Да/пасля: 5 славутасцяў, якія змяніліся да непазнавальнасці

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  4972

Калісьці некаторыя з гэтых славутасцяў Беларусі былі містычнымі занядбанкамі – а сёння прымаюць падарожнікаў у раскошных адноўленых залах. Сабралі фатаграфіі знакавых месцаў у розныя гады – каб убачыць іх (часта кардынальныя) змены.

 

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы

 

2017

2019

2022

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы ўзвялі на сродкі Мікалая Радзівіла Сіроткі, а за праект адказваў італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, ён жа займаўся і Нясвіжскім палацам. Будаўніцтва храма было завершана ў 1601 годзе – ён лічыцца першым помнікам барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Касцёл у Нясвіжы быў яшчэ і радавой пахавальняй Радзівілаў: у склепе храма знаходзіцца фамільная крыпта. 

Яшчэ некалькі гадоў таму фасад касцёла выглядаў куды больш манахромна. Тады паверыць у тое, што чыста белым храм ніколі не быў, было цяжка. Пасля маштабнай рэстаўрацыі, якая не так даўно завяршылася, касцёл паўстаў перад намі ва ўсёй красе – з унікальнымі роспісамі на фасадзе. Фрэскі выявілі на пачатковым этапе рэстаўрацыі храма: навукоўцы лічаць, што ім каля 400 гадоў.

 

 

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

 

2017

2023

2017

2023


У вёсачку Грушаўка Ляхавіцкага раёна варта наведацца, каб пазнаёміцца з багатай спадчынай роду Рэйтанаў. На тэрыторыі маляўнічага парку захаваліся будынкі сядзібы, пахавальні і некалькі гаспадарчых пабудоў. 

Цяпер драўляны будынак сядзібы Рэйтанаў выглядае вельмі акуратна, але вандроўнцы, якія бывалі ў Грушаўцы некалькі гадоў таму, памятаюць яго яшчэ ў стане атмасфернай занядбанкі. Сёння рэстаўрацыя маёнтка на фінішнай прамой: плануецца, што пасля завяршэння інтэр'ерных работ, у падвалах будынка будзе працаваць музей. Неагатычную пахавальню таксама трохі «прычасалі»: аднавілі бакавы ступеньчаты фасад і дах. Цікава, што першапачаткова ў капліцы была яшчэ і вострая вежка, але яе дабудоўваць не сталі.

 

 

Палац Булгакаў у Жылічах

 


2018


2023


2018


2023


Агромністы палац у Жылічах пачалі будаваць у 1825 годзе – з падачы Ігната Булгака, які натхняўся французскай архітэктурай. Атрымаўся будынак у класічным стылі – з калонамі і багатым аздабленнем. На пачатку ХХ стагоддзя ў Жылічах пабываў сваяк уласнікаў Ян Булгак – і зрабіў некалькі здымкаў. Працы знакамітага фатографа вельмі дапамаглі падчас рэстаўрацыі. Цяпер некаторыя залы ўжо адкрыты для наведання, у найблізкіх планах – аднаўленне сядзібнага касцёла і аранжарэі. Зайсці ўсярэдзіну палаца можна толькі з экскурсіяй: іх праводзяць штогадзіны па буднях і кожныя паўгадзіны па выходных. 

  Больш фота палаца пасля рэстаўрацыі знойдзеш тут

 

 

Пахавальня роду Ажэшкаў ў Закозелі

 


2020


2022


На пачатку XIX стагоддзя ў Закозелі стаяла сядзіба роду Ажэшкаў і некалькі гаспадарчых пабудоў. Для будаўніцтва неагатычнай капліцы-пахавальні запрасілі польскага архітэктара Францішка Яшчалда. У 1849 годзе будаўніцтва было скончана – атрымалася высокая капліца з вострымі вежкамі і стральчатымі аркамі. Вось так капліца выглядала ў свае лепшыя гады, а вось так – у 1930-х.

Да рэстаўрацыі пахавальня выглядала даволі містычна – тут можна было б зняць які-небудзь беларускі трылер. У 2008 годзе пад будынкам і каля яго правялі археалагічныя раскопкі: тады былі знойдзеныя парэшткі прадстаўнікоў сям'і Ажэшкаў, слуцкі пояс і іншыя артэфакты. А капліца тым часам паступова разбуралася.

З 2019 года ў капліцы вядуцца работы. Сачыць за тым, як прасоўваецца справа, можна ў інстаграме. Там жа публікуюць анонсы бясплатных экскурсій – вельмі раім.

 

 

Капліца Скірмунтаў у Моладаве

 


Фота: planetabelarus.by


2023


Калісьці мястэчка Моладава належала Агінскім, але свайго росквіту яно дасягнула пры Скірмунтах. Яны пабудавалі тут прыгожую сядзібу і ператварылі Моладава на сапраўдны культурны цэнтр. Сюды перыядычна наведваліся знакамітасці таго часу: Напалеон Орда, Эліза Ажэшка і іншыя госці. На жаль, убачыць сядзібу сёння ўжо не атрымаецца – яе разбурылі падчас Другой сусветнай. Ад багатай спадчыны Скірмунтаў засталася толькі велічная капліца-пахавальня пачатку ХХ стагоддзя. Будынак у класічным стылі да нядаўняга часу стаяў закінутым – а ў 2017 годзе пачалася рэстаўрацыя. З тых часоў паспелі аднавіць купал ратонды. Сёння капліца ўсё яшчэ абнесеная лясамі.

 

Фота: palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  4972

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Якія беларускія традыцыі і абрады трапілі ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА?

Падстава для гонару.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

Куды пайсці ў Менску ў чэрвені? Афіша івэнтаў

Шэкспір, Батсад і беларускі фальклор.

10 абарончых храмаў Беларусі

Культавыя пабудовы, якія за сваё жыццё ўжо шмат чаго пабачылі.

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускую готыку і неаготыку

Контрфорсы, нервюры ды іншая прыгажосць.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш