Месца тыдня: Сядзіба Путкамераў у Больценіках

|

Месца тыдня

|

Аўтар:   34travel

|

  1960

Вырушаем у падарожжа па слядах Адама Міцкевіча: гэтым разам едзем у вёску Больценікі – па месцах узаемнага, але нешчаслівага кахання. Убачым строгую неагатычную сядзібу, пашпацыруем па маляўнічым парку і пачытаем любоўную лірыку.

 

З гісторыі

Мястэчка Больценікі вядомае з XVI стагоддзя: упершыню яно згадваецца каля 1514 года як уладанні земскага харунжага Скіландзевіча. За сваю доўгую гісторыю маёнтак шмат разоў пераходзіў ад адной шляхецкай сям'і да іншай: напрыклад, пад канец XVII стагоддзя Больценікі ў складзе навакольных земляў належалі Храптовічу.

У першай палове XIX стагоддзя Больценікі перайшлі да Путкамераў, якія пабудавалі тут першы сядзібны дом. Будынак, на жаль, не захаваўся – уяўленне пра тое, як ён выглядаў, мы можам атрымаць толькі з малюнка Напалеона Орды: як бачым, гэта быў строгі мураваны будынак з класічным порцікам. Унутранае ўбранне сядзібы, у адрозненне ад даволі сціплага экстэр'еру, было даволі пышным – з размаляванымі столямі і дарагой мэбляй.

У 1821 годзе Ваўжынец Путкамер, ліберальны прадпрымальнік, які сябраваў з філарэтамі і філаматамі, ажаніўся з Марыляй Верашчакай – той самай каханай Адама Міцкевіча, якой паэт прысвяціў усе самыя рамантычныя вершы. Адам часцяком завітваў у Больценікі, каб убачыцца з Марыляй. Яны сустракаліся непадалёк ад сядзібы – у гаі, які паэт называў «гайком Марылі».

 

 

Што паглядзець цяпер?

Сядзібны дом з чырвонай цэглы, які можна ўбачыць сёння, пабудаваў нашчадак Путкамера і Марылі ў канцы XIX стагоддзя – працы былі скончаныя ў 1895 годзе. Гэта асіметрычны будынак у стылі неаготыкі, які стаіць на арыгінальным падмурку. Інтэр'ер сядзібы быў даволі эклектычны: кожны пакой аформлены ў сваім стылі – ад ракако да Адраджэння. Печкі былі аздобленыя брытанскай кафляй, а ўсе дзверы выкананы з дубу. Цяпер у будынку сядзібы месціцца адміністрацыя сельсавета.

Вакол сядзібнага дома разбіты пейзажны парк – выдатнае месца для няспешных шпацыраў. У парку расце мноства экзатычных для нашых шырот дрэваў – усяго каля 60 відаў. Апроч таго, тут захаваліся флігель, лядоўня і яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.

У лесе непадалёк ад сядзібы адшукай камень Міцкевіча з выявай крыжа. Кажуць, ці то Марыля высекла яго ад нуды па каханым, ці то гэта зрабіў сам Адам – калі Марыля не прыйшла на апошняе спатканне. Як бы там ні было, ёсць павер'е пра тое, што камень выконвае жаданні, – можаш праверыць.

 

 

Як дабрацца?

Вёска Больценікі знаходіцца ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласці, непадалёк ад мяжы з Літвой – прыкладна за 190 км ад Менска і за 150 км ад Горадні. Калі адправішся ў Больценікі, можаш заехаць яшчэ і ў Беняконі (54.249154, 25.355489), каб убачыць касцёл Святога Яна Хрысціцеля пачатку ХХ стагоддзя, ці ў Гайцюнішкі (54.25341, 25.43395), дзе стаіць знакамітая крэпасць Нонхартаў. Звярні ўвагу, што Больценікі знаходзяцца ў памежнай зоне, таму на ўсялякі выпадак захапі з сабой пашпарт.

 


Фота – palasatka   

|

Месца тыдня

Аўтар:   34travel

  1960

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: Менскае гарадзішча

Гарадскія валы, якім тысяча гадоў.

Касарычы: як уладкаваная вёска, якая мае будучыню

Як ажывіць вёску ў «мядзведжым куце».

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Месца тыдня: сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі

Таямнічы палац, раскошны парк і нават уласная «Венецыя».

Месца тыдня: спадчына Радзівілаў у Паланечцы

Гуляем па закінутым палацы Радзівілаў, любуемся драўляным касцёлам і шукаем руіны старажытнага вадзянога млына.

Месца тыдня: сядзіба Булгакаў у Жылічах

Убачыць палац у Жылічах – і ачмурэць ад размаху.

Цяпер на галоўнай

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

10 прыродных мясцін Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут»

Слава Мазай і Лёша Угальнікаў – пра тое, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў.

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Як сядзіба беларускага Дон Кіхота выглядае пасля рэстаўрацыі?

4 старажытныя сядзібы за адну паездку – маршрут па Ляхавіцкім раёне

Грушаўка, Флер'янова, Савейкі – і яшчэ некалькі цікавых мясцінак.

Тэст: хто ты з беларускае шляхты?

Шукаем soul mate з падручнікаў гісторыі.

Гомель

Абноўлены гайд па паўднёвай сталіцы Беларусі.

У Нацмузеі – выстава беларускага касцюма. Чаму яе абавязкова варта наведаць?

«Анталогія прыгажосці».

Паказаць больш Паказаць больш