Тэст: ці разбіраешся ты ў архітэктуры Беларусі?

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  4838

Тэст: ці разбіраешся ты ў архітэктуры Беларусі?

Разам з МТС мы ўжо паўгода расказваем табе пра стылі беларускай архітэктуры. Калі ты з тых, хто любіць праверыць свае веды, то наспела такая магчымасць. Тэст на 14 пытанняў рознай ступені складанасці дапаможа асвяжыць у галаве сімпатычныя архітэктурныя тэрміны і дарагія сэрцу карцінкі са славутасцямі Беларусі.

Тэст: ці разбіраешся ты ў архітэктурных стылях?

Паехалi!

Пачнём з простага. У якім архітэктурным стылі пабудаваны Нясвіжскі замак?

Вядома. Нясвіжская рэзідэнцыя Радзівілаў – адзін з галоўных помнікаў беларускага барока.

Не. Нясвіжская рэзідэнцыя Радзівілаў – адзін з галоўных помнікаў беларускага барока.

Паехалi!

Шчыпец – характэрны элемент барочнай архітэктуры. А што гэта?

Дакладна. Шчыпец – верхняя частка сцяны, не аддзеленая ад асноўнай плоскасці карнізам.

Няслушна. Шчыпец – верхняя частка сцяны, не аддзеленая ад асноўнай плоскасці карнізам.

Паехалi!

Добра. А як тады называецца гэтая дэкаратыўная завітушка?

Так. Гэта валюта. Але ты можаш адшукаць на барочных будынках і картуш, і маскарон.

Не. Гэта валюта. Але ты можаш адшукаць на барочных будынках і картуш, і маскарон.

Паехалi!

Траецкі касцёл у Ішкалдзі – гэта…?

Дакладна. Храм 1449–1472 гадоў пабудовы – цудоўна захаваны ўзор суворай беларускай готыкі.

Не. Храм 1449–1472 гадоў пабудовы – цудоўна захаваны ўзор суворай беларускай готыкі.

Паехалi!

Гатычных гаргулляў поўна ў Парыжы, а дзе можна адшукаць іх у Беларусі?

Менавіта. Водаправодныя дэманы жывуць у сядзібе Гатоўскіх – Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе.

Не. Водаправодныя дэманы жывуць у сядзібе Гатоўскіх – Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе.

Паехалi!

Навошта неагатычнаму Гервяцкаму касцёлу незлічоныя паўаркі?

Усё ведаеш! Аркбутаны ўдзельнічаюць у тым, каб здымаць нагрузку са сцен. Дзякуючы ў тым ліку ім будынак здаецца такім паветраным.

Міма. Аркбутаны ўдзельнічаюць у тым, каб здымаць нагрузку са сцен. Дзякуючы ў тым ліку ім будынак здаецца такім паветраным.

Паехалi!

Дзе знаходзіцца гэты помнік архітэктуры класіцызму?

Ясная рэч. Гэта палац Румянцавых – Паскевічаў у Гомелі.

Прыгледзься лепей. Гэта палац Румянцавых – Паскевічаў у Гомелі.

Паехалi!

«Класічныя» калоны часта сустракаюцца на ўваходзе ў сядзібы. А што за будынак яны тут трымаюць?

Слушна. Гэта гандлёвыя рады ў Навагрудку.

Не. Гэта гандлёвыя рады ў Навагрудку.

Паехалi!

Гэты стыль любіць вокны самых розных формаў.

Усё так. На фота – помнік мадэрну, дом Кацнельсон у Бабруйску.

Памылка. На фота – помнік мадэрну, дом Кацнельсон у Бабруйску.

Паехалi!

Характэрны для мадэрну элемент назіраем на доме Каставіцкай у Менску.

Так. Закрытая частка фасада, якая выходзіць з плоскасці, – гэта эркер.

Не. Закрытая частка фасада, якая выходзіць з плоскасці, – гэта эркер.

Паехалi!

Навошта архітэктары мадэрну прыдумлялі незвычайныя купалы?

О так. Стылізаваныя купалы і вежы ў мадэрне нясуць выключна эстэтычную нагрузку.

А вось і не. Стылізаваныя купалы і вежы ў мадэрне нясуць выключна эстэтычную нагрузку.

Паехалi!

Пазнаеш помнік канструктывізму?

Анягож. Гэта Дом урада – праект Іосіфа Лангбарда.

Паспяшаў(-ла-)ся. Гэта Дом урада – праект Іосіфа Лангбарда.

Паехалi!

А дзе знаходзіцца гэты прыклад тыповага для канструктывізму істужачнага шклення?

Так. Гэта Савет Рэспублікі ў Менску (раней тут была нацыянальная бібліятэка).

Не. Гэта Савет Рэспублікі ў Менску (раней тут была нацыянальная бібліятэка).

Паехалi!

Што для будынка Вялікага тэатра відавочна не прыдумаў бы архітэктар-канструктывіст?

Вядома. Статуі Апалона і німфаў у вачах канструктывіста былі б відавочнай празмернасцю.

Не. Статуі Апалона і німфаў у вачах канструктывіста былі б відавочнай празмернасцю.

Паехалi!
Яшчэ раз!

 

Гэты матэрыял створаны
пры падтрымцы МТС.

 

Фота: palasatka. Ілюстрацыі: Olga Rummo.

ООО «ЭфСиБи Бел»
УНП 193185741

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  4838

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускае барока

18 архітэктурных помнікаў.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускую готыку і неаготыку

Контрфорсы, нервюры ды іншая прыгажосць.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі мадэрн

Даходныя дамы, але не толькі.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі класіцызм

Калоны «як у грэкаў».

Пазнай беларускі храм па вежы – (складаны!) тэст

Правер, як добра ты ведаеш беларускія святыні.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускі мадэрнізм

Вывучаем рысы канструктывізму і бруталізму.

Цяпер на галоўнай

Штучны інтэлект трохі змяніў беларускія помнікі архітэктуры. Ці пазнаеш ты іх?

Правер, наколькі добра ты памятаеш, як выглядаюць славутасці.

8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага

Расказваем, куды паехаць, каб дакрануцца да гісторыі.

Гісторыя Беларусі на карцінах Яна Матэйкі

Батальныя сцэны і кранальныя гісторыі кахання.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кароткая гісторыя дранікаў

Новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

Мясціны Міцкевіча.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Слава Мазай і Лёша Угальнікаў – пра тое, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

Паказаць больш Паказаць больш