Едзем на Viva Braslav: 10 мясцінаў, якія варта ўключыць у свой маршрут

|

Маршруты

|

Аўтар:   Aliaksandra Murashka

|

  5113

Едзем на Viva Braslav: 10 мясцінаў, якія варта ўключыць у свой маршрут

Вылазка на Браслаўшчыну – вельмі важны пункт у сезонным спісе спраў. Хоць наведаць край азёр можна і без нагоды, ведай, што асабліва весела тут будзе пад канец месяца: ужо 28-30 ліпеня на беразе возера Дрывяты прагрыміць Viva Braslav. Разам з Tuborg, які ўжо шэсць гадоў стварае атмасферу на фэсце, мы сабралі дзясятак месцаў паблізу Браслава, якія варта наведаць па дарозе на фестываль ці ў перапынку паміж нястрымнымі вечарынамі.

 

 

Гара Маяк

55.719817, 27.055293
 

 

Абавязковая да наведвання прыродная славутасць рэгіёна – назіральная пляцоўка на гары Маяк. Забраўшыся на гару, зможаш у дэталях разгледзець усе навакольныя лясы і азёры з астраўкамі – віды галавакружныя. Пару гадоў таму на гары пабудавалі новую аглядную пляцоўку – гэта 15-метровая вежа, якая здалёк нагадвае сапраўдны маяк. Каб падняцца на вежу, спатрэбіцца квіток за 3,5 BYN, калі папросіш – у касе выдадуць бінокль.

 

 

 

 

 

 


Мы зрабілі гэты матэрыял разам з Tuborg, які ўжо шосты год адказвае за настрой на Viva Braslav. Сёлета фестываль адбудзецца ўжо 28-30 ліпеня – не прапусці!

Tuborg заўсёды падтрымлівае новую музыку і добрыя вечарыны, таму ў гэтым годзе будзе прысутнічаць на фестывале ў выглядзе Coliseum Tuborg Stage. На сцэне будуць грымець вечарыны ад Mad Mouse Promo, выступы Sharankou, Бакей, ПараЛель і варушняк ад SAVANA і FU-JI, а аддыхацца можна будзе на піўной ёзе.

Акрамя таго, limited edition бляшанка Tuborg, якую выпусцілі адмыслова да фэсту, дапаможа стварыць слушную woohoo-атмасферу.

 

 

 

 


***

Крыніца Акмяніца

55.714270, 27.005405
 

 

Калі спякотным летнім днём захочацца падлячыцца ці проста асвяжыцца, па шляху на гару Маяк можна заехаць да крыніцы Акмяніцы, што непадалёк ад вусця аднайменнай ракі, якая ўпадае ў возера Струста. Мясцовыя стагоддзямі верылі, што вада з крыніцы мае гаючыя ўласцівасці, таму, калі навукоўцы правялі аналіз і высветлілі, што так яно і ёсць, ніхто не здзівіўся (аказалася, што гэта мінеральная вада хларыдна-натрыевага тыпу). А яшчэ крыніца не замярзае нават зімой, таму мясцовыя часам называлі яе «Зімнік» ці «Шалькіня» (ад літоўскага слова «халодны»). Сёння ўсе агароджы тут абчэпленыя стужачкамі, бо лічыцца, што крыніцы трэба дзякаваць за ўсе карысныя ўласцівасці.


 

***

Опса

55.541723, 26.826308
 

 

20 км ад Браслава на паўднёвы захад – і ты ў сімпатычным селішчы на беразе возера Опса. Тут прама ля вады стаіць закінуты, але ад гэтага не менш шляхетны асабняк роду Плятэраў. Будынак у неакласічным стылі з калонамі і раскошнай тэрасай узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Вакол сядзібы, як і мае быць, разбіты пейзажны парк. Таксама непадалёк ад галоўнага будынка захаваліся некалькі гаспадарчых пабудоў.

Яшчэ адна славутасць Опсы – касцёл Святога Яна Хрысціцеля канца XIX стагоддзя. Гэты неагатычны храм з чырвонай цэглы пабудаваны на сродкі тых жа Плятэраў. За савецкім часам будынак выкарыстоўваўся як склад, а пасля быў адноўлены і цяпер служыць вернікам.

 

***

Слабодка

55.686095, 27.183421
 

 

Галоўную славутасць вёсачкі складана не заўважыць здалёк – беласнежны касцёл Сэрца Езуса выразна вылучаецца на тле навакольнага ландшафту. Касцёл узвялі на пачатку мінулага стагоддзя ў неараманскім стылі: гэта значыць, што ў архітэктуры храма можна назіраць як раманскія, так і неагатычныя рысы. Звярні ўвагу на незвычайныя дзверы храма: яны аздобленыя каванымі расліннымі ўзорамі. Ну і вядома, вельмі раім зайсці ці хаця б зазірнуць унутр: інтэр'ер упрыгожваюць яркія роспісы з фларыстычнымі матывамі і біблейскімі сюжэтамі.


 

***

Друя

55.786051, 27.458043
 

 

Мястэчка Друя на мяжы з Латвіяй, нягледзячы на свой сціплы памер, можа пахваліцца важкай колькасцю славутасцяў. Хоць цяпер гэта ціхмянае невялікае селішча, у свае лепшыя часы Друя была вельмі жывым гандлёвым мястэчкам: на 300 хат там было пад сотню шынкоў! Калі хочаш даведацца пра гісторыю места падрабязней, пачытай вось гэты матэрыял.

Галоўная архітэктурная каштоўнасць Друі – касцёл Святой Тройцы сярэдзіны XVII стагоддзя, пабудаваны на сродкі Льва Сапегі. Строгі звонку і ўрачысты ўнутры, храм выстаяў у шматлікіх калатнечах, а цяпер адкрыты для наведвальнікаў і прыхаджан. Акрамя таго, не варта прапускаць Дабравешчанскую царкву канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя, габрэйскія могілкі часоў Другой сусветнай і адзін з Барысавых камянёў, які ў Друі ганарліва ўсталяваны на цэнтральнай плошчы. 


 

***

Божае вока

55.655610, 27.134208 
 

 

Па дарозе з Браслава ў Друю можна зрабіць прывал ля бадай ідэальна круглага возера, якое называюць ці то Божае вока, ці то Чортава вока (тут каму што бліжэй). Возера зусім невялікае – усяго да 100 метраў у дыяметры, – таму, каб ацаніць ягоную форму, ніякі дрон не спатрэбіцца. Пра паходжанне возера ёсць легенда: некалі тут стаяла царква, якая пайшла пад ваду разам з прыхаджанамі – ці то за іх грахі, ці то дзеля выратавання. Праўда, навукоўцы кажуць, што ўсё было значна больш празаічна і возера з'явілася праз раставанне ледніка. Май на ўвазе, што купацца ў возеры не рэкамендуюць: вельмі стромыя берагі і надта халодная вада.


 

***

Відзы

55.394137, 26.627144
 

 

Касцёл Нараджэння Панны Марыі з чырвонай цэглы пабудавалі ў Відзах у 1914 годзе, хаця каталіцкая парафія тут існавала яшчэ ў XV стагоддзі. У архітэктурным плане сучасны касцёл – гэта чыстая неаготыка: толькі зірні на гэтыя імкліва-высозныя спічастыя вежы і ступеньчатыя фасады. Вышыня храма ў Відзах – пад 59 метраў, так што ён можа пацягацца з касцёлам у Гервятах за званне самага высокага ў Беларусі. Калі будзеш уважліва разглядаць сцены храма, заўважыш то тут, то там умураваныя снарады – гэта зроблена на памяць пра ахвяры Першай сусветнай.


 

***

Відзы-Лаўчынскія

55.382748, 26.578194



Фото: В.Васіленка


З захаду да Відзаў прымыкае мястэчка пад назвай Відзы-Лаўчынскія. Тут захавалася сядзіба шляхецкага роду Ваўжэцкіх: дом з калонамі на беразе маляўнічага возера Дворнае быў пабудаваны ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Будынак атачаюць сядзібны парк і некалькі гаспадарчых пабудоў. У XIX стагоддзі маёнтак перайшоў ва ўладанне роду Мінейкаў: пры іх тут запрацавала здраўніца «Лазенкі», адна з першых на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў сядзіба пустуе і паступова занепадае. Але калі яна табе асабліва прыйдзецца даспадобы, ведай, што будынак можна купіць: пабудову ўжо некалькі разоў выстаўлялі на продаж, але пакупніка так і не знайшлі.  

 

 

***

Ідолта

55.720372, 27.563502
 

 

Яшчэ адно мястэчка з высокай канцэнтрацыяй славутасцей на квадратны метр. Па-першае, у Ідолце трэба ўбачыць касцёл Божай Маці Скапулярыя, які збудавалі ў канцы 1930-х гадоў у стылі мадэрн. Па-другое, капліцу-пахавальню роду Мілашаў канца XIX стагоддзя, у архітэктуры якой гарманічна спалучаюцца камень і дрэва. Ну і нарэшце, сядзібны дом Мілашаў, вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Дарэчы, так, Мілашы з Ідолты і польскі паэт Чэслаў Мілаш – сваякі. Чэслаў нават згадваў Ідолту ў сваёй кнізе «Пошук Айчыны».

 

 

***

Іказнь

55.622456, 27.253781



Фото: zedlik


Паселішча Іказнь было заснаванае Янам Сапегам у XVI стагоддзі, першы храм тут пабудавалі з падачы Льва Сапегі ў 1593 годзе. Наогул Іказнь была даволі бачным селішчам: тут нават стаяў замак, які абараняў жыхароў ад пошасцяў. Ён размяшчаўся на востраве на возеры Іказнь – цяпер ад замчышча застаўся толькі насып. Усе археалагічныя знаходкі, зробленыя падчас вывучэння насыпу, можна пагледзець у краязнаўчым музеі Браслава.

Галоўная славутасць Іказні сёння – касцёл Божага Цела, які ўзвялі ў пачатку мінулага стагоддзя. Спалучэннем суровага каменя і чырвонай цэглы ён крыху нагадвае касцёл у Браславе – дарэчы, такі прыём нават часам называюць «браслаўскай мазаікай».  

 

Фота: palasatka, murmurash

ООО «Адвента Инишиатив Медиа»
УНН 190149842

 

|

Маршруты

Аўтар:   Aliaksandra Murashka

  5113

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

10 класных месцаў у межах 50 км ад Менска

Разнастайныя ідэі для кароткай вандроўкі са сталіцы.

Маршрут: Косава, Бяроза і Пружаны за адну паездку

 Адпраўляемся ў новае падарожжа выхаднога дня – пабачым раскошныя палацы, сядзібы і парачку маляўнічых руін.

Маршрут: Едзем у Будслаў і ваколіцы

Таямнічыя старажытныя помнікі, прыўкрасныя храмы і велічны парк.

Маршрутамі Суціна і Царфіна: гайд па Смілавічах

Гуляем па некалі буйным гандлёва-рамесным мястэчку.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Цяпер на галоўнай

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Паказаць больш Паказаць больш