7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй

|

Культурная праграма

|

  1822

Сёння выпраўляемся ў віртуальнае падарожжа па Польшчы: там можна знайсці старыя маёнткі, якія належалі знакамітым беларусам і беларускам, помнікі беларускім дзеячам і музеі беларускай культуры. Сабралі некалькі мясцін у Польшчы, вартых увагі тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. 

 

Палац Чартарыйскіх і Агінскіх

Седльцы, Мазавецкае ваяводства

Фото: Ygd 

Старажытны горад Седльцы (ці Siedlce па-польску) у свой час належаў двум знакамітым родам – Чартарыйскім і Агінскім. 

Род Чартарыйскіх вядомы яшчэ з канца XIV стагоддзя. У свой час Чартарыйскія стварылі магнацкую групіроўку «Фамілія», каб супрацьстаяць рэспубліканскай групіроўцы Радзівілаў падчас барацьбы за далейшы лёс Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі.

Агінскія ж знаныя з XVI стагоддзя. Яны адыгрывалі важную ролю ў палітыцы Рэчы Паспалітай. Адзін са знакамітых прадстаўнікоў роду – Міхаіл Казімір Агінскі. Яго ты, напэўна, ведаеш праз папулярны паланэз №13: «Развітанне з Радзімай» ці «Паланэз Агінскага».

Чартарыйскія пабудавалі ў горадзе палац, які перайшоў Агінскім па шлюбе паміж Аляксандрай Чартарыйскай і Міхаілам Казімірам Агінскім. У палацы ставілі п'есы і прымалі паэтаў. Тут жа некалькі разоў спыняўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Па яго прапановах палац крыху перабудавалі, каб зрабіць больш зручным для караля і іншых гасцей. Акрамя Панятоўскага, тут спыняўся і Тадэвуш Касцюшка.

Палац быў спалены падчас Другой сусветнай, але адноўлены ў 1950 годзе. Цяпер тут размясцілася адміністрацыя Акадэміі Падляскай (Stanisława Konarskiego 2).

Акрамя палаца, можаш наведаць мясцовую ратушу (ul. J. Piłsudskiego 1), якую пабудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя (у 1950-х прайшла яе рэстаўрацыя). Там цяпер знаходзіцца музей. Уваход каштуе 8 PLN (€ 1,85). 

Не забудзь паглядзець і на капліцу Агінскіх (ul. Starowiejskiej), пабудаваную ў 1791 годзе. Іншае цікавае месца – касцёл Святога Станіслава (ul. Floriańskiej), які ўзвялі ў канцы XVIII стагоддзя. 

 

 

Музей Адама Міцкевіча

Смелаў, Велікапольскае ваяводства

У 1831 Адам Міцкевіч – аўтар «Дзядоў», «Пана Тадэвуша» і «Гражыны» – спыніўся ў горадзе Смелаў (Śmiełów) у палацы XVIII стагоддзя падчас свайго падарожжа ў Парыж. Цяпер у гэтым палацы знаходзіцца музей, прысвечаны паэту. Уваход каштуе 15 PLN (€ 3,47). 

Адам Міцкевіч прабыў у палацы тры тыдні пад імем «Адам Мюхл». Менавіта тут ён пасадзіў дуб, калі прыйшла навіна пра падзенне варшаўскай абароны, зрабіўшы прамову пра адраджэнне Польшчы. Дрэва расло тут да 1920-х гадоў.

Лічыцца, што ў той жа час у яго тут пачаўся раман з Канстанцыяй Любенскай (жонкай гаспадара палаца). Пазней іх стасункі перараслі ў добрае сяброўства. Дарэчы, менавіта Канстанцыя стала прататыпам пані Тэлімены – гераіні «Пана Тадэвуша».

 

 

Нумізматычны музей Чапскага

Кракаў, ul. Marszałka Józefa Piłsudskiego 12

Фото: Scotch Mist

Эмерык Гутэн-Чапскі – той самы, які валодаў Станькавам і збіраў манеты, – у 1894 годзе выкупіў будынак у Кракаве, дзе цяпер знаходзіцца музей яго імя (ul. Marszałka Józefa Piłsudskiego 12).

Па яго замове тут пабудавалі асобны павільён для дэманстрацыі нумізматычнай калекцыі. Над уваходам у павільён захаваўся надпіс на лацінскай мове: «Monumentis Patriae naufragio ereptis» («Сувенірам роднага краю, якія выратавалі ад гістарычнай навальніцы» – 34.). За будынкам разбілі сад, дзе сёння ты пабачыш фрагменты старых будынкаў Кракава. Напрыклад, вяршыню з касцёла Святой Марыі XIV стагоддзя.

На выставе можна ўбачыць больш за 2 500 каштоўных манет, медалёў і банкнот, а таксама 100 000 іншых экспанатаў. Уваход каштуе 18 PLN (€ 4,17), а кожны аўторак ён вольны.

 

 

Замак Радзівілаў і каралёў польскіх

Шыдловец, Мазавецкае ваяводства

Фото: Gorofil

У XVI стагоддзі горад Шыдловец (Szydłowiec) адышоў Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Ён быў вядомым палітычным дзеячам, які выпусціў Радзівілаўскую Біблію і далучыў Лівонію да Рэчы Паспалітай. 

У горадзе Шыдловец ты знойдзеш самы сапраўдны замак! Імаверна, яго тут узвялі яшчэ ў XIII стагоддзі, але выгляд пабудовы змяніўся праз гады. Тут спыняліся і жылі каралі польскія і самі Радзівілы. Цяпер тут знаходзіцца Музей народных музычных інструментаў (ul. Gen J, Sowińskiego 2) – першы незалежны музей у свеце, прысвечаны народным музычным інструментам, які не мае аналагаў. Ён налічвае больш за 3 000 музычных інструментаў. Уваход каштуе 24 PLN (€ 5,56), а па аўторках бясплатна.

Наведай і касцёл Святога Жыгімонта (Zakościelna 13), які пабудавалі ў 1401 годзе. Мікалай Радзівіл спыніў працу храма ў свой час, а вось яго сын, наадварот, вярнуў касцёл да жыцця. У XVI годзе касцёл адрэстаравалі.

У горадзе ты пабачыш таксама Радзівілаўскі парк, помнік Тадэвушу Касцюшку і ратушу, пабудаваную на пачатку XVI стагоддзя (ul. J. Piłsudskiego 1)

 

 

Месца нараджэння Каліноўскага

Мастаўляны, Падляскае ваяводства

Мастаўляны (ці Mostowlany па-польску) – вёска ў Падляскім ваяводстве побач з мяжой паміж Польшчай і Беларуссю. Менавіта тут нарадзіўся Кастусь Каліноўскі – палітычны дзеяч і паэт, а таксама яго брат Віктар – гісторык і археолаг. Калісьці тут знаходзілася і сядзіба Каліноўскіх, але ад яе нічога ўжо не засталося.

Тут ты знойдзеш помнік Кастусю, які паставілі ў 2015 годзе, з подпісамі на польскай і беларускай (лацінкай). 

Акрамя гэтага, у вёсцы ёсць і іншыя цікавыя помнікі гісторыі. Напрыклад, драўляная царква Апостала Яна Тэолага (Mostowlany 8), якую пабудавалі яшчэ ў 1860-х. Зусім нядаўна яна была адрэстаўраваная. Таксама можаш завітаць на старыя могілкі побач з царквой і падзівіцца на драўляную капліцу Святых Кузьмы і Дзям’яна, пабудаваную ў канцы XVIII стагоддзя.

 

 

Палац Чартарыйскіх у Любліне

Люблін, plac Litewski 2

Фото: Szater

Падчас вандроўкі ў Люблін, акрамя асноўных турыстычных славутасцяў, можаш знайсці яшчэ адзін палац Чартарыйскіх (plac Litewski 2).

Ён быў пабудаваны ў другой палове XVII стагоддзя. У 1731 годзе палац перайшоў ва ўласнасць Чартарыйскіх. Калісьці побач з палацам знаходзіліся сад, склеп, гаспадарчыя будынкі, стайня і карчма.

Пасля тут нейкі час працавалі тытунёвая фабрыка, гатэль, кінатэатр. Падчас войнаў палац моцна пацярпеў і быў адноўлены ў канцы мінулага стагоддзя. Цяпер тут знаходзіцца Люблінскае навуковае таварыства.

 

 

Музей беларускай культуры

Гайнаўка, Падляскае ваяводства

У горадзе Гайнаўка (Hajnówka) знойдзеш Музей беларускай гісторыі (3 Maja 42). Яго скончылі будаваць на пачатку 2000-х. Але першы беларускі музей тут быў ужо ў 1966 годзе. 

Калекцыі музея сабраныя ў двух асноўных раздзелах, а менавіта: этнаграфічным і гісторыка-мастацкім. Тут ты знойдзеш экспанаты, якія адлюстроўваюць быт і культуру беларусаў. Часта тут праходзяць канцэрты і імпрэзы беларускіх музыкаў і мастакоў.

Тут жа ты знойдзеш і хатку Бабы Ягі, а таксама зможаш завітаць у Белавежскую пушчу.

 

Фота: Muzeum Adama Mickiewicza w Śmiełowie

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ

Чытай таксама

Кальвінcкія зборы Беларусі – чым яны ўнікальныя?

Разглядаем старажытныя помнікі: тыя, што захаваліся да нашых дзён, і тыя, што былі страчаныя.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

Штучны інтэлект трохі змяніў беларускія помнікі архітэктуры. Ці пазнаеш ты іх?

Правер, наколькі добра ты памятаеш, як выглядаюць славутасці.

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

Страчаная спадчына: 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам

Сабралі некалькі паўразбураных выбітнасцяў Беларусі, да якіх варта ставіцца з асаблівай асцярожнасцю. 

Цяпер на галоўнай

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Паказаць больш Паказаць больш