Куды пайсці ў Менску ў чэрвені? Афіша івэнтаў

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  3165

Куды пайсці ў Менску ў чэрвені? Афіша івэнтаў

У чэрвені ў Менск вяртаецца папулярны фуд-фестываль, але калі штурхацца ў натоўпе галодных да далікатэсаў і відовішчаў рабят – гэта зусім не ў тваім стылі, то знойдуцца і больш камерныя мерапрыемствы. Лаві нашу афішу на першы месяц лета.

 

«Пачупкі»

Калі: 4 і 6 чэрвеня.
Дзе: РТБД.
Колькі: 22–25 рублёў.

Дасведчаныя тэатралы бяруць квіткі на новыя спектаклі рэжысёра Яўгена Карняга, нават не чытаючы, што там будзе і пра што яно наогул, а з музыкай Кацярыны Аверкавай гарантавана выйдзе super match. У водгуках на «Пачупкі» суцэльныя ахі: абяцаюць, што ты выйдзеш з залы ў змененым стане (канешне, у добрым сэнсе). Таксама гэта выдатны спосаб занурыцца ў каранёвую беларускую культуру і прапусціць яе праз сябе ірацыянальна: галоўным сродкам выражэння ў гэтым найпрыгожым спектаклі-разважанні выступае гук.

 

 

Літаратурныя сняданкі

Калі: 4, 18, 25 чэрвеня.
Дзе: Клуб «Факультатыў» на вул. Харужай.
Колькі: 35 рублёў.

Літаратурныя сняданкі ад клуба «Факультатыў» – гэта такі фармат, калі ты ў 10 раніцы ў выходны адпраўляешся не ў душ, а абмеркаваць у разумнай кампаніі значную кнігу пад гарбату/каву з пячэнькамі. У чэрвені можна схадзіць на размовы пра творчасць Віктара Марціновіча («Мова»), Кена Кізі («Палёт над гняздом зязюлі»), Рэя Брэдберы («451° па Фарэнгейце») і Нарынэ Абгаран («Дама з сабачкам»).

 

 

«Перашкоды»

Калі: 4 чэрвеня.
Дзе: бар «Сон» на вул. Кальварыйскай.
Колькі: 10 рублёў.

Калі хочацца танцаў, рэкамендуем зазірнуць у бар «Сон», што знаходзіцца на хабе «К21». У гэтую суботу пультам запраўляюць Banner х Junee, Zharoven, Feat Lori. А да дыскатэкі ва ўстанове ладзяць скокі рабяты з менскай блюзавай школы танца (на іх майстэрства можна паглядзець бясплатна). Адзначым, што ў «Сон» ходзяць не толькі па музыку: тут яшчэ і кактэйлі па вегане, і прыгожыя інтэр'еры, і галоўнае – яркае суцэльнае кам'юніці прыгожых людзей. Сачы за афішай у Instagram.

 

 

«Кінаклуб Адкрыты»

Калі: 5 чэрвеня.
Дзе: «Вершы» на вул. Кастрычніцкай.
Колькі: donation.

У прасторы былой галерэі «Ў» час ад часу адбываецца культурны варушняк, лепш за ўсё падпісацца на іх у сацсетках, каб не прапусціць нешта цікавае. У бліжэйшых планах – нядзельны кінаклуб. Фармат такі: вядомыя ў горадзе людзі паказваюць свае ўлюбёныя фільмы ўсім, каму гэта можа быць цікава. Адкрые марафон прадзюсар Андрэй Бонд. Ён адарве ад сэрца фільм японскага рэжысёра Кацухіра Отама «Акіра» 1988 года вытворчасці – гэта першая экранізацыя мангі, якая скарыла сусвет.

 

 

«Воўк»

Калі: да 8 чэрвеня.
Дзе: розныя кінатэатры горада.
Колькі: ад 8 рублёў.

У менскім пракаце абжываецца прадукцыя з Балівуда, але мы не вельмі хочам глядзець кіно пра гераізм і подзвігі цара Самрата Прытхвіраджа Чаўхана ў яго XII стагоддзі, таму выбіраем фільм з Лілі-Роўз Дэп і Джорджам Маккэем «Воўк» пад гучным слоганам «Каханне перамагае страх». Галоўны герой фільма – воўк, замкнёны ў чалавечым целе, якога змяшчаюць у спецыялізаваную клініку, дзе на небараках выпрабоўваюць негуманныя метады «лекавання». Там Воўк сустрэне Дзікую Котку – і панясецца.

 

 

«Незнаёмае» 

Калі: 4 і 6 чэрвеня.
Дзе: Музей Заіра Азгура.
Колькі: 5 рублёў, калі без льгот.

Алесь Родзін і Вера Бембель прадстаўляюць у музеі-майстэрні Заіра Азгура «шэраг твораў у тэхніцы 3D-экзасілізму з элементамі структурнай гідратонікі», гэта такі спецыяльна распрацаваны аўтарамі тэхналагічны метад спалучэння аднатонных кампазіцый з іх маляванымі адбіткамі ў чорнай матэрыі. Не палохайся, а проста схадзі паглядзець на гэты космас, у якім чалавек адначасова самотны і ніколі не.

 

 

Vulitsa Ezha

Калі: 18 і 19 чэрвеня.
Дзе: Батанічны сад.
Колькі: 15 рублёў на 1 дзень.

Vulitsa Ezha запускае новы сезон. У чэрвеньскай версіі наведвальнікаў сустрэнуць 50+ удзельнікаў фуд-корта, дзе, акрамя звыклых бургераў і крэпаў, можна патэсціць штосьці гэтакае: слімакоў, паравыя піражкі пян-се, японскія пельмені гёдза, бульбяныя венскія вафлі. З актыўнасцяў: угадванне папулярных трэкаў у выкананні бэнда «СамШазам», танцы пад дыджэяў і лайв-музыкаў, шопінг на ўсялякіх нішавых маркетах, кінатэатр пад адкрытым небам. Калі без усяго гэтага батсад здаецца табе сумным, Vulitsa Ezha гэта выправіць.

 

 

«Уладзімір Садзін. Мастацтва падарожнічаць» 

Калі: да 26 чэрвеня.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей.
Колькі: 6–12 рублёў.

У галоўным мастацкім музеі Беларусі працягваецца выстава Уладзіміра Садзіна, прысвечаная яго падарожжам у той час, калі трэвел-досвед быў даступны толькі абраным. У складзе савецкіх дэлегацый мастак пабываў у 14 краінах, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Шры-Ланцы. Ён фіксаваў свае ўражанні, запісваў праграму мерапрыемстваў, часам – словы людзей, якіх сустракаў на шляху, адзначаў працы мастакоў, на якія ўдалося зірнуць. І, канешне, рабіц замалёўкі. У экспазіцыі «Мастацтва падарожнічаць» прадстаўлены больш за 50 графічных работ Садзіна, сувеніры, якія ён прывозіў сябрам, кнігі, асабістыя рэчы мастака. Да адкрыцця выставы 34travel публікаваў вытрымкі з падарожных нататак аўтара

 

«Мера за меру»

Калі: 29 чэрвеня.
Дзе: Voka Cinema by Silver Screen.
Колькі: 22 рублі.

Як выглядае ідэальная серада сноба: на заходзе дня адправіцца ў VIP-залу кінатэатра, каб плюхнуцца ў рэклайнер і заліпнуць на п'есу Шэкспіра, пастаўленую тэатрам Globe, працягласцю 2 гадзіны 47 хвілін. У анонсе табе абяцаюць «шматслаёвую інтрыгу», але гэта вельмі слаба сказана. Калі ты не ў курсе сюжэта «Меры за меру», то вось табе прыкладныя тэгі: закаханыя без грошай, плод забароненай любові, крывадушны суддзя, пагроза смяротнага пакарання, сэкс у абмен на жыццё, здраджаная нявеста, пераапрананні, перамога справядлівасці – ну Шэкспір нейкі!

 

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  3165

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

34 славутасці Беларусі

Вартыя нагоды аб'ездзіць краіну ўздоўж і ўпоперак.

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускае барока

18 архітэктурных помнікаў.

Якія беларускія традыцыі і абрады трапілі ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА?

Падстава для гонару.

Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

Раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш