Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  7227

Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

У новым матэрыяле разглядаем самыя прыгожыя брамы Беларусі, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў. 


 

Слуцкая брама ў Нясвіжы

53.218002, 26.685504 / Google Maps 
 

 

Слуцкая брама – адзіная гарадская брама ў Нясвіжы, якая захавалася да нашых дзён. Акуратная брама ў стылі барока з XVI стагоддзя стаіць на дарозе, што вядзе са Слуцка. Тады Нясвіж быў надзейна абаронены ад усіх ворагаў: аточаны сцяной, цэлай сістэмай валоў і шырокім ровам. Тым не менш ужо ў XVII стагоддзі арыгінальная брама была разбураная – і пазней адбудавана наноў. Збудаванне мае два ярусы: на першым месцілася каморка аховы, а на другім – капліца.

У 1970-я браму адрэстаўравалі, і цяпер усярэдзіне будынка можна наведаць часовыя экспазіцыі (праўда, толькі ўлетку: з 1 траўня па 30 верасня).



 

Брама-стайня ў Вялікай Ліпе

53.242562, 26.505225 / Google Maps 
 

 

Некалі землі ў Вялікай Ліпе непадалёк ад Нясвіжа належалі Радзівілам, а пазней перайшлі да сям'і Абуховічаў. Пры іх тут з'явіўся багаты маёнтак – давядзецца паверыць нам на слова, бо ад яго мала што засталося – а менавіта некалькі гаспадарчых пабудоў на ўскраіне вёскі, па якіх можна меркаваць пра размах былой сядзібы. Адна з гэтых пабудоў – беласнежная прысадзістая брама – цікавая тым, што, апроч сваёй асноўнай функцыі, мела яшчэ і вельмі прыкладное прызначэнне: проста ў ёй месцілася стайня. Яшчэ адна незвычайная дэталь хаваецца ў арцы: у нішах на сценах брамы выдатна захаваліся скульптуры ў выглядзе бюстаў бравых рыцараў.



 

Сядзіба Дамейкаў у Сітцах

54.914062, 27.538365 / Google Maps 

 

 

З канца XVIII стагоддзя маёнтак у Сітцах належаў роду Дамейкаў (сваякам знакамітага Ігната). Тут размяшчаўся цэлы палацава-паркавы ансамбль – праўда, лёс у яго быў няпросты. Маёнтак некалькі разоў гарэў і перабудоўваўся. Да нашых дзён будынак сядзібы не ацалеў: засталіся толькі парачка калон і руіны сцяны. Затое захавалася – хай і не ў першапачатковым выглядзе – прыгожая брама, якая быццам запрашае выведаць усе сакрэты.

Калі адправішся ў Сітцы, раім заехаць і ў Будслаў – вось тут у нас ёсць цэлы маршрут.


 

Маёнтак Пуслоўскіх у Старых Песках

52.492527, 25.213430 / Google Maps
 

 

Яшчэ адна сядзіба, пра багацце якой нагадваюць толькі раскошныя ўязныя вароты. Маёнтак у мястэчку Старыя Пескі належаў шляхетнаму роду Пуслоўскіх – гэта і тлумачыць, чаму брама з сіметрычнымі вежамі трохі нагадвае палац у Косаве, якім валодала тая ж сям'я. Нядрэнна захаваліся беласнежныя вароты сярэдзіны XIX стагоддзя, што сустракаюць дапытлівых падарожнікаў сёння, – гэта паўночная брама сядзібы. Была тут яшчэ і заходняя брама, але ад яе засталіся адно руіны. У стане маляўнічых руінаў знаходзіцца і былы будынак самой сядзібы. Раней у ім месцілася стайня, але гаспадарам давялося пераехаць у гэтае сціплае памяшканне, калі парадны палац згарэў.

 

 

Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане

53.345974, 27.082673 / Google Maps
 

 

Апошнімі ўладальнікамі Наднёмана, які тады называўся Малыскоўшчына, былі Наркевічы-Ёдкі – яны завалодалі вёскай на пачатку XIX стагоддзя. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Якуб Наркевіч-Ёдка быў навукоўцам-фізікам. У Наднёмане ён абсталяваў цэлую лабараторыю, дзе праводзіў эксперыменты з электрычнасцю. Акрамя таго, Якуб арганізаваў у маёнтку метэаралагічную станцыю (між іншым, першую на тэрыторыі Беларусі) і бясплатную лякарню для сялян. Цяпер на тэрыторыі сядзібы ідуць рэстаўрацыйныя работы. Браму з вострымі вежкамі ўжо некалькі гадоў таму прывялі да ладу – на чарзе сядзібны дом.


 

Руіны кляштара картэзіянцаў у Бярозе

52.532778, 24.959003 / Google Maps
 

 

Ад некалі найбагацейшага кляштара на тэрыторыі ВКЛ у Бярозе захаваліся толькі маштабныя руіны. Ацалела адно ўязная брама – некалькі гадоў таму яе адрэстаўравалі, цяпер яна выглядае як новенькая. На браме над уваходам у манастыр красуецца лічба 1689 – у гэты год было завершана будаўніцтва комплексу. Атрымаўся практычна «горад у горадзе» – з тоўстымі сценамі, прасторным унутраным дваром, уласным садам, броварам, млынамі і барочным касцёлам. Больш падрабязна пра картэзіянцаў і кляштар у Бярозе можаш пачытаць тут.


 

Палац Сапегаў у Ружанах

52.859966, 24.895641 / Google Maps
 

 

Палац Сапегаў у Ружанах першапачаткова ўзвялі яшчэ пры Льву Сапегу як абарончае збудаванне, але бліжэй да канца XVIII стагоддзя перабудавалі пад сапраўдны палацава-паркавы комплекс у стылі барока з элементамі класіцызму. Уваход у легендарны палац сцеражэ раскошная брама з сіметрычнымі флігелямі. Рэстаўрацыя палаца пачалася ў 2008 годзе якраз з брамы – і працягваецца з тых часоў. У адным з флігеляў працуе музей, прысвечаны шляхетнаму роду Сапегаў.

 

Фота: palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  7227

hand with heart

Отблагодарить 34travel

Если наши материалы пригодились тебе в пути, сказать спасибо редакции можно, купив нам чашку кофе через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок. Спасибо, что ты с нами.

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ

Чытай таксама

Як адсвяткаваць Каляды з павагай да традыцый?

Адаптуем практыкі продкаў да сённяшняга дня.

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

«Абняць неабдымнае»: глядзім на беларускія пейзажы Віктара Грамыкі

Пейзаж з вышыні птушынага лёту.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

Штучны інтэлект трохі змяніў беларускія помнікі архітэктуры. Ці пазнаеш ты іх?

Правер, наколькі добра ты памятаеш, як выглядаюць славутасці.

Цяпер на галоўнай

Шлях Цмока, Іўеўскі памідор і фестываль вішні: 7 летніх святаў за межамі Менска

Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў.

5 унікальных арганаў Беларусі – і рэдкая магчымасць іх пачуць

Расказваем пра дзівосныя інструменты і занураемся ў гісторыю.

«Абсалютная цішыня»: фотагісторыя з восеньскай Ельні ад Светы Ярашук

«Збіралі журавіны адразу ў рот, стаялі па калена ў балоце, слухалі звонкую цішыню».

Менск

Лепшае, што ёсць у Менску, у новым гайдзе ад 34travel.

Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

Будзь багаты, як восень!

Падкаст пра беларускую гастраномію: Экзотыка ў меню

Распавядаем пра моду на памаранчарні і нетыповыя прадукты ў Мінску 1920-х.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кава ці гарбата?

Гісторыя ўлюбёных напояў і традыцыйных дэсертаў.

9 мастацкіх музеяў і галерэй за межамі Менска

Пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі.

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Паказаць больш Паказаць больш