Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

|

Маршруты

|

Аўтар:   34travel

|

  5764

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пракаціліся па насычаным маршруце і не можам яго ад цябе хаваць – тут і руіны старадаўніх сядзіб, і таямнічая пушча, і векавыя храмы. Лепш выязджаць з раніцы – шлях няблізкі!

 

Агульная працягласць маршруту – каля 300 км. Адзіны варыянт дабрацца да некаторых пунктаў – падарожжа на аўто. Калі ты нікуды не спяшаешся, па дарозе туды можна зазірнуць у Ракаў, а назад – у Наваградак ці Мір.

 

Капліца Жаброўскіх і магіла Дуніна-Марцінкевіча

в. Падневічы, Валожынскі раён Менскай вобласці

Не даязджаючы да вёсачкі Падневічы, яшчэ з дарогі ўбачыш каменную капліцу сярод высокіх соснаў: гэта капліца-пахавальня шляхецкага роду Жаброўскіх (Google Maps), яе пабудавалі прыкладна ў 1868 годзе. Праз ганенні пасля паўстання Каліноўскага, калі касцёлы масава закрываліся, яна была практычна адзіным каталіцкім храмам у акрузе. Тады ж вакол капліцы сталі хаваць жыхароў навакольных вёсак. Драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч якраз жыў непадалёк – у вёсцы Люцынка. На магіле ўсталяваны бронзавы бюст, а побач знаходзяцца пахаванні яго малодшай дачкі Цэзарыны і другой жонкі Марыі Паўлаўны.

 

Івянец
Валожынскі раён Менскай вобласці

 

Мястэчка Івянец вядомае ажно з XIV стагоддзя: яно належала вялікаму князю Вітаўту. Галоўныя славутасці Івянца – два касцёлы: «чырвоны» і «белы». На ўездзе ў горад ты перш за ўсё сустрэнеш «чырвоны» – касцёл Святога Аляксея (Google Maps). У параўнанні з суседзямі па гэтым маршруце, неагатычны касцёл узвялі не так даўно – у 1907 годзе. Кажуць, архітэктар натхняўся вытанчанымі лініямі касцёла Святой Ганны ў Вільні (вось фота – можаш ацаніць, падобны ці не).

У цэнтры мястэчка на ўзгорку стаіць высачэзны касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Google Maps). Гэта ўжо эталоннае віленскае барока сярэдзіны XVIII стагоддзя. Пра архітэктурную веліч касцёла і яго няпросты лёс мы падрабязна распавядалі тут.

 

 

У Івянцы абавязкова зазірні ў кавярню «У францішканаў» (Google Maps), якую пры кляштары адкрыў тутэйшы ксёндз, бо невядома, калі на маршруце табе сустрэнецца наступны пункт грамадскага харчавання. Каб знайсці кавярню, абыдзі галоўны сабор і рухайся паўз невялікі звярынец у бок дзіцячых пляцовак – справа ўбачыш будынак аліўкавага колеру. Установа працуе па буднях з 13:00, па суботах з 12:00, па нядзелях з 11:00.

 

 

Сядзіба Тышкевічаў
в. Вялае, Валожынскі раён Менскай вобласці

 

За пару кіламетраў да наступнай лакацыі асфальт сканчаецца, але хай гэта цябе не палохае. Наша мэта – закінутая сядзіба Тышкевічаў (Google Maps).

На месцы сядзібы ў 1840 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў сабе драўляны паляўнічы домік. Праз нейкі час пабудова згарэла, і сын графа ўзвёў на яе месцы ўжо каменную сядзібу. У 1892–1893 гадах Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у Вялым фоталабараторыю, дзе былі абсталяваныя спецыяльныя інтэр'ерныя залы, памяшканні для грыму, касцюмерны пакой, пакоі для інтэлектуальных творчых гутарак і многае іншае. Дваццатае стагоддзе яе не пашкадавала: спачатку пабудова моцна пацярпела ў Першую сусветную, а ў часы Другой сусветнай яе дабілі партызаны. Пасля вайны тут трэніраваліся спартсмены-альпіністы. Цяпер гэта атмасферная занядбанка з чырвонай цэглы на маляўнічым беразе Іслачы.

Побач з сядзібай знаходзіцца закінуты санаторый «Лясное» (Google Maps). На радасць сталкераў па тэрыторыі можна спакойна пабадзяцца: яна не зачынена і нават не абгароджана. Ад месца вее духам надыходзячага апакаліпсісу. Але памятай, што заходзіць у будынак небяспечна для жыцця.

 

 

Возера Кромань
Стаўбцоўскі раён Менскай вобласці

 

Шлях да возера можа быць цярністым – і зноў праз дарогу, таму раім пашанаваць падвеску і моцна не разганяцца. Ад Вялага да Кромані – прыкладна 50 км. Дарэчы, прама па дарозе будзе мястэчка Дзераўная. Туды можна заехаць, каб паглядзець на беласнежны касцёл пачатку XVII стагоддзя (Google Maps). Раней ён быў кальвінскім зборам, а ў нашых шыротах такія храмы сустракаюцца нячаста.

Возера Кромань (Google Maps), якое хаваецца ў Налібоцкай пушчы, зусім невялікае, але амаль ідэальна круглае і трохі містычнае. Тут можна закаціць нядрэнны пікнік with a view і перавесці дух перад наступнымі пунктамі маршруту.

 

 

Шчорсы
Наваградскі раён Гарадзенскай вобласці

 

Мястэчка Шчорсы заўсёды належала знатнаму роду Храптовічаў. У канцы XVIII стагоддзя яны пабудавалі тут цэлы сядзібны комплекс (Google Maps) з вялікім паркам і вадаёмамі. На тэрыторыі сядзібы чаго толькі не было: і бровар, і цагельня, і лесапільня, і млыны. Маёнтак Храптовічаў заўсёды быў багатым, а самі ўладальнікі – людзьмі прагрэсіўнымі: яны на сто гадоў раней, чым на дзяржаўным узроўні, адмянілі на сваіх землях прыгоннае права.

Комплекс моцна пацярпеў падчас Першай сусветнай, палац так і не аднавілі. Цяпер можна ўбачыць руіны розных гаспадарчых пабудоў, флігель, домік кіраўніка, службовыя карпусы, вяндлярню. Дарэчы, будынак, у якім жыў бібліятэкар графа Храптовіча, цалкам адноўлены і ператварыўся ў міні-гатэль (Google Maps).

А па дарозе ў Любчу зможаш паглядзець яшчэ і мураванку Храптовічаў (Google Maps) – гаспадарчы двор, у якім захаваліся некалькі вежаў, руіны дамоў і стайняў і які знаходзіцца крыху ўбаку ад астатніх пабудоў.

 

 

Яшчэ адзін важны пункт у Шчорсах – Дзмітрыеўская царква (Google Maps) 1776 года, якая размясцілася на галоўнай плошчы мястэчка. Як часта здаралася ў тыя часы, царкву ўзвялі на месцы драўлянай папярэдніцы, якая згарэла. Каменны храм выглядае вельмі строга і па задумцы архітэктараў павінен трохі нагадваць карабель.

 


Любча
Наваградскі раён Гарадзенскай вобласці

 

Нарэшце бяромся на Любчу, каб убачыць 400-гадовы замак Радзівілаў-Кішак (Google Maps) на высокім беразе Нёмана. Шмат гадоў замак аднаўляўся сіламі валанцёраў. Ужо адрамантаваныя дзве вежы і адноўленая сцяна паміж імі, а зусім нядаўна завяршыліся работы на трэцяй вежы – Паўночнай. Да флігеля і былога палаца справа пакуль не дайшла. Падрабязна пра гісторыю Любчанскага замка мы пісалі тут.

 

Фота: palasatka

|

Маршруты

Аўтар:   34travel

  5764

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Маршрут: Гальшаны, Ашмяны і мясціны Багушэвіча за адну паездку

Ціхія мясціны з гісторыяй і цудоўнымі краявідамі.

Маршрутамі Суціна і Царфіна: гайд па Смілавічах

Гуляем па некалі буйным гандлёва-рамесным мястэчку.

Маршрут: Крэва, Гервяты і сядзіба Агінскага за адну паездку

Выпраўляемся ў насычанае падарожжа на KIA Rio.

4 старажытныя сядзібы за адну паездку – маршрут па Ляхавіцкім раёне

Грушаўка, Флер'янова, Савейкі – і яшчэ некалькі цікавых мясцінак.

Маршрут: Косава, Бяроза і Пружаны за адну паездку

 Адпраўляемся ў новае падарожжа выхаднога дня – пабачым раскошныя палацы, сядзібы і парачку маляўнічых руін.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш