Музеі пад адкрытым небам непадалёк ад Менска

Народная культура: Музеі пад адкрытым небам непадалёк ад Менска

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   Юлия Миронова

|

  3892

Народная культура: Музеі пад адкрытым небам непадалёк ад Менска

Працягваем даследаваць Беларусь разам з аўтамабільным брэндам Kia. Гэтым разам прапануем дакрануцца да крохкай спадчыны драўлянай архітэктуры – і адкрыць для сябе музеі пад адкрытым небам непадалёк ад Менска. Тут можна занурацца ў гісторыю, даведвацца новае пра сваю краіну і знакамітых землякоў, а яшчэ – шмат шпацыраваць і любавацца глыбіннымі беларускімі краявідамі. Кожны з гэтых музеяў варты асобнага падарожжа, таму не рэкамендуем старацца аб'ехаць іх усе за адзін раз. Да таго ж зачыняюцца музеі звычайна даволі рана, таму абавязкова глядзі іх графікі працы перад выездам. І прыемных адкрыццяў!

 

Музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо

Час працы: 10:00 – 17:00 (каса працуе да 16:30)
Выходныя: панядзелак, аўторак
 Сайт

 

 

Бадай, самы вялікі і прыгожы музей Беларусі, прысвечаны народнай драўлянай архітэктуры. На яго наведванне лепей закладваць цэлы дзень: тэрыторыя музея вялізная, а галоўнае – вельмі цікавая.

У экспазіцыі прадстаўленыя арыгінальныя будынкі, звезеныя сюды з трох рэгіёнаў Беларусі: Падняпроўя, Паазер'я і цэнтральнай часткі (Палесся ды іншых раёнаў пакуль у музеі, на жаль, няма). Тут і цэрквы, і млын, і мноства хат і адрын – і ўсе яны некалі спраўна служылі людзям. Самае цікавае, што ўсе пабудовы размешчаныя не ў выпадковым парадку: яны паўтараюць тыповую для свайго рэгіёна планіроўку. Гэта ўсё вельмі цікава вывучаць.

Не саромейся загаворваць з «ахоўнікамі» кожнай славутасці – так можна даведацца багата чаго цікавага пра аб'ект: дзе ён раней знаходзіўся, каму служыў, у якім стане прыбыў у Азярцо. Работнікі музея вельмі ахвотна размаўляюць з наведнікамі і расказваюць усялякія гісторыі пра сваіх «апекаваных». Калі згаладаеш, на тэрыторыі музея ёсць карчма – і некалі гэты драўляны будынак таксама служыў карчмой! Мы ж абяцалі, што ўсё будзе максімальна аўтэнтычна.

 

***

 

Этнаграфічны комплекс «Млын» у Заслаўлі

Час працы: 9:00 – 17:00
Выходны: панядзелак

 Сайт

 

 

Гісторыка-культурны музей-запаведнік у Заслаўлі – гэта цэлы комплекс экспазіцый, які ўключае ў сябе музей у самым цэнтры горада, на Рынкавай плошчы, музей-ДАК Мінскага ўмацаванага раёна, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу і, уласна, Этнаграфічны комплекс «Млын». У апошні мы і выправімся (хаця, калі ты прыехаў(-ла) у Заслаўль на цэлы дзень, наведванне ўсіх мясцовых музеяў стане выдатнай культурнай праграмай).

Этнаграфічны комплекс у Заслаўлі невялікі, але вельмі сімпатычны. У яго ўваходзяць чатыры будынкі: кузня, млын, свіран і дом завознікаў – нешта накшталт гасцініцы для тых, хто прывозіў на памол збожжа на млын. Пакуль млынар рабіў муку, кліент мог пераначаваць у камфортных умовах. У хаце і дагэтуль такая абстаноўка, быццам у любы момант сюды могуць заехаць пастаяльцы, якія чакаюць сваю муку: пасцеля ёсць, стол накрыты.

Усе гэтыя будынкі арыгінальныя. Самым каштоўным тут лічыцца млын, які датуецца ажно 1910-м – яму больш за 100 гадоў! Пры гэтым млын не просты, а паравы – даволі раскошная рэч для Беларусі тых часоў. І гэта адзіны такі млын, які захаваўся на тэрыторыі нашай краіны.

 

***

 

Філіял музея Янкі Купалы «Вязынка»

Час працы: 10:00 – 17:00
Выходны: панядзелак

 Сайт

 

 

Не толькі музей, але й ідэальнае месца для прагулкі. Менавіта ў Вязынцы нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Дом паэта быў адрэстаўраваны тут у 1972 годзе. Цяпер у пакоях, дзе некалі жыў паэт з сям'ёй, адноўлены інтэр'ер тых часоў. Каб усё выглядала максімальна аўтэнтычна, рэчы і прадметы побыту для экспазіцыі збіралі ў ваколіцах самой Вязынкі.

На тэрыторыі музея, акрамя хаты, месцяцца таксама свіран (з яшчэ адной экспазіцыяй), крынічка, старадаўні дуб і помнік Купалу аўтарства Азгура. У цэлым Вязынка – гэта вельмі маляўнічае месца, дзе прыгожа і квітнеючай вясной, і сакавітым летам, і залатой восенню, і беласнежнаю зімой. Сапраўднае месца моцы, куды так прыемна рвануць з гарадской мітусні, каб пабыць сам-насам з сабой і сваімі думкамі.

 

***

 

Фальварак «Ракуцёўшчына» 

Час працы: 10:00 – 17:30 (каса працуе да 16:30)
Выходныя: панядзелак, аўторак

 Сайт

 

 

У Ракуцёўшчыне знаходзіцца вельмі кампактны і мілы музей Максіма Багдановіча. А размясціўся ён у фальварку пана Лычкоўскага, роднага дзядзькі братоў Луцкевічаў (тых самых, якія выдавалі газету «Наша Ніва»). Якая сувязь? А вось якая: браты Луцкевічы запрасілі ў госці да свайго дзядзькі ў Ракуцёўшчыну Максіма Багдановіча – і гэта быў першы раз, калі паэт у свядомым узросце апынуўся ў Беларусі. За два летнія месяцы 1911 года Багдановіч напісаў тут мноства вершаў, настолькі натхняльнай стала для яго паездка на радзіму. Гэтыя творы ўвайшлі ў цыклы «Старая Беларусь» і «Места». Тут жа з'явіліся на свет паэмы «У вёсцы» і «Веранiка».

Музейны комплекс складаецца з панскай сядзібы, дома арандатара і гумна, якія былі адноўленыя ў 1990-х. Унутры – экспазіцыя, якая расказвае пра жыццё і творчасць паэта. Тэрыторыя музея вельмі прыемная і дагледжаная. А вось тут мы ўжо пісалі, якія яшчэ цікавыя мясціны ёсць паблізу, калі захочацца зрабіць сваё падарожжа больш грунтоўным.

 


 

Мы выправіліся ў гэтае падарожжа дзякуючы аўтамабільнаму брэнду Kia, які ўзычыў нам сваю стылёвую навінку – Kia Seltos.

Новая мадэль вельмі фотагенічная: рэльефны сілуэт, прыемныя колеры, стылёвыя фары і незаўважныя рэйлінгі на даху.

У Kia Seltos прадугледжаны ўсе пажаданні вандроўніка: падагрэў сядзенняў, лабавога шкла і люстэркаў, выдатная аўдыясістэма, самы прасторны салон у класе і ёмісты двухузроўневы багажнік.

А яшчэ Kia дадаткова паклапаціліся пра надзейнасць: аўтамабіль атрымаў кузаў з высокатрывалай сталі асобай тэхналогіі, 6 падушак бяспекі і шторкі бяспекі даўжынёю на ўвесь салон. Акрамя таго, убудаваны мультымедыядысплэй шырынёй у 8" размешчаны пад адмысловым вуглом, каб табе не даводзілася ўзірацца ў экран. Там жа адлюстроўваюцца дадзеныя ад паркавальнага асістэнта, дапоўненага датчыкамі набліжэння і камерай задняга віду.

Кампактны і дынамічны красовер стане тваім найлепшым сябрам у пастаянным руху і даследаванні свету.

 

Тэкст – Юлія Міронава, пераклад – Ліда Наліўка. 

Фота – palasatka.

Общество с ограниченной ответственностью «Автопалас-М»
УНН:101516333

hand with heart

Получи доступ ко всем материалам 34travel

Подписка на 34travel – это идеи для поездок, авторские маршруты и фирменные гайды по городам мира, большие разборы тревел-трендов и актуальная информация из мира перелетов, виз и границ. Оформи подписку, чтобы ничего не пропустить.

ПОДПИСАТЬСЯ

Чытай таксама

6 ідэй для восеньскіх падарожжаў па Беларусі

Кароткі светлавы дзень і халаднаваты вецер – не нагода спыняць падарожжы па Беларусі.

Да/пасля: 5 славутасцяў, якія змяніліся да непазнавальнасці

Калісьці – атмасферныя занядбанкі, а сёння – раскошныя палацы.

Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?

Беларускі культурны феномен ад уцекачоў з Маскоўскага царства.

8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага

Расказваем, куды паехаць, каб дакрануцца да гісторыі.

Пазнай беларускі храм па вежы – (складаны!) тэст

Правер, як добра ты ведаеш беларускія святыні.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

Цяпер на галоўнай

Выходзіць новая фотакніга Belarus ад Касі Palasatka

Перадзамову па спецыяльнай цане можна аформіць да 10 лістапада.

Месца тыдня: Чачэрск

Даследуем Гомельскую вобласць.

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

Паказаць больш Паказаць больш