Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

|

Актыўны адпачынак

|

Аўтар:   Алесь РН

|

  5595

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Азарт спаборніцтва і пераадоленне сябе, сотні прыгожых спартыўных людзей навокал і прыўкрасны медаль на фінішы – вайб бегавога свята ні з чым не параўнаць. Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб натхніцца на ЗЛЖ і добра правесці час? Тваёй увазе – больш за тузін найцікавейшых паводле аўтараў тэлеграм-канала «РобімНогі»

 

 27 красавіка 

Жук-трэйл «Гайна» 

(Лагойскі раён)

 Сайт 

Дыстанцыі: 24 км / 11 км / 6 км
Для дзяцей: 3 км / 1,5 км / 300 м
Рэгістрацыя: у дзень старта на месцы правядзення спаборніцтва 

Разынка старта – ультразабег на выбыванне Backyard Ultra. У канцы гонкі застанецца толькі адзін удзельнік або ўдзельніца: той, хто здолее трымаць хуткасць 6,7 кіламетраў у гадзіну максімальна доўга. Звычайна такія спаборніцтвы цягнуцца больш за суткі. Але ў афішы старта ёсць і больш літасцівыя дыстанцыі.

 

 

 25–26 траўня 

Аматарскі марафон «Налібакі»

(Стаўбцоўскі раён)

 Сайт

Дыстанцыі: 100 км / 42 км / 21 км / 10 км
Для дзяцей: 1 км

Найстарэйшы спартыўны фестываль Беларусі (праводзіцца з 2009 года) для многіх тутэйшых велааматараў і ўльтрамарафонцаў з’яўляецца ўлюбёным стартам. Ад пачаткаў сваёй гісторыі «Налібакі» арыентаваліся на звышмарафонскія дыстанцыі, і зараз у праграме – традыцыйная «сотка» бегавога кайфу ўдалечыні ад гарадскога тлуму.

 

Фота: Palasatka

 

 16 чэрвеня  

«Гарадзенская вандроўка»

(Горадня)

 Сайт

Дыстанцыі: 10 км / 5 км
Для дзяцей: 400 м / 200 м / 100 м / 60 м

Гарадзенская брукаванка, вежы касцёлаў, Каложа – маршрут забегу складзены так, каб Горадня назаўжды засталася ў тваім сэрцы. Але гэта яшчэ не ўсё. Кожнага фінішора і фінішорку чакае бясплатная экскурсія па каралеўскім горадзе і вытанчаны медаль (такіх файных медаляў у Беларусі не робіць больш ніхто) з выявай мясцовай архітэктурнай славутасці альбо гістарычнай асобы.

 

 

 22 чэрвеня 

Мінскі ультрамарафон

 Сайт

Дыстанцыі: 100 міляў / 100 км / 50 км

Старт для загартаваных фанатаў бегу. Тут давядзецца змагацца не толькі з адлегласцю, але і з чэрвеньскай спёкай. Ад Чыжоўкі да Лебядзінага ўздоўж Свіслачы ў тры колы: стомільная дыстанцыя на Мінскім ультрамарафоне выглядае менавіта так. На ўсё пра ўсё даецца 24 гадзіны. У праграме ёсць і больш гуманныя дыстанцыі (50 і 100 км), але без грунтоўнай падрыхтоўкі на іх таксама лепей не савацца.

 

 

 6–7 ліпеня  

Начны трэйл Museum Run 

(Мінскі раён)

 Сайт

Дыстанцыі: 21 км / 10 км / 5 км
Для дзяцей: 1 км

Забег ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту, куды з усёй Беларусі звозілі аўтэнтычныя вясковыя пабудовы. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны, цэрквы з мінулага стагоддзя – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры. Так што прыхапі з сабой ліхтарык і зменны абутак!

 

Фота: Palasatka

 

 20–21 ліпеня  

Адкрыты турнір сярод ветэранаў лёгкай атлетыкі

(Мінск)

 Сайт 

Дыстанцыі: 10 км / 5 км / 1500 м / 800 м / 400 м / 200 м / 100 м

Табе ўжо споўнілася 35 і ты любіш бег? Выдатна! Ты – ветэран(-ка) лёгкай атлетыкі, і маеш поўнае права пазмагацца за ўзнагароды ветэранскага турніру. Спаборніцтва праходзіць на легкаатлетычным стадыёне – усё як у профі. У праграме – дыстанцыі ад 100 метраў да 10 кіламетраў, а таксама шмат іншых легкаатлетычных дысцыплін.

 

 

 27 ліпеня  

Бег па бездарожжы «Ласіная сцежка. Чорнае возера»

(Полацкі раён)

 Сайт

Дыстанцыі: 20 км / 10 км / 6 км / начныя 12 км / 6 км
Для дзяцей: 3,2 км / 1,6 км / 300 м / начныя 2 км / 1 км

Каб зразумець што такое беларускі трэйл (забег па бездарожжы) – варта ехаць менавіта сюды. Стромкія пад’ёмы і спускі, рачныя броды і ўчасткі балот, дзе зямля ходзіць хадуном – усё гэта і ёсць «Ласіная сцежка». Эмоцый з забега хопіць надоўга. А каб было з кім іх падзяліць, бяры з сабой малых: у праграме хапае дзіцячых дыстанцый, а таксама падчас спаборніцтва будзе працаваць садок для дашкалят і малодшых школьнікаў.

 

 

 17 жніўня  

Начны паўмарафон «Ласіная сцежка. Старажытны горад»

(Полацк)

 Сайт 

Дыстанцыі: 21,1 км / 10,6 км / 5,3 км
Для дзяцей: 3,5 км / 1,8 км / 250 м 


Шашэйны паўмарафон – самы папулярны фармат сярод аматараў бегу у свеце. Але ў Беларусі такіх стартаў зусім нямнога. Адзін з лепшых сярод іх – начны паўмарафон у Полацку. Велічная Сафія, паважная Дзвіна, святло поўні (так-так, астраномы абяцаюць у гэтую ноч поўню) – што яшчэ трэба, каб наталіцца гэтым камерным стартам?

 

 

 8 верасня  

Мінскі паўмарафон

 Сайт 

Дыстанцыі: 21,1 км / 10,6 км / 5 км
Сямейны забег: 1,5 км
Карпаратыўная эстафета: 3х5км + 6,097км 

Ёсць адзіны дзень у календары, калі цэнтр сталіцы вызваляецца ад аўто і перадаецца ва ўладу бегуноў. І гэта дзень Мінскага паўмарафона. Апошнія гады траса забегу нязменная і праходзіць у асноўным па праспектам Незалежнасці і Пераможцаў. З апошніх навінак: карпаратыўная эстафета і фініш на стадыёне «Дынама».

 

Фота: ave-calvar, unsplash

 

 14–15 верасня  

Kaspersky Race 

(Дзяржынскі раён)

 Сайт

Дыстанцыі: 100 міляў / 21 км / 10 км / 5 км / начныя 10 км / цар гары
Для дзяцей: 3 км / 1 км


Двухдзённы івэнт з мноствам бегавых і роварных стартаў на любы густ. У гэтым сезоне аматараў ультры чакае навінка – 100-мільная дыстанцыя ў прыродным асяроддзі. Такога ў Беларусі раней не рабілі. Таксама ў афішцы – «цар гары» і трэйлы ад 5 да 21 км, уключна з «начной дзясяткай».

 

 

 15 верасня  

«Шляхам Якуба Коласа»

(Стаўбцоўскі раён)

 Сайт 

Дыстанцыі: 30 км / 15 км / 7 км

Трэйл па коласаўскіх мясцінах Стаўбцоўшчыны. Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.

 

 

 28–29 верасня  

«Языльская дзясятка» 

(Старыя Дарогі)

 Сайт  

Дыстанцыі: 10 км / 2,5 км
Для дзяцей: 2,5 км / 500 м

Ходзяць чуткі, што раней на гэтым забегу можна было выйграць парсючка ці мех зерня. Але і зараз прызавыя тут застаюцца прывабнымі, а траса хуткай: таму гэты старт любяць не толькі бывалыя аматары, але і профі.

 

Фота: tara-glaser, unsplash

 

 5 кастрычніка  

Маларыцкі марафон

 Сайт

Дыстанцыі: 42,2 км / 10 км
Для дзяцей: 2 км / 1 км / 500 м / 300 м

Адзін з найстарэйшых аматарскіх забегаў Беларусі праходзіць у Маларыце: ён вядзе сваю гісторыю з 1983-га года. І шмат у чым ён захаваў аўру і сардэчнасць таго часу. Удзельнікі могуць бясплатна заночыць у мясцовым інтэрнаце, сняданак і абед – таксама за кошт арганізатараў.

 

Фота: Palasatka

|

Актыўны адпачынак

Аўтар:   Алесь РН

  5595

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

14 маляўнічных сядзібных паркаў у Беларусі

Больш за дзясятак ідэй для медытатыўных шпацыраў у цені дрэў.

8 месцаў непадалёк ад Менска, каб перазагрузіцца

Глядзець на каскады вады, зладзіць пікнік на беразе круглага возера ці прайсці інтэрактыўную экасцежку.

«У патрэбным месцы, у патрэбны час». Гісторыя мастакоў, якія жывуць у 200-гадовай сядзібе ў Райцы

Як мара пра ўласны музей можа прывесці да жыцця ў гістарычным месцы моцы.

7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі

Лакацыі з магутным гістарычным бэкграўндам і шыкоўнымі краявідамі.

«Букашкин дом»: як сямейная пара ажыўляе старыя дамы на Гродзеншчыне

Як за паўтара месяца зрабіць рамонт і пасябраваць з мясцовымі?

«Вясковы шык». Гісторыя архітэктаркі, якая ўдыхае другое жыццё ў старыя вясковыя хаты

Што прыўкраснага ў старых бярвёнах і «класічным» пераплёце акна?

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш