6 цікавых беларускіх музеяў, якія варта наведаць

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   Катя Бухтинова

|

  5752

Выбралі шэсць беларускіх музеяў, пра якія ты маг(-ла) не ведаць. А дарма! Іх дакладна варта ўключыць у маршрут свайго падарожжа па Беларусі: тут унікальныя старажытныя артэфакты і традыцыйная культура, якую беражліва ахоўваюць.

 

 

Музей рэдкай кнігі

Гомель, Пл. Перамогі, 2а

Калісьці ўбачыць кніжную калекцыю Паскевічаў маглі толькі асвечаныя гамельчукі. Цяпер доступ да фамільных каштоўнасцяў адкрыты для ўсіх – у музеі рэдкай кнігі. Дарэчы, «рэдкай» у назве – не для клікбэйта. Экспанаты тут насамрэч ўнікальныя: з гісторыяй у некалькі сотняў гадоў і геаграфіяй у некалькі дзясяткаў краін.

Большасць кніг у музеі – з XIX-XX стагоддзяў. Але ёсць і зусім рарытэтныя выданні. Напрыклад, збор канцон Франчэска Петраркі, апублікаваны ў Венецыі ў 1547 годзе, або «Таямніцы беззаконня або Гісторыя папства» Філіпа дэ Морнэ з Францыі 1610-х.

Галоўныя прадметы гонару у музеі – старадрукаваныя кнігі і мініяцюрныя выданні. Іх, дарэчы, можна не толькі паглядзець, але і выкарыстоўваць – для навуковых і даследчых мэтаў (а раптам захочаш!).

 Сайт 

 

 

Музей гісторыі рэлігіі

Горадня, вул. Замкавая, 16

У гэтага музея быў цікавы шлях: адкрываўся ў Полацку, але пазней пераехаў у Горадню, пачынаў як музей атэізму, перакваліфікаваўся ў музей гісторыі рэлігіі. Цяпер гэта, хутчэй, пляцоўка, якая аб'ядноўвае культуры.

Музею амаль 50 гадоў. За гэты час яго калекцыя павялічылася ў дзясяткі разоў – цяпер яна ўключае тысячы экспанатаў. Гэта рукапісы, карціны, скульптуры, манеты…

Тут, дарэчы, не толькі выстаўляюць тэматычныя экспазіцыі, але і праводзяць івэнты, лекцыі, заняткі, экскурсіі, квэсты, канцэрты – увогуле, прапануюць шмат усяго класнага!

 Сайт | Instagram 

 

 

Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я

Полацк, вул. Войкава, 1

У непрыкметнай хатцы ў прыватным сектары Полацка хаваецца гісторыя ткацтва Паазер'я – рэгіёна, які ахоплівае сем раёнаў Віцебскай вобласці. Музей сціпла называюць «кутком беларускасці», дзе абяцаюць «дапамагчы спазнаць сябе праз мінулае і падзяліцца таямніцамі і сакральнымі ведамі».

Хоць экспазіцыя музея сканцэнтравана на ткацтве, расказваюць тут не толькі пра яго. У экспазіцыі можна ўбачыць і іншыя беларускія рамёствы: вырабы з саломкі і нітак, традыцыйныя ўзоры і вышыўкі. Часам ў музеі праводзяць абрады і святкаванні. Выходзіць такі міні-хаб лакальных традыцый.

 Сайт | Instagram

 

 

Музей беларускага кнігадрукавання

Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22

Хаця многія асацыююць гэты музей з Францыскам Скарынам і толькі з ім – насамрэч экспазіцыя тут разгортваецца на стагоддзі: і да, і пасля жыцця знакамітага першадрукара. Музей аб'ядноўвае дзесяць залаў і распавядае гісторыю станаўлення кнігадрукавання ад самага пачатку, калі старажытныя кнігі ствараліся ў келлях манастыроў, да амаль сучаснасці, калі папулярным стала паліграфічнае абсталяванне.

Тут ты даведаешся, хто стаяў ля вытокаў беларускага пісьменства, як яно фарміравалася, як змяняліся і паляпшаліся кнігі, якія тэхналогіі выкарыстоўвалі нашы продкі. Спойлер: працэс выглядаў нашмат цікавей сучаснага «адкрыў(-а) лаптоп – надрукаваў(-а) тэкст – заліў(-а) у сетку». Там сапраўднае мастацтва!

У тым жа будынку, дарэчы, працуе яшчэ адзін музей – бібліятэка Сімяона Полацкага (так-так, таго самага, які выхоўваў маскоўскіх цароў). Там можна паглядзець на старажытныя рукапісы і (калі пашанцуе) патрапіць на сустрэчы да пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, прэзентацыі новых кніг і іншыя івэнты.

 Сайт | Instagram 

 

 

Музей старажытнабеларускай культуры

Менск, вул. Сурганава, 1/1

У трох залах сабралі культурную спадчыну некалькіх эпох: ад каменнага веку да канца XX стагоддзя. І ўсе экспанаты, дарэчы, арыгінальныя.

Знайсці тут, здаецца, можна ўсё: прадметы працы і побыту, ўпрыгожванні і вырабы рамеснікаў, іконы, карціны і скульптуры, прадметы раскошы і адзення. Нашы любімыя экспанаты – тэатральныя лялькі, саламяныя цацкі (некаторыя ростам з чалавека) і вышыванкі.

 Сайт

 

 

Музей народнай творчасці

Моталь, пл. Леніна, 26б

У вёсачцы Моталь музей існуе ўжо даўно. Адкрываўся ён як калгасны, каб паказваць жыццё і побыт сялян Заходняга Палесся – аднаго з самых цікавых беларускіх рэгіёнаў. У канцы 1990-х экспазіцыя атрымала назву музея народнай творчасці. 

Убачыць старажытную палескую вёску, якой яна была ў XIX-XX стагоддзях, тут не атрымаецца, але даведацца пра яе ўсё – дакладна можна. У музеі працуе восем залаў, кожны раскрывае адну з асаблівасцяў побыту мясцовых жыхароў: якімі рамёствамі яны займаліся, якіх абрадаў прытрымліваліся, як апраналіся, жылі, працавалі.

Для наведвальнікаў тут часта ладзяць традыцыйныя «тусоўкі»: пякуць вясельныя караваі, водзяць карагоды, спяваюць і танчаць. Лічы, поўнае занурэнне ў культуру – дзе яшчэ такое знойдзеш?

 Сайт 

 

Фота: афіцыйныя старонкі музеяў, palasatka

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Куды пайсці ў Менску ў чэрвені? Афіша івэнтаў

Шэкспір, Батсад і беларускі фальклор.

Чаму варта наведаць музей маляванкі?

Дзіўныя гісторыі, якія стаяць за ўнікальнай калекцыяй.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

10 загадкавых капліц-пахавальняў у Беларусі

Старажытныя месцы пахаванняў з містычным духам.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш