«У патрэбным месцы, у патрэбны час». Гісторыя мастакоў, якія жывуць у 200-гадовай сядзібе ў Райцы

|

Актыўны адпачынак

|

Аўтар:   Юлия Миронова

|

  2532

«У патрэбным месцы, у патрэбны час». Гісторыя мастакоў, якія жывуць у 200-гадовай сядзібе ў Райцы

Беларусь нязмерна багатая на пустыя палацы і сядзібы, дзе яшчэ пару стагоддзяў таму бурапеніла жыццё, а цяпер гэтыя закінутыя маёнткі аказаліся нікому не патрэбнымі. Але бываюць і выключэнні: калі ў такія месцы трапляюць неабыякавыя людзі – пачынаецца амаль чараўніцтва. Так атрымалася і з сядзібай у вёсцы Райца, якая шчаслівым выпадкам патрапіла ў клапатлівыя рукі мастакоў Веры і Аляксандра Салдатавых. Мы пры падтрымцы The Glenlivet наведалі гэтае дзівоснае месца – і спяшаемся распавесці пра тое, як мара аб уласным музеі дапамагла мастакам пасяліцца ў такім неймаверным месцы моцы і ўдыхнуць у яго новае жыццё.

 

 Даведка:  Райца – вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Галоўныя славутасці мястэчка – неагатычная царква Святой Варвары 1817 года пабудовы і сядзібны дом, узведзены тут у XIX стагоддзі. У розны час уладальнікамі гэтых земляў былі Раецкія, Верашчакі, Путкамеры. У маёнтку любіў бываць і Адам Міцкевіч, які прыязджаў сюды ў госці да сваёй каханай Марылі Верашчакі, сястры ўладальніка сядзібы Юзафа Верашчакі. За савецкім часам у будынку сядзібнага дома месцілася амбулаторыя, затым некаторы час пабудова пуставала. Але крыху больш за 10 гадоў таму маёнтак зноў заквітнеў – сіламі мастакоў Веры і Аляксандра Салдатава, якія абжылі сядзібу і зладзілі тут музей беларускай культуры.

 
Як пасяліцца ў старадаўняй сядзібе і стаць там сваімі

Месца, дзе знаходзіцца сядзібны дом у вёсцы Райца, нагадвае нейкае трэцяе вымярэнне: вось толькі вы праязджалі па звычайных прасёлкавых дарогах – і раптам за паваротам апынуліся ў кніжнай ілюстрацыі. На шляху да маёнтка гасцей сустракае разны паказальнік з надпісам «Музей». А далей адкрываецца пейзаж, варты пэндзля Напалеона Орды: двухсотгадовая драўляная сядзіба патанае ў пышнай расліннасці старадаўняга парка, разбітага на англійскі манер. Увосень гэта выглядае фантастычна: розныя адценні лісця, ад светла-залатога да насычанага чырвонага, бясконца падаюць на яшчэ сакавітую зялёную траву, быццам ахінаючы сабой далікатную сядзібу. Прыглушаныя колеры сцен дома, круглы стол на верандзе, мяккае ранішняе святло – усё такое сапраўднае і разам з тым такое казачнае.

 

 

Цяперашняя гаспадыня дома, Вера Яўгенаўна Салдатава, можа расказваць гісторыю гэтых мясцін бясконца. Але ўласная гісторыя мастакоў, якія размясціліся ў гэтай дзіўнай сядзібе, не менш цікавая.

 Вера Яўгенаўна: 

– У 2009 годзе я рабіла іканастас з саломкі ў Дудутках – тады ў мяне і ўзнікла думка адкрыць беларускі музей саломкі. Я ўшчыльную падышла да таго, каб зрабіць такі музей у Дудках. Але гэтая ідэя не спраўдзілася.

На той момант я ўжо збегла з Мінска і жыла на хутары каля вёскі Варончы. І я звярнулася ў мясцовы аддзел культуры з прапановай адкрыць музей. Мне зрабілі сустрэчную прапанову: распавялі, што зусім непадалёк ад Варончы – у Райцы – ёсць такая вось пустая сядзіба, і я магу адкрыць у ёй свой музей. Мяне прывезлі сюды, паказалі дом – і я адразу палюбіла гэтае месца. Я адчула, што буду тут гаспадыняй.

Дом доўгі час пуставаў, усярэдзіне пахла медыкаментамі, але пры гэтым ён быў зусім моцны і сухі – ніякай усярэдзіне цвілі. І я падумала, што мая саломка будзе тут вельмі добра сябе адчуваць. Так і здарылася. З таго часу гэтае месца кожны дзень мяне здзіўляе і адорвае сваімі цудамі. 

Спачатку сядзібу мастакам аддалі на ўмовах мэтавага выкарыстання – Салдатавы абавязкова павінны былі зладзіць тут культурную ўстанову. Так усё прафункцыянавала пяць гадоў, а потым Аляксандр і Вера выкупілі сядзібу. Цяпер гэта прыватная ўласнасць мастакоў. Але хаваць гэтую прыгажосць ад дапытлівых вачэй вандроўцаў яны не збіраюцца – як і спыняць развіццё музея, які мастакі зладзілі ў адным крыле сядзібы. 

 Вера Яўгенаўна: 

– Мы яшчэ не ўсё адрамантавалі, але людзі ўсё роўна пастаянна бываюць тут – знаходзяць нас самі. Часам я займаюся ў агародзе, прыязджаюць госці і пытаюцца: «А дзе б нам знайсці гаспадыню?» Я кажу, што зараз пераапрануся і буду гаспадыняй – усё пакажу. Я ніколі нікому не адмаўляю ў экскурсіі.

Рамонт сядзібы муж і жонка робяць сваімі рукамі, дапамагаюць таксама дзеці (у пары 2 сыны і 16 унукаў) і сябры. А аднойчы грашыма дапамог і калгас – Салдатавы змаглі купіць бетонамяшалку, з дапамогай якой умацоўваць дом стала значна прасцей і зручней. Новыя гаспадары сядзібы імкнуцца захоўваць тут усё аўтэнтычнае: аднаўляюць старажытную падлогу, вокны, сцены.

Але адна з самых складаных работ – догляд за паркам. Увосень тут ападае проста незлічоная колькасць лісця. Гаспадары трымаюць экасістэму парку, таму не спальваюць лісце, а збіраюць іх у пэўныя месцы, каб зрабіць перагной – і зноў унесці яго ў глебу. Спадарыня Вера – сапраўдная экаактывістка: адна з галоўных умоў знаходжання на тэрыторыі сядзібы – ніякага пластыку і максімальна беражлівае стаўленне да прыроднага асяроддзя мясціны.

Часам з уборкай лісця прыходзяць дапамагаць і школьнікі. Наагул мясцовыя жыхары прынялі тут пару добра. Тым больш што пасля 15 гадоў жыцця ў Варончы, якое знаходзіцца ўсяго за 8 км ад Райцы, Веру Яўгенаўну тут ужо і так усе ведалі. Праўда, як прыватная тэрыторыя сядзіба ўсё роўна ўспрымаецца з цяжкасцю – занадта шчыльна парк і дом звязаныя з гісторыяй і побытам мясцовых жыхароў.

 Вера Яўгенаўна: 

– Сядзіба шмат гадоў пуставала. І людзі да гэтага часу часта прыходзяць сюды па яблыкі – яны не ўспрымаюць гэта так, што яны да нас у дом прыйшлі нешта ўзяць. Яны тут працавалі некалі, гэта іхнія месцы. Мясцовыя жыхары ведаюць, што тут смачныя яблыкі, – вось і прыходзяць. І мы не крыўдзімся, не гаворым, маўляў, гэта прыватная тэрыторыя.

 

 

«Я адразу любіла гэтае месца. Я адчула, што буду тут гаспадыняй»

 

 

Як стварыць свой музей

Галоўнае, дзеля чаго некалі Вера і Аляксандр заехалі ў гэты дом, – стварэнне музея саломкі. Вера Яўгенаўна Салдатава – вядомы майстар па саломапляценні. Яе работы ёсць у музеях Лондана, Каліфорніі, Масквы, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Як так здарылася, што пляценне з саломкі стала справай жыцця мастачкі, – гісторыя цікавая і амаль містычная.

 Вера Яўгенаўна: 

Шмат гадоў я займалася аплікацыяй з саломкі, але паміж іншым. А потым аднойчы мая сяброўка мастачка, калі з ёй здарылася няшчасце, сказала мне: «Бачыш, я ўвесь час адкладала творчую працу на потым – а зараз не магу яе рабіць. Кідай руціну – і пакажы свае працы ў Саюзе мастакоў. Займайся творчасцю».

Мне на той момант было гадоў 35. Я паслухала сяброўку – прыйшла ў Саюз мастакоў, прынесла свае працы. Мне адразу прысвоілі народнага майстра: я магла працаваць у творчых майстэрнях, выкладаць. Увогуле так атрымалася, што сяброўка мяне скіравала.

І якой бы творчасцю я потым ні займалася, усё роўна заўсёды вяртаюся да сваёй любімай сонечнай саломкі. Яна проста фантастычная.

Працы спадарыні Веры можна ўбачыць музеі, які стварылі мастакі. Ён размясціўся ў адной з самых прасторных залаў сядзібы і змяшчае прыстойную калекцыю экспанатаў. Апроч вырабаў з саломкі, тут можна ўбачыць аўтэнтычныя ручнікі з навакольных вёсак, а таксама мноства цікавых прадметаў побыту XIX стагоддзя і пазнейшага часу. Усе гэтыя рэчы Вера Салдатава збірала сама. 

А ў далейшых планах па музеі – яшчэ больш.

 Вера Яўгенаўна: 

– Вы ўбачылі пакуль толькі адну залу. А там далей ёсць яшчэ пакой, дзе захаваўся паркет, якому больш за 200 гадоў. Ён 40 мм таўшчынёй. Яго мы таксама хочам аднавіць і паказаць людзям. Таму плануем, што ў гэтым пакоі будзе зала іканапісу і жывапісу. У холе хацелася б, каб у будучым гасцей сустракалі партрэты былых уладальнікаў сядзібы. А там, дзе ў нас цяпер кухня, будуць прадметы XIX стагоддзя. Ну і, вядома, дзейная майстэрня іканапісца. 

У майстэрню іканапісца Аляксандра Салдатава з дазволу мастака можна зазірнуць і сёння. Гэта невялікае і вельмі светлае памяшканне, дзе й адбываецца праца над жывапіснымі творамі. Цяпер мастак працуе над іканастасам для той самай царквы Святой Варвары ў Райцы. Эскізы, накіды, матэрыялы, пэндзлі, фарбы – у майстэрні лунае вельмі асаблівая атмасфера, і нават кароткае судакрананне з ёй – даволі незвычайны досвед.

 

 

«Гэтае месца кожны дзень мяне здзіўляе і адорвае сваімі цудамі»

 

 

Пра місію і пераемнасць пакаленняў

Галоўнай сваёй місіяй у гэтым месцы мастакі лічаць простую, але важную рэч: не даць забыцца гісторыі, якая стваралася на гэтых землях, і расказаць пра яе наступным пакаленням.

 Вера Яўгенаўна: 

– Калі першы раз да нас прыйшлі школьнікі, яны даведаліся ад нас, што нарадзіліся ў такім цікавым месцы. І пра Адама Міцкевіча, і пра Раецкага, пры якім тут збудавалі такі храм. Тут вельмі прыгожая гісторыя – і вельмі багаты радавод у гэтага дома. Галоўнае, што мы хочам, – расказваць людзям пра гэтае месца, папулярызаваць беларускую культуру.

Тут сапраўды ніколі не будзе «еўрарамонту». І мы не хочам рабіць фармат аграсядзібы. Мы працягваем традыцыі папярэдніх жыхароў: у іх тут быў тэатр, літаратурныя чытанні. Калі мы ўладкоўваем у сядзібе святы, імкнёмся ўсё рабіць гэтак жа. Напрыклад, не так даўно тут адзначалі 225 гадоў Яну Чачоту: гралі аўтэнтычную музыку, чыталі вершы, танцавалі.

 

«Тут дакладна ніколі не будзе "еўрарамонту"»

 

Я нарадзілася ў Гомелі насупраць парка Румянцавых-Паскевічаў. Гэты парк, чорныя лебедзі – гэта маё дзяцінства, мае ўспаміны. І я ніколі не думала, што мне дастанецца кавалачак такога ж гістарычнага месца. Гэта нешта з дзяцінства, нейкая закваска, якая спела ўнутры ўсё жыццё – і вось цяпер ператварылася ў добры хлеб. То-бок гэта ўсё закладваецца ў дзяцінстве. І я школьнікам, якія сюды прыходзяць, і ўсім дзецям спрабую расказаць, што гэта за ўнікальнае месца. Каб яны ганарыліся, каб пранеслі значнасць нашай беларускай гісторыі праз усё жыццё. І захацелі калісьці таксама ў нечым такім паўдзельнічаць.

А мы проста тут працуем і вельмі рады, што спатрэбіліся менавіта ў гэтым месцы ў гэты час. Ёсць адчуванне, што мы не дарма пражылі гэтае жыццё. 

 

 

«Мы вельмі рады, што спатрэбіліся менавіта ў гэтым месцы ў гэты час. Ёсць адчуванне, што мы не дарма пражылі гэтае жыццё»

 

 

Вера Яўгенаўна і Аляксандр Васільевіч заўсёды рады гасцям. Але перад паездкай у сядзібу лепш тэлефанаваць, каб папярэдзіць гаспадароў і прызначыць зручны час.

+375-29-783-89-87 – Вера Яўгенаўна

 

Тэкст – Юлія Міронава, фота – palasatka

 

|

Актыўны адпачынак

Аўтар:   Юлия Миронова

  2532

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

«Букашкин дом»: як сямейная пара ажыўляе старыя дамы на Гродзеншчыне

Як за паўтара месяца зрабіць рамонт і пасябраваць з мясцовымі?

«Вясковы шык». Гісторыя архітэктаркі, якая ўдыхае другое жыццё ў старыя вясковыя хаты

Што прыўкраснага ў старых бярвёнах і «класічным» пераплёце акна?

8 месцаў непадалёк ад Менска, каб перазагрузіцца

Глядзець на каскады вады, зладзіць пікнік на беразе круглага возера ці прайсці інтэрактыўную экасцежку.

14 маляўнічных сядзібных паркаў у Беларусі

Больш за дзясятак ідэй для медытатыўных шпацыраў у цені дрэў.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

7 маляўнічых месцаў для пікнікоў па ўсёй Беларусі

Лакацыі з магутным гістарычным бэкграўндам і шыкоўнымі краявідамі.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш