Выходзім на прыроду: таямнічая экасцежка ў Менскім раёне

|

Актыўны адпачынак

|

Аўтар:   Дарья Барановская

|

  1418

Выходзім на прыроду: таямнічая экасцежка ў Менскім раёне

Прынеслі табе ідэю нядоўгага, але вельмі прыемнага прыроднага маршруту – едзем на экасцежку «Святыя крыніцы» недалёка ад Менска.

Усяго ў Беларусі налічваецца больш за 70 экасцежах самых розных працягласцей – і, дарэчы, 10 з іх – у Менску і ваколіцах. Аднак далёка не ўсе маюць драўляны насціл, які візуальна вельмі ўпрыгожвае прыродныя мясціны і робіць сцежку зручнейшай для шпацыру. Самыя вядомыя экасцежкі знаходзяцца на балоце Ельня і на Блакітных азёрах – ты дакладна пра іх чуў(-ла) ці нават бываў(-ла) там. А зараз пашыраем спіс.

 

 

Як дабрацца да экасцежкі «Святыя крыніцы»? 

Адлегласць ад Менска: 48 км
Даўжыня экасцежкі: 350 м

На аўто кіруйся на поўнач ад Менска па Р58, праз 25 км у раёне вёскі Лускава паварочвай на прасёлкавую дарогу і едзь 15 км да Новага Двара. Потым павярні направа – і праз 8 км будзеш у вёсцы Курганы. Наперадзе за мостам убачыш справа паварот з указальнікам на экасцежку – да яе ехаць 2 км. Пакінь машыну перад шлагбаўмам.

Калі ў цябе няма свайго аўто, вось самы камфортны варыянт: у суботу ці нядзелю сядай на аўтобус на ДС Карастаянавай а 9:52 і даязджай да вёскі Раўкуцевічы. Тады прыкладна ў 12:30 будзеш на сцежцы (ад вёскі давядзецца яшчэ 6 км ісці пешкі). Ехаць назад на аўтобусе трэба з вёскі Шаршуны ў 17:14 – значыць, пакінуць сцежку раім прыкладна а 16-й. Абавязкова пераправярай расклад аўтобусаў тут. Ну або перасоўвайся аўтаспынам.

 

 

 

 

 

 

 

Гісторыя экасцежкі

Драўляная экасцежка «Святыя крыніцы» вартая таго, каб дапытлівыя вандроўнікі звярталі на яе ўвагу, але інфармацыі пра сцежку вельмі мала. Знаходзіцца яна ўсяго за 48 км ад Менска, у Менскім раёне. Месца абвешчанае гідралагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння вясной 2008 года. Каб экасцежка атрымала такі важны статус, Мінпрыроды тут старанна ўсё абследавала. Цяпер мясціны належаць лясніцтву «Краснасельскае», якое наглядае за парадкам на сцежцы. Указальнік у двух кіламетрах ад пачатку сцежкі настойліва просіць не пакідаць смецце, не паліць вогнішчы, не паркаваць аўто і не ставіць намёты (але пры жаданні паставіць намёт можна на платнай турыстычнай стаянцы ў лесе ці бліжэй да сцежкі).

Гэтую экасцежку праклалі для таго, каб было зручней падыходзіць да крыніц і назіраць за прыродай – яна там насамрэч чароўная, быццам гэта лакацыя з казкі. Крыніцы тут унікальныя тым, што цякуць з самай вяршыні гары і маюць цікавую гісторыю ўзнікнення. Існуе легенда, што раней на месцы крыніц стаяла царква, якая пайшла глыбока пад зямлю. Кажуць, нават у гістарычных крыніцах знаходзіцца гэтаму пацверджанне (мы, праўда, яго не знайшлі). З той пары з'явіліся крыніцы, якія мясцовыя жыхары вырашылі назваць «святымі». Цікава, што гэта адзіныя крыніцы ў Беларусі (а крыніц у нас вельмі шмат), якія ў назве паведамляюць пра сваю святасць. 

 

 

 

 

 

 

Цікавыя факты пра мясцовасць

Зусім поруч з экасцежкай размясцілася Лысая гара, якая саступае гары Дзяржынскай літаральна некалькі метраў. Дый наогул мясцовасць вакол высокая: 200-300 метраў над узроўнем мора.

На крынічных ручаях ёсць невялікія вадаспады вышынёй да 1 метра. Узімку крыніцы не замярзаюць. Калі крыніцы сцякаюць уніз, яны ўтвараюць на зямлі балота, пакрытае зялёным мохам. Усяго крыніц 14, і яны ўпадаюць у рэчку Удранку, якая потым цячэ ў Балтыйскае мора. Мясцовыя сцвярджаюць, што вада тут смачнейшая, чым у іншых крыніцах. Таму абавязкова пакаштуй.

Мясцовасць вакол вільготная, праз гэта тут перыядычна валяцца дрэвы. Але экасцежка знаходзіцца пад аховай, дрэвы, якія паваліліся не на насціл, не прыбіраюць – гэта стварае асаблівы антураж некранутай прыроды. А каб адчуць увесь гэты вайб напоўніцу, паспрабуй заціхнуць і прыслухацца – пры нават невялікім ветры стаўбуры злавесна рыпяць. А яшчэ на сцежцы ёсць унікальныя характэрныя для вільготных мясцін расліны.

Калі б не драўляны насціл, убачыць усю гэтую прыгажосць было б практычна немагчыма, бо праз асаблівасці мясцовасці ступаць нагамі там небяспечна – можна праваліцца па калена.

Вельмі раім прыхапіць з сабой тэрмас і перакус (але пра смецце, якое трэба прыбраць за сабой, не забывай). Ежу таксама зможаш купіць у бліжэйшых вёсках, калі будзеш ісці да сцежкі. Для максімальна ўтульнага пікніка з гарбатай на сцежцы ёсць альтанкі. Увогуле гэтае месца занадта атмасфернае, каб правесці там мала часу.. 

 

 

Славутасці паблізу

Калі захочаш дадаць у маршрут іншыя цікавыя мясціны, агледзь раён: у Радашковічах, Заслаўі і ў вёсцы Касынь ёсць сімпатычныя храмы, а ў Вязынцы – маляўнічая прырода і музей Купалы

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: palasatka

 

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

«У патрэбным месцы, у патрэбны час». Гісторыя мастакоў, якія жывуць у 200-гадовай сядзібе ў Райцы

Як мара пра ўласны музей можа прывесці да жыцця ў гістарычным месцы моцы.

«Вясковы шык». Гісторыя архітэктаркі, якая ўдыхае другое жыццё ў старыя вясковыя хаты

Што прыўкраснага ў старых бярвёнах і «класічным» пераплёце акна?

7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі

Лакацыі з магутным гістарычным бэкграўндам і шыкоўнымі краявідамі.

8 месцаў непадалёк ад Менска, каб перазагрузіцца

Глядзець на каскады вады, зладзіць пікнік на беразе круглага возера ці прайсці інтэрактыўную экасцежку.

«Букашкин дом»: як сямейная пара ажыўляе старыя дамы на Гродзеншчыне

Як за паўтара месяца зрабіць рамонт і пасябраваць з мясцовымі?

Цяпер на галоўнай

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кароткая гісторыя дранікаў

Новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

Мясціны Міцкевіча.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Слава Мазай і Лёша Угальнікаў – пра тое, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Як сядзіба беларускага Дон Кіхота выглядае пасля рэстаўрацыі?

4 старажытныя сядзібы за адну паездку – маршрут па Ляхавіцкім раёне

Грушаўка, Флер'янова, Савейкі – і яшчэ некалькі цікавых мясцінак.

Тэст: хто ты з беларускае шляхты?

Шукаем soul mate з падручнікаў гісторыі.

Паказаць больш Паказаць больш