Спіртзавод Бішэўскага стаў дзяржаўным і забяспечваў працай увесь пасёлак і навакольныя вёскі, пакуль яго не закрылі ў 2013 годзе з-за выбуху. Старадаўні цагляны будынак з флюгерам-«пагоняй» захоплівае ўяўленне сталкераў.
 

 

 

 Касцёл Святога Андрэя 

вул. Красільнікава, 1 / Google Maps

 

У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў. Праект, хутчэй за ўсё, распрацаваў той жа Тадэвуш Раствароўскі – тады ўжо папулярны віленскі архітэктар. На Рынкавай плошчы насупраць касцёла калісьці стаяла сінагога, але яе ўзарвалі пры адступленні немцы. А вось царквы ў Лынтупах ніколі не было.

 

 

Могілкі 

55.042888, 26.303221 / Google Maps

Могілкі ў Лынтупах, як і ў многіх старадаўніх месцах, захоўваюць гісторыі і памяць пра розныя падзеі. На ўзгорку сярод высокіх соснаў размешчаны могілкі з 15 каталіцкімі каменнымі капліцамі, старадаўнімі надмагіллямі з нязвыклымі імёнамі і старажытным каменным крыжам.

За сцяной знаходзяцца могілкі нямецкіх і рускіх салдат часоў Першай сусветнай вайны. У Лынтупах быў тыл нямецкай арміі, а фронт знаходзіўся за 30 км, у Паставах. А вось габрэйскія могілкі сёння не адшукаць без дапамогі. У XIX стагоддзі траціна насельніцтва мястэчка былі габрэямі, але пасля Другой сусветнай вайны стала няма каму даглядаць магілы.

 

 

Чыгунка

55.041454, 26.311302 / Google Maps

У 1897 годзе праз Лынтупы прайшла чыгунка, якая злучыла Полацк з Вільняй. Да 1940-га гэта была вузлавая станцыя, адкуль цягнікі хадзілі ў чатырох кірунках: на Вільню, Крулеўшчызну, Свянцяны (Швянчоніс) і Нарач. Цяпер гэта тупіковая станцыя, на якую раз на дзень прыходзіць з Віцебска ўнікальны цягнік з аднаго вагона.

На станцыі стаіць помнік Баляславу Ялавецкаму, заснавальніку рэгіянальнай вузкакалейкі, інжынеру і прадпрымальніку.

 

 

Што яшчэ паглядзець у ваколіцах?

Любая дарога ў ваколіцах Лынтупаў і Паставаў правядзе праз цікавыя месцы. Вось толькі некалькі ідэй для твайго маршруту: экасцежка па Блакітных азёрах, рака Страча, маёнтак Сулістроўскіх у вёсцы Камарова, касцёлы ў Камаях і Нарачы, старадаўняе мястэчка і манументальны касцёл у Свіры, руіны манастыра і касцёл у Засвіры, горад Паставы з гістарычнай забудовай на плошчы, палацам Тызенгаўза і неагатычным касцёлам.

 

 

Як даехаць?

Вядома, лепш за ўсё адправіцца сюды на машыне. Ад Менска ехаць 178 км: праз Радашковічы, Маладзечна і Свір – да гарадскога пасёлка Лынтупы (55.048930, 26.310859).

Дабірацца грамадскім транспартам складаней, але таксама магчыма: на аўтобусе ці маршрутцы трэба даехаць да Паставаў, а далей – на аўтобусе да Лынтупаў. Штодня ходзяць аўтобусы ў 5:30 і ў 14:40, плюс дадатковы ў нядзелю ў 10:30 – расклад знойдзеш тут. З Паставаў дарога зойме каля паўтары гадзіны.

У Лынтупы таксама ходзяць два цягнікі: штодзённыя Віцебск – Лынтупы (21:35-06:15) і Крулеўшчызна-Лынтупы (17:44-20:30).
 

Тэкст – Daria Mandzik, фота – palasatka

|

Месца тыдня

Аўтар:   34travel

  5633

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Як сядзіба беларускага Дон Кіхота выглядае пасля рэстаўрацыі?

Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

Мясціны Міцкевіча.

Месца тыдня: «музей пад адкрытым небам» Гальшаны

Мясціны, набрынялыя гісторыяй.

Касарычы: як уладкаваная вёска, якая мае будучыню

Як ажывіць вёску ў «мядзведжым куце».

Месца тыдня: спадчына Радзівілаў у Паланечцы

Гуляем па закінутым палацы Радзівілаў, любуемся драўляным касцёлам і шукаем руіны старажытнага вадзянога млына.

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Паказаць больш Паказаць больш